Маладосьць (часопіс)
«Маладосьць» | |
Тэматыка | літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1/месяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | юрыдычны: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Менск, 220013; паштовы: прасп. Незалежнасьці, 39, Менск, 220005 тэл. +375 17 2848524, 2844188, 2882072 |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзкае аб'яднаньне «Саюз пісьменьнікаў Беларусі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» |
Выдавец | РУП „Мастацкая літаратура“ |
Галоўны рэдактар | В. С. Рацэвіч |
Дата заснаваньня | красавік 1953 (71 год таму) |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 112 с. |
Наклад | 1324 (кастрычнік 2016) |
ISSN | 0131-2308 |
Афіцыйны сайт | zviazda.by/be/edition/ma… |
«Маладо́сьць» (наркам. Маладосць) — беларускі штомесячны грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадзка-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны ільготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны ільготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1988 году да пачатку 2000-х і з 2013 году выдаецца «Бібліятэка часопіса «Маладосьць»» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменьнікаў.
У 2002—2012 гадох часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Цяпер у складзе выдавецкага дома «Звязда».
Зьмест публікацый
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесьці, апавяданьні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадзка-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». Зьявіліся новыя часткі: «Вяртаньне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосьці» былі каляровыя ўкладкі, прысьвечаныя беларускаму жывапісу.
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксей Кулакоўскі (1953—1958)
- Пімен Панчанка (1958—1966)
- Алесь Асіпенка (1966—1972)
- Генадзь Бураўкін (1972—1978)
- Васіль Зуёнак (1978—1982)
- Анатоль Грачанікаў (1982—1991)
- Генрых Далідовіч (1991—2002)
- Раіса Баравікова (2002—2011)
- Тацяна Сівец (2011)
- Сьвятлана Воцінава (2012—2021)[1]
- Вольга Рацэвіч (з 2021 г.)
Аўтары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часопісе друкаваліся пісьменьнікі Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Васіль Вітка.
Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнека, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімер Камейша, Уладзімер Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак. З 1988 па 1992 год у часопісе былі надрукаваны: «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі пэрыяды» Міколы Ермаловіча, «Споведзь» Ларысы Геніюш, «Дзёньнік» Язэпа Драздовіча і вершы Масея Сяднёва.
З сучасных — Раіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уволена главный редактор журнала «Маладосць». TUT.BY (2021-02-02). Праверана 2021-02-04 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Лугоўскі, А. І. «Маладосць» // Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. — Мінск: БДПУ, 2005. — С. 59. — 106 с. — ISBN 978-985-501-667-1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маладосьць // kamunikat.org.