Перайсьці да зьместу

Ялта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ялта
укр. Ялта
Файл:Flag of Yalta.svg, Yalta flag 2005.svg
Герб Ялты Сьцяг Ялты
Дата заснаваньня: 1154
Былая назва: Яліта (да XV ст.)
Краіна: Украіна
Аўтаномная рэспубліка: Крым
Раён: Ялцінскі раён
Плошча:
  • 283 км²
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-654, +7-3654
Паштовы індэкс: 98600–98639, 298600–298639
КОАТУУ: 0111900000
Геаграфічныя каардынаты: 44°29′58″ пн. ш. 34°9′19″ у. д. / 44.49944° пн. ш. 34.15528° у. д. / 44.49944; 34.15528Каардынаты: 44°29′58″ пн. ш. 34°9′19″ у. д. / 44.49944° пн. ш. 34.15528° у. д. / 44.49944; 34.15528
Ялта на мапе Ўкраіны
Ялта
Ялта
Ялта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://yalta.com.ua/, https://yalta.rk.gov.ru/ru/index

Я́лта (укр. Ялта, крым. Yalta, Ялта, ад грэц. Γιάλτα) — горад-курорт ва Ўкраіне, на паўднёвым узьбярэжжы Крымскага паўвостраву. З 2014 году пад расейскай акупацыяй. Адрозьніваюць горад Ялта і гэтак званую «Вялікую Ялту». Вялікай Ялтай называюць Ялцінскі рэгіён Аўтаномнай Рэспублікі Крым — тэрыторыю, падначаленую Ялцінскаму горсавету. Гэтая тэрыторыя займае частку паўднёвага ўзьбярэжжа Крыму ад Фораса на захадзе да Гурзуфа на ўсходзе і ўключае два гарады (Ялту і Алупку і мноства пасёлкаў.

Згодна з найбольш распаўсюджанай вэрсіяй назва гораду паходзіць ад па-грэцку: γιαλος — «бераг», аднак маюцца гіпотэзы і пра цюрскае паходжаньне назвы.[2] Першае ўзгадваньне Ялты трапляецца ў арабскага гісторыка Аль-Ідрысіі ў 1154 годзе. Джаліту ён называе палавецкім горадам на чарнаморскім узьбярэжжы. З крымскататарскай мовы «джалыда» (ялыта) перакладаецца як «на беразе».

У Ялце ня раз бываў на лячэньні адзін са славутых дзеячаў беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Паэт пакутаваў на сухоты лёгкіх. Апошні раз ён прыехаў у Крым у 1917 годзе, дзе напісаў свае апошнія вершы. У парку санаторыя «Беларусь» у Карэізе ў 1957 годзе быў адкрыты помнік паэту.

  1. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)
  2. ^ О Ялте (рас.) Праверана 10 сакавіка 2011 г.