Перайсьці да зьместу

Юры Гайлімін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Гайлімін
лац. Jury Gajlimin / Hajlimin

герб «Дубна»
Асабістыя зьвесткі
Памёр перад 1438

Юры Гайлімін, Гайлімін Надобавіч (упамінаецца ад 1409; памёр, імаверна, перад 1438) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вялёнскі (1432) і жамойцкі (1433—1434).

Уласны геральдычны знак Юрыя Галіміна (зь пячаці 1434 г.)

Магчыма, вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Эйраголе і Відуклі. Меў маёнткі ў Вялёне[1].

Гелемін або Гальмін, пазьней Галамін або Гайлімін (Geleminus[2], Galmin[a][3], Galamin, Gaillemin[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[7], minthi 'памяць'[8]. Такім парадкам, імя Гайлімін азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Мінігайла)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Geilemin Nadaps sone (6 чэрвеня 1409 году)[10]; Jorge Gailemynne (16 чэрвеня 1409 году)[11]; Galeminne (21 чэрвеня 1409 году)[12]; Поилыминъ (1431—1432 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[13]; Herr Golymyn Hauptmann zu Welun (17 жніўня 1432 году)[14]; Goylimin Nadobowicz (15 кастрычніка 1432 году)[15]; Golymini capitanei Samagittiae [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[16]; Golimyn capitanues Samagittiae (27 лютага 1434 году)[17]; Кгойлиминъ (1434—1437 гады, перапісанае ў 1543—1547 гадох)[13]; Golymyn, Goleminne[1]; шесть чоловековъ под Кгоилиминомъ[18], земля Кгоилиминова[19] (1440—1492 гады).

Зь літоўскага баярскага роду, сын Станіслава Надоба. Меў брата Станіслава. Апроч уласнага знака, вядомага зь пячаці 1434 году, карыстаўся гербам «Дубна» (прывесіў пячаць з гэтым гербам да дакумэнту Гарадзенскай уніі ў 1432 годзе). Таму, імаверна, быў у сваяцтве з Войцехам Карэйвам, які прыняў гэты герб на Гарадзельскай уніі[1].

Упершыню ўпамінаецца ў 1409 годзе, калі выконваў даручэньні Вітаўта ў Жамойці. Кіраваў жамойцкай дэлегацыяй на Канстанцкім саборы. У 1432 годзе Сьвідрыгайла даслаў яго на перамовы зь вялікім магістрам. У гэты час быў старостам вялёнскім, у 1433—1434 гадох — старостам жамойцкім.

Да актаў Гарадзенскай уніі (1432 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з рускімі надпісамі[20][21]:

ГОІЛЬЕМИНОВА НАДО'ВИЧА
КГОИЛИМИНЪ НАДОБЬЕВЪ
  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Galmindrup
  1. ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 226.
  2. ^ The Publications of the Northamptonshire Record Society. Vol. 20. — Oxford, 1960. P. 142.
  3. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 28.
  4. ^ Patronyme GAILLEMIN, Filae.com: Genealogy
  5. ^ Jean Tosti, Noms commençant par G, Dictionnaire des noms de famille de France et d’ailleurs
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21, 24.
  10. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 180.
  11. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 183.
  12. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 186.
  13. ^ а б Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 269.
  14. ^ Regesta historica-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum, 1198—1525. Pars I. — Göttingen, 1948. S. 385.
  15. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
  16. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  17. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  18. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39.
  19. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 48.
  20. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 205.
  21. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 78, 100.