Райхстаг (будынак)
Будынак | |
Райхстаг
Reichstagsgebäude | |
Краіна | Нямеччына |
Месцазнаходжаньне | Бэрлін |
Адрас | Platz der Republik[d] (1)[1], Paul-Löbe-Allee[d] (1)[1] і Scheidemannstraße[d] (2)[1] |
Каардынаты | 52°31′7″ пн. ш. 13°22′35″ у. д. / 52.51861° пн. ш. 13.37639° у. д.Каардынаты: 52°31′7″ пн. ш. 13°22′35″ у. д. / 52.51861° пн. ш. 13.37639° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэарэнэсанс |
Аўтар праекту | Paul Wallot[d][1], Норман Фостэр[d][1] і Paul Baumgarten[d][1] |
Будаўнік | Паўль Валёт Норман Фостэр |
Дата заснаваньня | 1894 |
Будаваньне | 9 чэрвеня 1884—1894 |
Статус | помнік архітэктурнай спадчыны[d][1] і Heritage monument in Berlin[d][1] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Райхстаг | |
Райхстаг на Вікісховішчы |
Будынак Райхстагу, або Райхстаг (па-нямецку: Reichstagsgebäude — «будынак дзяржаўнага сходу») — гістарычны будынак у горадзе Бэрлін, дзе ў 1894—1933 гадах засядаў аднайменны дзяржаўны орган Нямеччыны — Райхстаг Нямецкай імпэрыі і Райхстаг Ваймарскай рэспублікі, а з 1999 году месьціцца бундэстаг.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак пабудаваны па праекце франкфурцкага архітэктара Паўля Валёта ў стылі італьянскага высокага Адраджэньня. Першы камень у падмурак будынку нямецкага парлямэнту заклаў 9 чэрвеня 1884 г. кайзэр Вільгельм I. Будаўніцтва працягвалася дзесяць гадоў і завяршылася пры кайзэры Вільгельме II.
Нацысцкі пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 студзеня 1933 г. будынак райхстагу згарэў у выніку падпалу. Нацысты абвінавацілі ў падпале камуністаў і выкарыстоўвалі яго для таго, каб атрымаць надзвычайныя паўнамоцтвы і расправіцца з палітычнымі праціўнікамі. Пасьля гэтага рэдкія пасяджэньні райхстагу (страціў усякае палітычнае значэньне) адбываліся не ў пацярпелым ад пажару будынку, а ў Кроль-Опэры, а ў 1942 г. спыніліся. Будынак выкарыстоўваўся для прапагандысцкіх сходаў, а пасьля 1939 г. — у ваенных мэтах.
Падчас бітвы за Бэрлін савецкія войскі вялі штурм Райхстагу. 30 красавіка 1945 г. на Райхстагу быў узьняты Сьцяг Перамогі[2], а 1 траўня 115-м гвардзейскім зьнішчальным авіяцыйным палком пад камандаваньнем Аляксандра Коса скінуты Чырвоны сьцяг з надпісам «Перамога». На сьценах Райхстагу савецкія жаўнеры пакінулі мноства надпісаў, частка зь якіх (у тым ліку ў зале пасяджэньняў) захавалася і пакінутая пры рэстаўрацыі будынку[3]. У 1947 годзе па распараджэньні савецкай камэндатуры надпісы былі «адцэнзураваныя», то бок былі выдаленыя надпісы непрыстойнага характару і ўпісана некалькі «ідэалягічна вытрыманых».
Пытаньне аб захаваньні надпісаў на райхстагу было ўзьнята ў 1990-я гады пры яго рэканструкцыі (пры гэтым пачатковыя стадыі рамонту выявілі мноства надпісаў, схаваных папярэдняй рэстаўрацыяй у 1960-я гады). Па дамове прэзыдэнта бундэстагу Р. Зюсмут(en) амбасадара Расейскай Фэдэрацыі ў ФРН у 1996 годзе былі прыбраныя заявы непрыстойнага і расісцкага зьместу і пакінутыя толькі 159 графіці[4]. У 2002 годзе пытаньне аб выдаленьні надпісаў ставілася ў бундэстагу, але большасьцю галасоў прапанова была адхілена[5]. Большая частка захаваных надпісаў савецкіх жаўнераў знаходзіцца ва ўнутраных памяшканьнях Райхстагу, цяпер даступных толькі з экскурсаводам па запісу. Наверсе, на правым франтоне з унутранага боку захаваны надпіс: «Астрахань Макараў». Захаваны таксама сьляды куль на ўнутраным баку левага франтону[6].
9 верасьня 1948 году ў час блякады Бэрліну перад будынкам райхстагу праходзіў мітынг, які сабраў звыш 350 тысячаў бэрлінцаў. На фоне разбуранага Райхстагу са сталі знакамітым заклікам да сусьветнай грамадзкасьці «Народы сьвету… Зірніце на гэты горад!» зьвярнуўся обэр-бургамістар Эрнст Райтэр.
Бэрлінскі мур, збудаваны 13 жніўня 1961 году, праходзіў у непасрэднай блізкасьці ад будынку Райхстагу. Ён апынуўся на тэрыторыі Заходняга Бэрліну. Пасьля будынак быў адноўлены і з 1973 году выкарыстоўваўся пад экспазыцыю гістарычнай выставы і як заля пасяджэньняў органаў і фракцыяў бундэстагу.
Аб’яднаньне Нямеччыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны 4 кастрычніка 1990 году, на наступны дзень пасьля фактычнай даты ўзьяднаньня краіны, у Райхстагу адбылося першае пасяджэньне першага агульнанямецкага Бундэстагу. 20 чэрвеня 1991 году бундэстаг у Боне прымае рашэньне 338 галасамі супраць 320 пераехаць у Бэрлін у будынак райхстагу. Пасьля правядзеньня конкурсу, рэканструкцыя Райхстагу была даручана ангельскаму архітэктару лорду Норману Фостэру. У траўні 1995 году рада старэйшынаў Бундэстагу, пасьля працяглых дэбатаў, прымае рашэньне ўзьвесьці сучасны шкляны купал, усярэдзіне якога могуць хадзіць людзі.
Норману Фостэру ўдалося захаваць гістарычны выгляд будынку райхстагу і адначасова стварыць памяшканьне для сучаснага парлямэнту, адкрытага па адносінах да зьнешняга сьвету. Будынак падзелены на ўзроўні па прынцыпе празрыстасьці і мэтазгоднасьці. У падвале і на першым паверсе разьмешчаны структуры сакратарыята парлямэнцкага, а таксама тэхнічныя прылады і сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня. Вышэй знаходзіцца пленарны ўзровень зь вялікай залай пасяджэньняў, над якім разьмяшчаецца ўзровень для наведвальнікаў. Яшчэ вышэй знаходзіцца ўзровень прэзыдыюма, над ім знаходзіцца фракцыйны ўзровень і, нарэшце, дах-тэраса і ўражлівы купал будынку. Празрыстасьць будынку забясьпечваецца сучаснымі будаўнічымі матэрыяламі: легкія сталевыя канструкцыі і вялікія зашкленыя плошчы, дэкаратыўны бэтон, матава-белы або бэжавы прыродны камень надаюць масіўнаму будынку серабрыстае адценьне. Для арыентацыі выкарыстоўваецца каляровая канцэпцыя дацкага мастака Пэра Арнольды: дзьверы кожнага ўзроўню выфарбаваныя ў пэўны колер.
Цяперашні час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сеньня будынак райхстагу — адна з турыстычных славутасьцяў Бэрліну. Да лістапада 2010 году ў купал будынку і на назіральную пляцоўку на даху Бундэстагу быў адкрыты свабодны доступ, аднак турыстам неабходна папярэдне зарэгістравацца на сайце Бундэстагу[7]. Нямецкі Бундэстаг зьяўляецца самым наведваемым парлямэнтам у сьвеце. Пасьля пераезду Бундэстагу ў Бэрлін у 1999 годзе ў будынку райхстагу пабывалі больш за 13 млн чалавек з усяго сьвету. Для параўнаньня: за час знаходжаньня бундэстагу ў Боне ў 1949—1997 гадах яго наведала каля 11,5 млн чалавек. Пасьля таго, як 17 лістапада міністар унутраных справаў Томас дэ Мэзьер абвясьціў аб падвышанай тэрарыстычнай пагрозе ў сувязі з магчымасьцю пранікненьня ў Нямеччыну ісламістаў, якія рыхтуюць тэракты на Каляды, будынак быў абнесены часовымі мэталічнымі загародамі, а купал зачынены для турыстаў[8]. У цяперашні час купал адкрыты для наведваньня турыстаў па папярэднім запісе на сайце Бундэстагу.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Berlin cultural heritage database / пад рэд. Senate Department for Urban Development and the Environment
- ^ «Мизеркин С.» Невядомыя факты з гісторыі Сьцяга Перамогі // Голас Расеі. — 2009. — 5 траўня.
- ^ Бэрлін: Аб надпісах на Райхстагу. Deutsche Welle. Праверана 2010-03-15 г. Архіўная копія ад 2011-08-24 г.
- ^ «Petra Bornhöft». Schweinkrem mit blauer Kreide. Der Spiegel — 1999, № 26
- ^ Бундэстаг вырашыў пакінуць надпісы савецкіх жаўнераў на сьценах Райхстагу. NEWSru (14 сакавіка 2002). Праверана 2010-08-14 г. Архіўная копія ад 2011-08-24 г.
- ^ Сьцяна памяці
- ^ http://www.bundestag.de/htdocs_e/visits/kupp.html
- ^ Перад Райхстагам абсталююць пункт надгляду турыстаў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Райхстаг (будынак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў