Перайсьці да зьместу

Каспар Цецішоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каспар Цецішоўскі
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся5 студзеня 1741(1741-01-05)
Памёр28 красавіка 1831(1831-04-28)[1] (90 гадоў)
Пахаваны


Узнагароды
ордэн Андрэя Першазванага кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн Белага арла ордэн сьвятога Станіслава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ка́спар Казі́меж Цецішо́ўскі (па-польску: Kasper Kazimierz Cieciszowski; 1745, Азораў, цяпер Мазавецкае ваяводзтва, Польшча — 28 красавіка 1831, Луцак, цяпер Украіна) — магілёўскі арцыбіскуп і мітрапаліт усіх рыма-каталіцкіх касьцёлаў у Расейскай імпэрыі.

З шляхецкага роду Цецішоўскіх гербу Пяжхала, сын Дамініка, падчашага літоўскага. У 1760 выехаў у Рым, дзе паступіў у Сэмінарыю Прапаганды з намерам пасьвячэн��ня місійнай працы на Ўсходзе. Сьвятарскія сьвяченьні атрымаў у 1764 з рук папы Клімэнта XIII. Яшчэ падчас навучаньня ў Рыме быў прызначаны варшаўскім канонікам. Пасьля вяртаньня дадому стаў тытулярным біскупам Тэвэстэ, а таксама каад’ютарам «cum iure successionis» (з правам наступніцтва) кіеўскага біскупа Францішка Асалінскага. У 1780 стаў афіцыялам варшаўскім і мазавецкага княства («vicarius in spiritualibus et officialis Varsaviensis ac per Ducatum Masoviae generalis»). У 1781 стаў мехаўскім абатам і збучынскім пробашчам, але неўзабаве адмовіўся ад пасады.

Пасьля сьмерці біскупа Ф. Асалінскага, як яго наступнік, склаў перад каралём Станіславам Аўгустам сэнатарскую прысягу й 16 ліпеня 1785 адбыўся ўрачысты інґрэс на жытомірскую катэдру. Меў прыкры канфлікт з Гугам Калантаем, які дамогся прызначэньня даходаў мехоўскага абацтва на карысьць Кракаўскага Ўнівэрсытэту. Абараняючы свае правы, біскуп Цецішоўскі атрымаў як кампэнсацыю 25.000 злотых. У 1785 заснаваў жытомірскую сэмінарыю, склаў ейны статут. Ягоным сакратаром быў Ян Павал Вароніч. У 1787 спрыяў спыненьню жыдоўскіх пагромаў у Бярдзічаве. За ўдзел у працы вайсковага дэпартамэнту быў узнагароджаны Ордэнам белага арла. Падчас паседжаньня Вялікага Сойму бараніў правы Касьцёлу. У 1792 дамогся прызначэньня грошаў на будаўніцтва новых 24 касьцёлаў на Кіеўшчыне й Брацлаўшчыне. Шчыра падтрымліваў Канстытуцыю 3 Траўня, у якой бачыў галоўную магчымасьць адраджэньня краіны. 10 траўня 1791 выдаў пастырскі ліст, у якім наказаў адпраўляць у сваёй дыяцэзіі малітвы ў гонар новага закону.

У 1795 прызначаны Кацярынай ІІ пінскім біскупам з рэзыдэнцыяй у Жытоміры. У 1798 апостальскі нунцы Лаўрэн Літа скасаваў гэтую дыяцэзію як некананічна ўтвораную і заснаваў Луцка-Жытомірскую, аб’яднаўшы дзьве былыя дыяцэзіі — Луцкую і Кіеўскую. 26 верасьня 1798 адбыўся інґрэс Цеціўоўскага на яе катэдру. Адразу ж Цецішоўскі пераехаў у Луцк. Спрыяў разьвіцьцю польскага школьніцтва на Валыні. 27 красавіка 1827 прызначаны магілёўскім арцыбіскупам. Тым ня менш заставаўся ў Луцку. У апошнія гады жыцьця страціў зрок і магчымасьць хадзіць. У 1830 стаў ахвярай правакацыі, калі канонік скернявіцкі даў яму падпісаць даўмэнт, які пасьля стаўся адозвай супраць паўстанцаў.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1032221461 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Папярэднік
Габрыэль Вадзынскі
Тэвэстэйскія біскупы
1775—1784
Наступнік
Джульельма Станьнё
Папярэднік
Ігнацы Францішак Асалінскі
Кіеўскія біскупы
1784—1798
Наступнік
Ян Пурвінскі
Папярэднік
Пінскія біскупы
1795—1798
Наступнік
Зыгмунт Лазінскі
Папярэднік
Адам Нарушэвіч
Луцкія біскупы
1798—1827
Наступнік
Міхал Ян Піўніцкі
Папярэднік
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Магілёўскія арцыбіскупы
1827—1831
Наступнік
Ігнацы Паўлоўскі
  • Krzysztof Rafał Prokop, «Biskupi kijowscy obrządku łacińskiego XIV—XVIII w. Szkice biograficzne», Biały Dunajec — Ostróg 2003, s. 116—120.
  • Bp Michał Godlewski, «Kacper Kazimierz h. Kolumna (1745—1831)», [w:] PSB t. IV, Kraków 1938, s. 38—39.
  • Ks. Witold Józef Kowalów, «Abp Kacper Kazimierz Cieciszowski (1798—1831)», [w:] «Wołanie z Wołynia» 4 (17) 1997, s. 36—39;
  • Ks. Feliks Sznarbachowski, «Początek i dzieje rzymskokatolickiej diecezji łucko-żytomierskiej obecnie łuckiej», Warszawa 1926, s. 102—110.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каспар Цецішоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў