Шырвінты
Шырвінты лац. Šyrvinty | |||||
лет. Širvintos | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1475 | ||||
Горад з: | 1950 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Вышыня: | 112 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 5692 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-19001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′0″ пн. ш. 24°57′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 24.95° у. д.Каардынаты: 55°3′0″ пн. ш. 24°57′0″ у. д. / 55.05° пн. ш. 24.95° у. д. | ||||
Шырвінты на мапе Летувы ![]() ![]() Шырвінты | |||||
![]() | |||||
http://www.sirvintos.lt/ |
Шырвінты (лет. Širvintos) — места ў Летуве, на рацэ Шырвінце. Адміністрацыйны цэнтар Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 5692 чалавекі. Знаходзяцца за 50 км ад Вільні.
Шырвінты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Шырвінты ўтварыўся ад назвы ракі Шырвінты[1].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Шырвінты ўтварылася ад гоцкага імя Hariobinda або Gyroind[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Шырвінты датуецца 1475 годам, калі тут збудаваі першы касьцёл.
У 1644 годзе мястэчка ўваходзіла ў склад Мусьніцкай воласьці Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шырвінты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Па тым, як праз Шырвінты прайшоў паштовы тракт Вільня — Вількамір, у 1879 годзе тут заснавалі паштовую станцыю. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 89 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шырвінты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Шырвінтаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы.
У 1950 годзе Шырвінты атрымалі статус места і сталі цэнтрам раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 778 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 5692 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855—1860)
- Могілкі старыя каталіцкія, капліца (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сынагога
- Царква (1860-я; мураўёўка)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sabaliauskas A. «Iš kur jie?» — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 1994. P. 340.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
- ^ Krzywicki J. Szyrwinty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 127.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|