Перайсьці да зьместу

.мкд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
.мкд
Тып дамэну нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню
Статус дзейны
Рэгістратар MARnet, Macedonian Аcademic Research Network
Арганізатар MARnet
Выкарыстаньне
Вэб-старонка MARnet

.мкд — інтэрнэт-код краіны, дамэн верхняга ўзроўню для Паўночнай Македоніі.

Ён кіруецца Македонскай акадэмічнай дасьледчай сеткаю (MARnet). У лістападзе 2012 году MARnet анансавала, што ведамства плянуе нацыянальны кірылічны дамэн. Акрамя таго, агенцтва пачало працэс зьбіраньня прапановаў ад ��рамадзян краіны пра форму дамэну, які будзе выкарыстаны для афіцыйнай рэгістрацыі. Кампанія стартавала 19 лістапада 2012 году і скончылася 3 сьнежня тады ж. Кірылічны дамэн павінен утрымліваць літары назвы краіны.[1][2] 3 сьнежня MarNet абрала шэсьць варыянтаў (.мкд, .мак, .македонија, .рмкд, .рм і .рмак). У другім этапе македонскія грамадзяне прагаласавалі за македонскі кірылічны дамэн. Варыянт-пераможцу афіцыйна назвалі ў жніўні 2013 году.

Вынікі другога туру галасаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кірылічны дамэн галасоў %
.мкд 1670 73
.мак 324 14
.рм 155 7
.македонија 122 5
.рмкд 10 0
.рмак 7 0

Кірылічны дамэн .мкд быў афіцыйна зацьверджаны і зарэгістраваны 20 сакавіка 2014 году.[3]