Перайсьці да зьместу

Хатуча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хатуча
лац. Chatuča
Дата заснаваньня: перад 1595 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Буркоўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247629
СААТА: 3203846051
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′12″ пн. ш. 30°6′40″ у. д. / 51.73667° пн. ш. 30.11111° у. д. / 51.73667; 30.11111Каардынаты: 51°44′12″ пн. ш. 30°6′40″ у. д. / 51.73667° пн. ш. 30.11111° у. д. / 51.73667; 30.11111
Хатуча на мапе Беларусі ±
Хатуча
Хатуча
Хатуча
Хатуча
Хатуча
Хатуча

Хату́ча — былая вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

Найранейшая вядомая на сёньня згадка пра паселішча датаваная 18-м траўня 1595 году, калі князі Міхаіл і Юры Міхайлавічы Вішнявецкія і пан Шчасны Харлінскі, падкаморы кіеўскі, улагоджвалі справу аб узаемным вяртаньні грунтоў Брагінскага маёнтку вёсак Хатуча, Глухавічы, Бабчын, Губарэвічы, паловы Варатца Вішнявецкіх і Астраглядавіцкіх добраў Харлінскага[1]. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Кіеўскага, потым Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.

Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.
Герб Побуг роду Канецпольскіх.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Хатуча, ды яшчэ з 3 хутарамі[2].

22 жніўня 1682 году кашталян кракаўскі пан Станіслаў Канецпольскі, які атрымаў Брагінскія добры ад цёткі сваёй княгіні Грызэльды Вішнявецкай, удавы князя Ярэмія і маці караля Міхала, склаў тэстамэнт. Сва��м спадчыньнікам, што да ўсёй фартуны, ён назваў усыноўленага пана Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага, але вёскі Хатучу і Юркавічы ў Брагінскай воласьці Кіеўскага ваяводзтва завяшчаў войскаму чырвонагродзкаму пану Гаварэцкаму з жонкай[3].

Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Хатуча знаходзілася ў заставе ў ксяндзоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[4], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[5].

У 1754 годзе з 23 двароў (×6 — каля 138) брагінскай вёскі Хатуча, што працягвала быць у заставе ў цыстэрцыянаў кімбараўскіх, выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотых і 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 зл. і 10 гр.[6]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатуча — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Хатуча і Казялужцы, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, былі ў арэндзе ў паручніка амсьціслаўскага Міхала Александровіча[8].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хатуча ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

20 жніўня 2008 годзе вёска была ліквідавана[10].

  1. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 14
  2. ^ Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
  3. ^ Pamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 375—389, асабліва — S. 383, 385
  4. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 287
  5. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  6. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. – Біла Церква, 2015. С. 13-14, 20-21, 189
  7. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  8. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  9. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  10. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 (рас.)