Аляксандр Віктаравіч Агееў
Аляксандр Віктаравіч Агееў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сямашка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Азярэц | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 студзеня 1952[1] (72 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Алякса́ндр Ві́ктаравіч Аге́еў (нар. 31 студзеня 1952, в. Трылесіна, Горацкі раён (цяпер — Дрыбінскі раён), Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2004—2006).
Біяграфія
Нарадзіўся 31 студзеня 1952 года ў в. Трылесіна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.
У 1971 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1979 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «інжынер-механік».
З 1971 года працаваў тэхнікам-механікам Аршанскага гархарчгандлю.
У 1971—1973 — служба ў Савецкай арміі.
У 1979—1981 — старшы інжынер-кантралёр станцыі тэхнічнага абслугоўвання, намеснік кіраўніка Бялыніцкай райсельгастэхнікі Магілёўскага вобласці.
У 1981—1992 — інструктар аргаддзела Бялыніцкага РК КПБ, старшыня райсельгасхіміі, намеснік старшыні Бялыніцкага аграпрамысловага аб'яднання, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бялыніцкага райвыканкама.
З 1992 — старшыня Бялыніцкага райвыканкама.
27 красавіка 2000 года ўказам Прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці.
6 жніўня 2004 года ўказам Прэзідэнта № 384 прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь[2].
5 мая 2006 года ў сувязі з пераходам на іншую працу быў вызвалены з пасады міністра[3].
16 мая 2006 года быў прызначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[4], а 23 кастрычніка 2012 года быў адпраўлены ў адстаўку[5].
Выбарчая дзейнасць
У 1991—1994 — дэпутат Бялыніцкага раённага Савета.
У 1992—1994 — дэпутат Магілёўскага абласнога Савета.
З 1996 года — член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы.
Асабістае жыццё
У Аляксандра Агеева ёсць катэдж ў элітным мінскім раёне Дразды, дзе жывуць у асноўным прадстаўнікі ўлады і людзі блізка звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам[6].
Зноскі
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 9. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2004 № 384 «Аб прызначэнні А. В. Агеева Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 288 «Аб вызваленні ад пасад некаторых членаў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2006 г. № 326 «Аб прызначэнні А. В. Агеева намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 г. № 486 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Агеева» (руск.)
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=155262
Спасылкі
- Старонка на праекце Прэс Дасье Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
- Дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў