Аляксей Фёдаравіч Фёдараў
Аляксей Фёдаравіч Фёдараў | |
---|---|
руск.: Алексей Фёдорович Фёдоров | |
Дата нараджэння | 17 (30) сакавіка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1989 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Фёдаравіч Фёдараў (30 сакавіка 1901—9 верасня 1989) — удзельнік Грамадзянскай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Украіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзір Чарнігаўскага, пазней Чарнігаўска-Валынскага партызанскіх злучэнняў, генерал-маёр. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1942[1], 1944[2]). З верасня 1941 года 1-ы сакратар Чарнігаўскага, з 1943 г. Валынскага падпольных абкамаў КП(б)У.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў станіцы Лоцманская Каменка (зараз у межах Кіева). У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. З 1924 г. працаваў на будаўніцтве чыгункі. У 1932 годзе скончыў Чарнігаўскі будаўнічы тэхнікум. У 1932—1938 гг. на прафсаюзнай і партыйнай рабоце, з 1938 года — 1-ы сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэта КП(б) Украіны. З верасня 1941 года 1-ы сакратар падпольнага абкама, начальнік штаба партызанскага руху, камандзір злучэння партызанскіх атрадаў Чарнігаўскай вобласці. У сакавіку 1943 года па загаду Украінскага штаба партызанскага руху злучэнне атрадаў Чарнігаўскай вобласці было перафарміравана ў два злучэнні. Камандзірам 1-га злучэння стаў А. Ф. Фёдараў. У красавіку 1943 г. яму было прысвоена званне генерал-маёр.
У канцы сакавіка 1944 года Чарнігаўска-Валынскае партызанскае злучэнне сустрэлася з часткамі Чырвонай Арміі і было расфарміравана. У красавіку 1944 года А. Ф. Фёдараў на кіруючых партыйных пасадах — 1-ы сакратар Херсонскага, з 1950 г. — Ізмаільскага, з 1952 г. — Жытомірскага абкомаў Кампартыі Украіны. У 1950 г. вучыўся на курсах Акадэміі грамадскіх навук пры Цэнтральным камітэце. У 1957—1979 гг. міністр сацыяльнага забеспячэння УССР, з 1979 г. на кіруючай грамадска-палітычнай рабоце.
Член прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны , старшыня камісіі па справах былых партызан Вялікай Айчыннай вайны пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета УССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 1—7-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—11-га скліканняў.
Жыў у Кіеве. Памёр 9 верасня 1989 года. Пахаваны могілках у Кіеве.
Аўтар кніг «Падпольны абком дзейнічае» (1949), «Апошняя зіма» (1965).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 6 ордэнаў Леніна
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- ордэн Суворава 1 ступені
- ордэн Багдана Хмяльніцкага 1 ступені,
- ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
- ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- медалі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровы грамадзянін Кіева.
- Ганаровы грамадзянін горада Ковель Валынскай вобласці.
- Бюст Героя ў Днепрапятроўску.
- Мемарыяльная дошка ў Кіеве на доме, у якім жыў А. Ф. Фёдараў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза т. т. Ковпаку С. А., Копенкину И. И., Сабурову А. Н., Фёдорову А. Ф., особо отличившимся в партизанской борьбе в тылу против немецких захватчиков» от 18 мая 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 5 июня (№ 20 (179)). — С. 1.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О награждении Героев Советского Союза Ковпака Сидора Артемьевича и Фёдорова Алексея Фёдоровича второй медалью „Золотая звезда“» от 4 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 13 января (№ 2 (262)). — С. 1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 364. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксей Фёдаравіч Фёдараў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Памерлі 9 верасня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Ганаровыя грамадзяне Чарнігава
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Міністры Украіны
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Генерал-маёры СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 6-га склікання