Мікалай Бранфілаў
Мікалай Бранфілаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 сьнежня 1977 (47 гадоў) Менск, БССР | |
Рост | 190 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—1995 1996—1997 1998—1999 2000—2002 2003—2004 2005 2006 2006 2007 2007—2008 2009 2010—2013 2013 |
Зьмена БАТЭ Зьмена Тарпэда-МАЗ Вісла Радомяк Падбэскідзе Тарпэда Жодзін Гомель Шахцёр Тарпэда Жодзін Белшына Нафтан |
20 (0) 34 (2) 39 (8) 37 (0) 27 (1) 32 (3) 15 (2) 10 (0) 12 (0) 37 (4) 11 (0) 77 (7) 11 (0) |
Зборныя | ||
2004 | Беларусь | 2 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2014—2015 2016 2019 2020—2021 |
Тарпэда Менск Клецак Граніт Мікашэвічы Ворша |
Мікалай Бранфілаў (нарадзіўся 16 сьнежня 1977 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Зь лютага 2022 году ўваходзіць у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футболам пачаў займацца ў восем гадоў у менскім клюбе «Зьмена», за які выступаў у чэмпіянаце Беларусі па футболе. З 2003 па 2004 гады гуляў у складзе іншага менскага клюбу — «Тарпэда-МАЗ», стаўшы гульцом асноўнага складу каманды й капітанам клюбу. Пасьля пасьпяховых сэзонаў у «Тарпэда» быў заўважаны польскімі сэлекцыянэрамі й быў запрошаны ў Польшчу, дзе гуляў за розныя польскія футбольныя клюбы. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь і да пачатку 2010 году знаходзіўся ў структуры розных айчынных клюбаў, ня здолеўшы, аднак, вытрымаць канкурэнцыі ні ў водным зь іх.
У сьнежні 2009 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[1]. У студзені 2013 году стала вядома, што Мікалай перайшоў у склад наваполацкага «Нафтану»[2][3]. У верасьні 2013 году завяршыў кар’еру[4].
У 2016 годзе галоўны трэнэр клюбу «Клецак»[5]. У сакавіку 2017 году быў прызначаны галоўным трэнэрам клюбу «Асіпавічы»[6], але ўжо ў красавіку пакінуў каманду і перайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ»[7]. У студзені 2019 году прызначаны галоўным трэнэрам мікашэвіцкага «Граніту»[8]. Пакінуў «Граніт» у чэрвені 2019 году[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2007
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае дачку й двух сыноў[10]. Зьяўляючыся дзейным гульцом Мікалай атрымаў трэнэрскі дыплём катэгорыі «В»[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Николай Бранфилов и Игорь Логвинов перешли в «Белшину»(недаступная спасылка). Футбольны мэнэджар і футбол у Беларусі
- ^ Футбол. Николай Бранфилов перешел в «Нафтан». pressball.by
- ^ Николай Бранфилов перешел в «Нафтан». football.by
- ^ Николай Бранфилов завершил карьеру (рас.)
- ^ 2-я лига. Старт се��она. Верхом на хромой кобыле (рас.)
- ^ Николай Бранфилов возглавил «Осиповичи» (рас.)
- ^ Николай Бранфилов пополнил тренерский штаб «Энергетика-БГУ» (рас.)
- ^ Николай Бранфилов возглавил «Гранит» (рас.)
- ^ Бранфилов покинул пост главного тренера «Гранита» (рас.)
- ^ Мікалай Бранфілаў. Афіцыйны сайт ФК «Белшына».
- ^ Футбол. Николай Бранфилов: «Наша цель была подняться выше пятого места». champ.by
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 16 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія футбалісты
- Беларускія футбольныя трэнэры
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Вісла» Плоцк
- Футбалісты клюбу «Падбэскідзе» Бельска-Бяла
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак