Kwik Snax
Kwik Snax | |
Дата выпуску | лістапад 1990 |
---|---|
Жанр | Прыгодніцкая гульня |
Сэрыя | Dizzy |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | The Oliver Twins |
Выдавец | Codemasters |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Amiga, Atari ST, DOS |
Рэжым | Адзінаасобная гульня |
Носьбіт | аўдыёкасэта / дыскета |
«Kwik Snax» (па-беларуску: Перакус насьпех) — аркадная прыгодніцкая кампутарная гульня, распрацаваная Oliver Twins і выдадзеная ў 1990 року «Codemasters» для плятформаў Amstrad, Spectrum, Commodore 64, DOS і Amiga[1][2]. Гэта пятая гульня ў сэрыі «Dizzy» і сыквэл да «Fast Food».
У перавыданьнях гульня таксама пісалася «Kwick Snax», каб пазьбегнуць пазоваў ад аўтарамонтнай кампаніі «Kwik-Fit», якая валодала гандлёвай маркай «Kwik».
Успрыняцьце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Kwik Snax» была ўспрынятая даволі няблага, асабліва на ZX Spectrum, атрымаўшы аднолькавыя адзнакі 92/100 ад часопісаў «Your Sinclair» і «Crash».
Порт на «Commodore 64», гульнявы працэс якога адрозьніваўся ад іншых вэрсіяў, не заслужыў такіх ухвалаў. «Zzap!64» паставіў адзнаку 80/100, заўважыўшы недастатнюю працу над графікай і AI гульні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kwik Snax (анг.) на World of Spectrum
- Kwik Snax (анг.) на MobyGames