11-я армія (Расійская імперыя)
Выгляд
11-я армія, 11-я палявая армія (11 А, 11 ПА) — фарміраванне (агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне, палявая армія) Рускай імператарскай арміі, падчас Першай сусветнай вайны.
Да 14 кастрычніка 1914 года называлася Блакадной арміяй (Асаднай арміяй[1][2]), пераназваная ў 11-ю армію, загадам па Паўднёва-Заходняму фронту (ЮЗФ) № 155.
Склад
У розны час у яе ўваходзілі 1-ы і 2-і гвардзейскія, 5-ы, 6-ы, 7-ы, 8-ы, 17-ы, 18-ы, 22-і, 23-і, 25-ы, 32-і, 45-ы, 49-ы армейскі, 5-ы Сібірскі армейскі, гвардзейскі кавалерыйскі, 3-і, 5-і і 7-ы кавалерыйскія карпусы.
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
- Палявое ўпраўленне (штаб)
- упраўленне загадчыка аўтамабільнай часткай арміі, з 1915 года
- упраўленне начальнікаў інжынераў арміі, з 6 лютага 1916 года
- упраўленне інспектараў артылерыі арміі, з 5 сакавіка 1916 года
- аддзел па дэмабілізацыі штаба арміі, у 1917 годзе
- у штаб армій быў прызначаны ваенны камісар Часовага ўрада, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- XXXII армейскі корпус
- V Сібірскі армейскі корпус
- V армейскі корпус
- XXV армейскі корпус
- VI армейскі корпус
- Гвардзейскі кавалерыйскі корпус
Удзел у баявых дзеяннях
- 09.1914 — 09.03.1915 — аблога і ўзяцце крэпасці Перамышль
- 05.1915 — 10.1915 — адступленне з Галіцыі
- 12.1915 — баі на рацэ Стрып
- 05.1916-09.1916 — Брусілаўскі прарыў, львоўскі кірунак
- 06.1917 — наступ на львоўскім кірунку
На канец 1917 года штаб арміі размяшчаўся ў Праскураве. У студзені — сакавіку 1918 года армія была дэмабілізавана, а затым расфармаваная.
Камандуючыя
- 21.10.1914 — 5.04.1915 генерал ад інфантэрыі Селіванаў, Андрэй Мікалаевіч;
- 5.04.1915 — 19.10.1915 генерал ад інфантэрыі Шчэрбачоў, Зміцер Рыгоравіч;
- 25.10.1915 — кастрычнік. 1916 генерал ад кавалерыі Сахараў, Уладзімір Віктаравіч;
- кас. 1916 — 20.12.1916 генерал ад інфантэрыі Клямбоўскі, Уладзіслаў Наполеонович;
- 20.12.1916 — 5.04.1917 генерал ад інфантэрыі Баланін, Дзмітрый Васільевіч;
- 15.04.1917 — 21.05.1917 генерал-лейтэнант Гутар, Аляксей Яўгенавіч;
- 22.05.1917 — 4.06.1917 генерал ад інфантэрыі Фядотаў, Іван Іванавіч;
- 4.06.1917 — 9.07.1917 генерал ад кавалерыі Эрдэлі, Іван Георгіевіч;
- 9.07.1917 — 19.07.1917 генерал ад інфантэрыі Балуеў, Пётр Сямёнавіч;
- 19.07.1917 — 29.08.1917 і. а., генерал-лейтэнант Рэрберг, Фёдар Сяргеевіч;
- 9.09.1917 — 1.12.1917 генерал-лейтэнант Промтаў, Міхаіл Мікалаевіч
- 12.12.1917 — 03.1918 генерал-лейтэнант Токарэўскі, Уладзімір Канстанцінавіч.
Гл. таксама
- Перамышльская аблога
- 11-я армія, РСЧА
- 11-я армія, СССР
Заўвагі
Літаратура
- Н. Н. Головин, Военные усилия России в Мировой войне. — Париж: Т-во объединённых издателей, 1939 год;
- Большая советская энциклопедия, Третье издание, Москва (М.), «Советская энциклопедия», 1969 — 1978 годов;
- Советская военная энциклопедия : ([в 8 т.]) / председ. Гл. ред. комиссии А. А. Гречко (т. 1, 8), Н. В. Огарков (т. 2—7). — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976—1980.;
- Военный энциклопедический словарь, М., Военное издательство Министерства обороны СССР, 1984 год, 863 с. с илл.;
- Под общей редакцией кандидата военных наук, профессора АВН генерал-полковника Г. Ф. Кривошеева, Россия и СССР в войнах XX века, Потери вооружённых сил, Статистическое исследование, Москва, ОЛМА-ПРЕСС, 2001 год;
- К. А. Залесский, Кто был кто в Первой мировой войне, 2003 год;
- {{{загаловак}}}. — 2005. — ISBN 5-699-09557-8.
- {{{загаловак}}}. — 2007. — ISBN 5-85824-170-0.
Спасылкі
- К. А. Залесский. Кто был кто в Первой мировой войне, 2003
- Русская армия в Великой войне: Стратегический очерк войны 1914-1918 г.г. Часть 2.
- Сайт артофвар, Олег Абрамов, Первая Мировая война (1914-1918): 1914 год, сентябрь.
- Формирования стран-участниц Первой мировой войны: Россия.