Янукі
Выгляд
Янукі | |
трансьліт. Januki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Докшыцкі |
Сельсавет: | Ваўкалацкі |
Насельніцтва: | 4 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2157 |
Паштовы індэкс: | 211714 |
СААТА: | 2221813161 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°58′0″ пн. ш. 27°23′20″ у. д. / 54.96667° пн. ш. 27.38889° у. д.Каардынаты: 54°58′0″ пн. ш. 27°23′20″ у. д. / 54.96667° пн. ш. 27.38889° у. д. |
± Янукі |
Янукі́[1] — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, за 6 км на поўнач ад Ваўкалаты. Янукі ўваходзяць у склад Ваўкалацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Ваўкалата Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1949 годзе янукоўцаў далучылі да калектывізацыі. Вёска трапіла ў заняпад.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- напачатку ХХ стагодзьдзя — каля 20 двароў, 135 жыхароў
- 1921 — 26 двароў, 136 жыхароў[2]
- 1931 — 29 двароў, 131 жыхароў[3]
- 1999 — 9 жыхароў
- 2004 — 6 жыхароў
- 2007 — 5 жыхароў
- 2010 — 4 жыхары
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адсюль паходзіць род Януковічаў. Тут жыў дзед чацьвертага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча Ўладзімер, які падчас Першай сусьветнай вайны накіраваўся ў Данбас на заробкі. Бацька Віктара нарадзіўся ўжо на Данеччыне. Віктар Януковіч двойчы наведваў гістарычную радзіму: у 2003 г., калі быў прэм’ер-міністрам Украіны, і ў 2006-м[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 249
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 37
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 43
- ^ Аляксандар Пукшанскі. У Януках усе Януковічы // Зьвязда : газэта. — 10 лютага 2010. — № 24 (26632). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская вёска Янукі — гістарычная радзіма прэм’ер-міністра Ўкраіны Віктара Януковіча // Ягор Маёрчык, Радыё Свабода. 19.10.2004, arch. 29 May 2007 13:37:29, saved 15 Jan 2014 19:02:37
- Усе ў Янукі! — эсэры-Піначэт — блакітны Андэрсан
- Янукі зноў чакаюць Януковіча(недаступная спасылка)