Перайсьці да зьместу

Ягор Маркелаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовец
Ягор Маркелаў
па-ўкраінску: Єгор Маркелов

Дата нараджэньня 12 лютага 1988 (36 гадоў)
Месца нараджэньня Днепрапятроўск, УССР, СССР
Грамадзянства Сьцяг Украіны Украіна
Мянушкі markeloff
Каманда няма
Роля райфлер, снайпэр
Кар’ера 2004 — дагэтуль
Гульні Counter-Strike
Counter-Strike: Global Offensive
Каманды

Сьцяг Украіны Amazing Gaming (5.10.2008 — 2.12.2008)
Сьцяг Украіны DTS Gaming (2.12.2008 — 2.9.2009)
Сьцяг Украіны Natus Vincere (18.12.2009 — 18.7.2013)
Сьцяг Украіны Astana Dragons (19.7.2013 — 30.12.2013)
Сьцяг Украіны HellRaisers (5.9.2009 — 18.12.2009, 7.3.2014 — 14.1.2015)
Сьцяг Расеі dAT Team (14.1.2015 — 1.2.2015)

Сьцяг Украіны Flipsid3 Tactics (1.2.2015 — 2018)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маркелаў.

Яго́р Марке́лаў (па-ўкраінску: Єгор Маркелов; 12 лютага 1988, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі кібэрспартовец, гулец і снайпэр 2010 року паводле hltv.org у дысцыпліне Counter-Strike[1]..

У 2005 годзе Ягор пазнаёміўся з Іванам Шаўцовым, які, у сваю чаргу, прывёў Маркелава ў каманду DTS.Chatrix. Пачаткам прафэсійнае кар’еры можна лічыць першы выязны турнір Ягора — КиберМетель 2005, на якім DTS выйшлі ў паўфінал, але прагулялі камандзе A-Gaming. Празь некаторы час з DTS утварылася новая каманда — HellRaisers — на той момант яшчэ слабая каманда з гульцамі-аматарамі. З часам HellRaisers, выйграўшы некалькі турніраў, распадаюцца. Праз рок каманда ў поўным складзе вярнулася, зноў пад тэґам DTS.Chatrix[2].

Пасьля распаду гуляў у топавых украінскіх калектывах, улучаючы pro100, KerchNET ды Arbalet.UA. У 2009 годзе Ягору прапанавалі перайсьці ў новую каманду пад назваю Na’Vi. Менавіта што ў гэтай камандзе Маркелаў дамогся найбольшых посьпехаў у пэрыяд з 2009 па 2012 рокі, выступаючы за мультыґеймінґавы праект — Natus Vincere. У складзе «Народжаных перамагаць» перамог чатыры чэмпіянаты сьвету. Украінскі праект стаў сусьветна вядомым.

Цягам трох рокаў калектыў лічыўся найстабільнейшым, аднак пасьля пераходу на новую гульнявую дысцыпліну, Counter-Strike: Global Offensive, каманда цягам 2013 року не паказала высокіх вынікаў.

Рэкордныя прызавыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сума прызавых у 2012 годзе — $387 320 (па стане на 7 красавіка 2012 р.), што ё найвышэйшым дасягненьнем за ўсю гісторыю прафэсійнага Counter-Strike. Папярэднія рэкорды належалі швэдзкім камандам SK Gaming ($183 000 у 2003 годзе) й fnatic ($189 000 у 2009 годзе)[3].

Па выніках 2010 року папулярны сайт HLTV.org склаў рэйтынґ 20 найлепшых гульцоў у Counter-Strike, першае месца ў якім атрымаў Ягор «markeloff» Маркелаў. Сяргей «Starix» Ішчук заняў 4-е месца, Іаан «Edward» Сухараў — 5-е, а капітан каманды Даніла «Zeus» Тэсьленка, акрамя 19-а месца, артымаў званьне «Найлепшага капітана року»

У складзе Astana Dragons

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2013 року пакінуў Na`Vi і пайшоў у Astana Dragons. Прычына сыходу — высокая зарплата ў Astana Dragons. Апрача Ягора ў камандзе яшчэ два гульцы з Украіны — Іаан «Edward» Сухараў ды Кірыла «ANGE1» Карасёў, гулец з Расеі Міхаіл «Dosia» Сталяроў і гулец з Казахстану Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў.

Першаю перамогаю цмокаў стаў Techlabs Cup UA 2013. Цмокі пасьпяхова пераадолелі он-лайн кваліфікацыю, перамогшы ўсіх сваіх супернікаў. На LAN-фінале ў Кіеве, хлопцы адолелі супернікаў з каманды fnatic з рахункам 2: 0 па ма��ах.

Наступным LAN-турнірам стаў DreamHack у Румыніі. AD выйшлі з ґрупы зь першага месца. У сетцы яны абгулялі каманду n!faculty і выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе саступілі з рахункам 2:1 па мапах будучым чэмпіёнам — NiP. У выніку каманда з Астаны падзяліла 3-4 месца з украінскаю камандаю Na`Vi.

У кастрычніку 2013 року цмокі заваявалі срэбра ў сёмым сэзоне SLTV StarSeries VII. Па выніках сэзону хлопцы занялі чацьвертае месца, а на фінальных гульнях абыйшлі каманды Fnatic ды NiP, але саступілі францускай арґанізацыі VeryGames.

На пачатку лістапада 2013 року каманда заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету паводле ESWC.

У 2015 швэдзкая каманда FlipSid3 абвясьціла пра свой сыход у каманду Property. У тым жа месяцы ў афіцыйнай суполцы ЎКантакце каманды dAT Team зьявіўся запіс пра тое, што ў хуткім часе магчымы пераход гульцоў dAT Team у FlipSid3[4]. Неўзабаве dAT Team пацьвердзілі свой пераход, падпісаўшы Ягора «markeloff» Маркелава замест Ягора «flamie» Васільева.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. Yegor markeloff Markelov: crosshairs, video settings, config, mouse sensitivity & Hardware.
  2. CFG markeloff за 2017 рок