Перайсьці да зьместу

EIZVA

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
EIZVA
Гады 2015 — дасюль
Месца ўтварэньня Менск, Гомель; Беларусь
Мова беларуская
Жанр Нэафолк
Зьвязаныя праекты «Kryvakryž»
«ШЫХТ»
Удзельнікі Алесь Мікус, іншыя ўдзельнікі невядомыя
vk.com/kryvakryz

«EIZVA» — музычны праект Алеся Мікуса, які, паводле ягоных словаў, зьяўляецца рэінкаранацыяй ягонага ранейшнага праекту «Крывакрыж», гурт нават карыстаецца суполкай «Крывакрыжа» ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце» у якасьці сваёй. Праект атрымаў вядомасьць з-за створанага ў яго межах гімну Вайшнорыі, які стаў афіцыйным гімнам рэспублікі.

Спадар Мікус хоць і сьцьвярджаў пра тое, што праект зьяўляецца рэінкаранацыяй «Крывакрыжа», але бязь зьменаў не абышлося, пра што ён паведаміў:

Толькі цяпер гэта будзе спакайнейшая, больш мэдытатыўная музыка. Першая песьня можа й не прадстаўляе тыповы будучы саўнд, але настраёвасьць перадае

Пра праект Алесь Мікус зая��іў у 2016 годзе, але, паводле яго словаў, існаваў гурт на той момант ужо болей за год. У 2016 годзе 22 верасьня быў выпушчаны сецівовы самотнік да Дня адзінства балтаў. Гурт ня выдаў пакуль ніводнага альбому, але ўжо мае шэраг сецівовых самотнікаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]