Марыямпале
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя́мпале (літ.: Marijampolė, беларуская назва — Мар’ямполь[2][3][заўв 1]) — горад у паўднёвай Літве, адміністрацыйны цэнтра Марыямпальскага павета. Цэнтр этнаграфічнага рэгіёну Судовія. Горад размешчаны за 231 км ад Клайпеды, і за 50 км на паўднёвы захад ад Коўна, недалёка ад мяжы з Польшчай і Расіяй (Калінінградскай вобласцю).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя горада пачынаецца ў 1667 годзе, калі у тутэйшай невялікай вёсцы дзейнічаў касцёл. У 1717 годзе тут была пабудавана сядзіба старосты Прэнаў графа Бутлера. У 1750 годзе граф запрасіў сюды манахаў ордэна Марыянаў, якія заснавалі тут свой касцёл і кляштар. 23 лютага 1792 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў паселішчу статус горада.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй Мар’ямполь з 1807 да 1815 года ўваходзіў у склад Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім.
З 1918 года ў складзе Літвы.
У часы Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі назва горада была заменена на Капсукас у гонар літоўскага камуніста Вінцаса Міцквічуса-Капсукаса. Гістарычная назва была вернута ў 1989 годзе.
З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- ФК Судува — футбольны клуб.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
- ↑ Гоман 1917, с. 2.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 16.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ http://www.rcie.piotrkow.pl/nasze-miasto-t70/z-zycia-miasta-t87/miasta-partnerskie-t119/marijampole-litwa-t125
- ↑ https://um.suwalki.pl/miasta-partnerskie,62/mariampol,2574007
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- З усяго краю. Мар’ямполь // Гоман : часопісь. — Вільня: 1917. — № 95 (187). — С. 2.
- Mariampol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 145.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыямпале