ЦК ПАРП
Цэнтральны камітэт Польскае аб'яднанае рабочае партыі — галоўная ўправа Польскае аб'яднанае рабочае партыі, якая дзейнічала паміж зьездамі грамады. Выбіралася на зьездах ПАРП. На справе ЦК ПАРП быў выканаўчай службаю ў Польскае народнае рэчы паспалітае.
Беларусы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЦК ПАРП выдаваў абавязковыя наказы для беларускага таварыства загады й пастановы.
20 лютага 1976 году пленум ЦК ПАРП прыняў рэзалюцыю «Аб умацаваньні патрыятычнае еднасьці народа»[1], якая сфармулявала тэзу аб этнічна аднароднае польскае дзяржаўнасьці, што стварыла тэарэтычную падставу не прызнаваць нацыянальнае адметнасьці польскіх беларусаў. Разбуралася сыстэма школьнага навучаньня беларускай мовы, абмяжоўвалася выдавецкая дзейнасьць БГКТ, ліквідаваліся беларускі этнаграфічны музэй у Белавежы і эстрадны каляктыў «Лявоніха», спынілі сваю дзейнасьць павятовыя аддзелы БГКТ.
28 верасьня 1980 году адбыўся пленум ГП БГКТ, які рашыў зьвярнуцца да першага сакратара ЦК ПАРП Станіслава Кані з просьбаю перагледзець ранейшыя рашэньні і вярнуць БГКТ усё тое, што забралі ў 1970-ыя гады[2]. Для падрыхтоўкі нарысу мэмарыяла пленум ГП БГКТ паклікаў камісыю ў складзе Аляксандра Баршчэўскага, Юрыя Туронка і Віктара Шведа. Падрыхтаваны неўзабаве праект мэмарыяла выклікаў няўпэўненасьць і заклапочанасьць старшыні ГП БГКТ Мікалая Самоціка, сакратара Янкі Зенюка і Аляксандра Баршчэўскага. Юры Туронак спамінаў:
Яго цэлы месяц абмяркоўвалі, папраўлялі, перапісвалі, імкнуліся зьлімінава́ць[a] непрыемныя для партыі сьцьвярджэньні.
— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[2].
Найбольшы клопат справіла дакумэнтаваная аргумэнтацыя ўплыву дзяржаўнай палітыкі Польшчы на цяжкае становішча ў галіне школьнага навучаньня беларускае мове. Гэтая аргумэнтацыя была зьнята з нарысу мэмарыялу[3]. ГП БГКТ рабілі віноўнымі бацькоў вучняў, якія ня хочуць вучыць беларускую мову. Юрыя Туронка назвалі «некампэтэнтным у галіне школьніцтва». У адказ Юры Туронак 4 лістапада 1980 году паслаў Старшыні ГП Мікалая Самоціку ліст, у якім яшчэ раз прадставіў свой погляд на гэтае пытаньне. Перамовы аб спраўленьні патрэбаў БГКТ адбываліся з сакратаром Беластоцкага ваяводскага камітэта ПАРП Стэфанам Завадзінскім. Станоўчых вынікаў яны не далі.
1 сьнежня 1982 году Юры Туронак напісаў заяву аб выхадзе з Галоўнага праўленьня БГКТ[4].
8 лістапада 1988 году трое дзеячаў народных меншасьцяў ПНР — жэмойт Браніслаў Макоўскі, беларус Юры Туронак і ўкраінец Уладзімер Мокры, — якія прадстаўлялі саміх сябе, падрыхтавалі на «круглы стол» заявы, названыя ў прэсавых паведамленьнях ПНР «голасам нацыянальных меншасцяў»[5]. 9 траўня 1989 году палітбюро ЦК ПАРП рашыла заснаваць орган для разгляду пытаньняў нацыянальных меншасьцяў Польшчы. Гэта быў прапагандысцкі прыём ПАРП, каб такім чынам здабыць галасы беларусаў і ўкраінцаў на чэрвеньскіх выбарах 1989 году, на якіх яна канчаткова правалілася.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьлімінаваць значыць паменшыць.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 162. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ а б Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 164. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 165. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 166. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 170. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — 500 ас. — ISBN 978-985-6887
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Andrzej Kozieł: Studium o polityce prasowej PZPR [Polskiej Zjednoczonej Partii Robotniczej] w latach 1948–1957, Uniwersytet Warszawski Warszawa 1991
- Włodzimierz Janowski, Aleksander Kochański, Informator o strukturze i obsadzie personalnej centralnego aparatu PZPR, 1948–1990, Instytut Studiów Politycznych PAN, Warszawa 2000, s. 166, ISBN 83-88490-03-6
- Arnošt Bečka, Jacek Molesta: Sprawozdanie z likwidacji majątku byłej Polskiej Zjednoczonej Partii Robotniczej, Sopot/Warszawa 2001
- Mirosław Szumiło: Kadra kierownicza aparatu wykonawczego KC PPR-PZPR w latach 1944–1956, Dzieje biurokracji na ziemiach polskich, t. I, Lublin-Siedlce 2008, [w:] [1]