Фёдар Архіпенка
Фёдар Архіпенка | |
Род дзейнасьці | Герой Савецкага Саюзу |
---|---|
Дата нараджэньня | 30 кастрычніка 1921 |
Месца нараджэньня | Аўсімавічы, Бабруйскі раён |
Дата сьмерці | 28 сьнежня 2012 (91 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вайсковец |
Узнагароды |
Фёдар Фёдаравіч Архіпенка (нарадзіўся 30 кастрычніка 1921, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён) — Герой Савецкага Саюзу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1938 скончыў сярэднюю школу і аэраклюб. У тым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1940 скончыў Адэскую ваенную школу пілётаў.
У нямецка-савецкую вайну з чэрвеня 1941 на Паўднёва-Заходнім, Заходнім, Бранскім, Сталінградзкім, Варонескім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, лётчык-зьнішчальнік. Удзельнік абароны Ковеля, Роўна, Наваград-Валынскага, Кіева, Харкава, Варонежа, баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, за вызваленьне Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Бэрліна. Па стане на травень 1945 зьдейсьніў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветраныя баі і асабіста зьнішчыў 30 варожых машын, а яшчэ 14 — у групавых баях.
Да 1959 служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Скончыў Вайскова-паветраную акадэмію (1951). У 1968 скончыў Маскоўскі інжынэрна-эканамічны інстытут. Жыў у Маскве.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Герой Савецкага Саюзу (27 чэрвеня 1945),
- ордэн Леніна,
- тры ордэны Чырвонага Сьцяга,
- ордэн Айчыннай вайны І і ІІ ступені,
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- мэдалі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архіпенка Фёдар Фёдаравіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 244—245.
- Архипенко Ф. Ф. // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 1. — М., 1987. — С. 81.
- Архипенко Фёдор Фёдорович // Навечно в сердце народном: Справочник. — Мн., 1984. — С. 32.
- Бортнікаў Г. Жыццё — подзвіг // Трыбуна працы. — 1986. — 7 кастр.
- Бортнікаў Г. Чацвёрты ордэн героя // Трыбуна працы. — 1987. — 10 верас.
- Гарэлік А. Двое з адной вёскі // Звязда. — 1982. — 16 снеж.
- Горелик А. Воспоминания о земляке-герое // Трыбуна працы. — 2001. — № 26. — С. 3.
- Дзёрзкасць плюс уменне // Магілёўская праўда. — 1970. — 17 верас.
- Кобля С. Герой — наш зямляк // Камуніст. — 1974. — 9 мая.
- Освободители Бобруйщины // Трыбуна працы. — 1991. — 8 мая.
- Хейман З. Семейная черта // Сов. Белоруссия. — 1985. — 5 сентября.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Армія Бабруйскага раёна(недаступная спасылка)
- Памерлі 28 сьнежня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траекураўскіх могілках
- Выпускнікі Вайскова-паветранай акадэміі імя Гагарына
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём Жукава
- Узнагароджаныя мэдалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя мэдалём «За баявыя заслугі» (СССР)
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны