Вівальдзі (агляднік)
«Вівальдзі» | |
Распрацоўка | Вівальдзі Тэкноладжыз |
---|---|
Апошняя вэрсія | [+/−] |
АС | Ўіндоўз, ОС Х, Лінукс |
Тып | Ўэб-агляднік |
Ліцэнзія | Прапрыетарная дармовая з кампанэнтамі адкрытага крынічніку |
Афіцыйная старонка | vivaldi.com |
«Вівальдзі» (анг. Vivaldi) — дармовы сеціўны агляднік, створаны кампаніяй «Вівальдзі Тэкноладжыз», заснаванай былым кіраўніком і стваральнікам «Опэра Софтўэр» Ёнам Стэфэнсанам фон Тэчнэрам[1].
Аглядальнік скіраваны на аматараў сеціўных тэхналёгіяў, карыстачоў, якім патрэбны больш, чым проста агляднік, і карыстачоў папярэдніх вэрсіяў аглядніка «Опэра», раззлаваных пераходам аглядніка «Опэра» з рухавіка «Прэста» на «Блінк», пазбавіўшым яго шматлікіх распаўсюджаных асаблівасьцяў[2]. «Вівальдзі» мае мэтай аднавіць старыя, распаўсюджаныя функцыі й асаблівасьці «Опэра 12», дадаючы новыя. Агляднік абнаўляюць штотыднёва. «Вівальдзі» здолеў павялічыць распаўсюджанасьць з моманту запуску першай праверачнай вэрсіі 27 студзеня 2015 году[3].
Летапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Вівальдзі» пачаў дзейнасьць у якасьці віртуальнай супольнасьці, замяніўшай «Маю Опэру», якую «Опэра Софтўэр» зачыніла ў сакавіку 2014.[4] Гэтае рашэньне раззлавала Ёна Стэфэнсана фон Тэчнэра, які меркаваў, што гэтая суполка дапамагла зрабіць агляднік «Опэра» тым, чым ён быў. Тэчнэр запусьціў «Вівальдзі Суполку» — віртуальную супольнасьць, накіраваную на забесьпяченьне зарэгістраваных карыстачоў дыскусійным сеціўным форумам, пляцоўкай для блогаў, і шматлікімі іншымі сеціўнымі службамі — каб замяніць зачыненую «Маю Опэру». Пазьней, 27 студзеня 2015 году, «Вівальдзі Тэкноладжыз» распачала выпрабаваньні першай тэхнічнай вэрсіі «Вівальдзі»[5].
Асабістасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Вівальдзі» мае мінімалістычны інтэрфэйс з простымі шрыфтамі ды значкамі, і каляровую схему, якую можна зьмяніць суадносна з фонам і выглядам наведанай сеціўнай старонкі[6]. Агляднік таксама дазваляе карыстачам самастойна наладжваць зьнешні выгляд і разьмяшчэньне асобных элэмэнтаў[7]. «Вівальдзі» падтрымлівае групаваньне ўкладак і жэсты мышы.
Шэраг функцыяў, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстраваньня выяваў на сеціўнай старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з зачыненымі ўкладкамі і шмат іньшых функцыяў былі перанесеныя з апошняй вэрсіі аглядніка «Опэра 12», зробленага на рухавіку «Прэста». Зьнешні выгляд аглядніка значна адрозьніваецца ад аглядніка «Опэра 12».
Беларускамоўны інтэрфэйс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агляднік мае беларусізаваны інтэрфэйс (беларускі афіцыйны правапіс), аднак беларускі клясычны правапіс пакуль адсутнічае. Заўвагі да перакладу беларускамоўнага інтэрфэйсу: словы «cookies» і «cookie» не перакладзеныя як бірка ці маркёр.
Аўтаперакладнік старонак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтаматычны перакладнік старонак у азіральніку «Вівальдзі» быў дадзены ў вэрсіі 4.0 (2312.24). У сьпісе моваў для перакладу старонак маецца беларуская мова (пакуль толькі афіцыйны правапіс).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ex-Opera CEO composes Vivaldi, a new Web browser CNET. CBS Interactive. Архіўная копія ад January 27, 2015 г.
- ^ Jon S. von Tetzchner: We will (re)create a browser you love. Medium
- ^ Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days Reuters Праверана May 2, 2015 г. Архіўная копія ад February 8, 2015 г.
- ^ Ex-CEO picks up where Opera left off, launching Vivaldi site CNET. CBS Interactive.
- ^ Vivaldi browser hits 500,000 downloads in first 10 days Reuters Праверана May 2, 2015 г. Архіўная копія ад February 8, 2015 г.
- ^ Vivaldi Is Quickly Becoming The Alternative Browser To Beat TechCrunch
- ^ Latest Vivaldi snapshot introduces interface scaling Ghacks Праверана June 19, 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |