Перайсьці да зьместу

Вінцэнт Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вінцэнт Тышкевіч
лац. Vincent Tyškievič
Вінцэнт Тышкевіч. Я. Фаленскі, 1814
Вінцэнт Тышкевіч. Я. Фаленскі, 1814

Герб Ляліва
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1757
Памёр 12 сакавіка 1816(1816-03-12)[1]
Род Тышкевічы
Бацькі Антоні Казімер Тышкевіч
Тэрэза з Тызенгаўзаў[d]

Вінцэнт Тышкевіч (1757 — 12 сакавіка 1816, маёнтак Дубай каля Пінску[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1780), рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1781).

Валодаў шэрагам маёнткаў каля Пінску, а таксама мястэчкамі Сьвіслач, Лагойск і Белаполе. Трымаў Стралкоўскае староства.

В. Тышкевіч, XIX ст.

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Антонія Казімера, генэрал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з Тызэнгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.

Нанова перабудаваў Сьвіслач, заклаў галяндзкага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Сьвіслацкую гімназію — цэнтар асьветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагодзьдзя[3].

У 1778 годзе пабраўся шлюбам з Марыяй Тэрэзай Панятоўскай, нашчадкаў на пакінуў.

Практыкаваў пакараньні ў дачыненьні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]