Карара
Карара | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0585 | ||
Паштовы індэкс: | 54033 | ||
Нумарны знак: | MS | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°5′0″ пн. ш. 10°6′0″ у. д. / 44.08333° пн. ш. 10.1° у. д.Каардынаты: 44°5′0″ пн. ш. 10°6′0″ у. д. / 44.08333° пн. ш. 10.1° у. д. | ||
Карара | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.carrara.ms.it/ |
Кара́ра (па-італьянску: Carrara) — горад у Італіі, які месьціцца ў правінцыі Маса-Карара. Насельніцтва места на 2016 год сягала 62 тысяч чалавек. Разьмешчаны ў Апуанскіх Альпах (належыць рэгіёну Таскана), за 100 км на паўночны ўсход ад Флярэнцыі ды за 6 км ад берагу Лігурыйскага мора.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад зьявіўся ў 1235 годзе. У розны час належаў Пізе, Генуі і Міляну. З XV стагодзьдзя места было ўладаньнем княскага роду Малясьпіна. Карара знакаміты пакладамі белага мармуру, які здабываецца ў каменяломнях у навакольлі гораду. Карарскі мармур вядомы яшчэ з антычных часоў (Рымскі Пантэон складзены з мармуру Карары). Шэраг вядомых скульптураў часоў Адраджэньня, у прыватнасці, Давід Мікелянджэлё таксама выкананы з карарскага мармуру.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе маюцца малаважныя прадпрыемствы хімічнай, мэталаапрацоўчай, нафтапэрапрацоўчай прамысловасьці.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнымі славутасьцямі гораду зважаюцца катэдра XII стагодзьдзя, палац XVI стагодзьдзя (цяпер у ім разьмешчана акадэмія вытанчаных мастацтваў). Таксама ў горадзе маецца акадэмія скульптуры, музэй скульптуры і старажытнасьцяў.