Шлам
Выгляд
Шлам (ад ням. Schlamm — бруд) — адходы прадукту, якія складаюць пылавыя і дробязныя яго часткі, што атрымліваюць у выглядзе асадка пры прамываньні якога-небудзь руднага матэрыялу. таксама:
- Парашкападобныя субстанцыі, звычайна зьмяшчаюць высакародныя металы, выпадаючыя ў асадак пры электролізе медзі, цынку і іншых мэталаў.
- Нераспушчальныя адклады ў паравых катлах ў выглядзе глею і цьвёрдага асадка. Для выдаленьня шлама кацёл прадзьмухваюць або праводзяць тэрмасыфоннае выдаленне шлама.
- Брудны асадак каменнага вугалю ці руды пры мокрым ўзбагачэньні.
- Асадак у выглядзе дробных часьцінак, які ўтвараецца пры адстойваньні або фільтрацыі вадкасьці.
- Прадукт мокрага памолу кварцавага пяску — пяшчаны шлам.
- Разбураная парода, якая выносіцца буравай рашчынай з забою сьвідравіны на паверхню.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., «Народная асвета», 2004, С.271