Антон Кавалеўскі
Антон Кавалеўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005 | Нафтан | 0 (0) |
2006 | Партызан Менск | 0 (0) |
2007—2009 | Нафтан | 55 (0) |
2009 | Віцебск | 3 (0) |
2010 | Белшына | 8 (0) |
2011 | Тарпэда-БелАЗ | 15 (0) |
2012 | Дняпро Магілёў | 17 (0) |
2013—2014 | Белшына | 12 (0) |
2014 | Іслач | 5 (0) |
Зборныя | ||
2007—2009 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
Антон Кавалеўскі (нар. 2 лютага 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў за дубль «Нафтану» і МТЗ-РІПА, а з 2008 году быў асноўным брамнікам наваполацкага клюбу. У 2009 годзе саступіў месца ў асноўным складзе Мікалаю Раманюку і перайшоў у «Віцебск», дзе, аднак, таксама ня даў рады. Пасьля гуляў за розныя клюбы, у 2012 годзе разам з магілёўскім «Дняпром» стаў пераможцам Першай лігі.
У лютым 2013 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. У «Белшыне» быў другім брамнікам пасьля Дзьмітра Гушчанкі, але часам зьяўляўся і ў пачатковым складзе. 19 кастрычніка 2013 году ў матчы супраць «Нафтану» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненьні зь Ігарам Крывабокам[3], але неўзабаве вярнуўся да шыхтаў. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам. У сэзоне 2014 году чаргаваўся ў асноўным складзе з Андрэем Шчарбаковым. Улетку 2014 году пакінуў бабруйскі клюб[4][5][6].
У кастрычніку 2014 году далучыўся да першалігавай «Іслачы»[7]. Быў асноўным брамнікам гэтага клюбу, але па заканчэньні сэзону 2014 году пакінуў «Іслач»[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, быў запасным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 году ў Швэцыі.
Трэнерская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2015 годзе, завяршыўшы кар’еру, зьехаў працаваць на Камчатку[9]. Пасьля вярнуўся ў Беларусь, дзе пачаў працаваць трэнэрам брамнікаў у юнацкіх камандах[10]. У траўні 2024 году стаў трэнэрам брамнікаў у асноўнай камандзе «Іслачы»[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Anton Kovalevskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Вратарь Антон Ковалевский подписал контракт с «Белшиной» (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ «Нафтан» — «Белшина». «Скорая помощь» увезла Ковалевского с поля после столкновения с Кривобоком (рас.)
- ^ Лисица и Ковалевский покинули «Белшину», Магалдадзе пополнил ряды бобруйчан (рас.)
- ^ Голкипер «Белшины» Ковалевский, скорее всего, перейдет в зарубежный клуб (рас.)
- ^ Лисица и Ковалевский — ушли, добавился Магалдадзе (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
- ^ Антон Ковалевский перешел в "Ислочь" (рас.)
- ^ Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована" (рас.)
- ^ Как бросить белорусский футбол и уехать ловить рыбу на Камчатку (рас.)
- ^ "Нафтан", 15 лет назад выигравший свой первый титул — Кубок в 2009-м. Где они сейчас? (рас.)
- ^ У "Ислочи" новый тренер вратарей (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў НДР
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты