Францішак Сапега
Францішак Сапега. Мастак Я.-Б. Лямпі, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 жніўня 1772 |
Памёр | 30 траўня 1829 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Аляксандар Міхал Сапега[1] Магдалена Агнешка з Любамірскіх[d][1] |
Дзеці | Яўстах Каятан Сапега[2] і Анеля з Сапегаў[d][2] |
Францішак Сапега (28 жніўня 1772, Варшава — 30 траўня 1829, Дзярэчын) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал артылерыі літоўскай (1793—1795), шэф карпусоў артылерыі і інжынэраў.
Валодаў маёнткамі Ружаны і Дзярэчын, у якіх трымаў тэатры, а таксама шэрагам маёнткаў у Магілёўскай акрузе, у т.л. Новым Быхавам, Дашкавым, Гайшыном, Бязуевічамі[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Міхала і Магдалены зь Любамірскіх.
Навучаўся ў Галоўнай школе Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 увайшоў у кіраўніцтва Таргавіцкай канфэдэрацыі, у складзе яе дэлегацыі наведаў Пецярбург.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794), ягоны кіраўнік у Слонімскім, Ваўкавыскім паветах і на ўсходнім Падляшшы. Атрымаў чын генэрал-лейтэнанта, камандаваў дывізіяй.
Па здушэньні паўстаньня прысягнуў Кацярыне II, атрымаў чын тайнага саветніка, быў маршалкам шляхты Менскай губэрні[4].
Меў сына Яўстаха Каятана.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 75. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 76. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 65.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 550.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8