Фляран Малюда
Фляран Малюда | ||
Florent Malouda | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1980[1][2][3] (44 гады) Каена, Француская Гвіяна | |
Рост | 177 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | левы паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
ASC Рэмірэ | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2000 2000—2003 2003—2007 2007—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2016 2016 2018 |
Шатару Генгам Ліён Чэлсі Трабзанспор Мэц Дэлі Дайнамас → Вадзі Дэгла (арэнда) Дыфэрданж 03 |
59 (5) 92 (15) 138 (24) 149 (35) 19 (5) 28 (3) 24 (3) 16 (3) 7 (0) |
Зборныя | ||
2004—2012 | Францыя | 80 (9) |
Фляра́н Малюда́ (па-француску: Florent Malouda; нарадзіўся 13 чэрвеня 1980 году, Каена, Француская Гвіяна) — былы францускі футбаліст. Вядомы за выступы за лёнданскі «Чэлсі», зь якога сышоў ў ліпені 2013 году. Да «Чэлсі» Фляран гуляў за «Ліён» і «Шатару», а таксама «Генгам». Малюда адрозьніваецца добрымі фізычнымі дадзенымі, уменьнем дужацца да канца, выдатнай тэхнікай і «апошнім» пасам. Раней выступаў за нацыянальную зборную Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Шатару»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У клюбе другога францускага дывізіёну Малюда ўвайшоў у аснову не адразу. Гуляючы спачатку ў моладзевым клюбе, а затым выходзячы на замену. Толькі ў апошні свой сэзон Фляран змог прабіцца ў аснову гуляючы на пазыцыі форварда.
«Генгам»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 жніўня 2000 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Генгам», дзе сустрэўся з Дыд’е Драгба. У «Генгаме» Малюда трапіў у аснову без усякіх ускладненьняў, гуляючы па пазыцыі левага паўабаронцы. За 3 гады ў «Генгаме» Малюда быў заўважаны і запрошаны на прагляд у такія францускія клюбы як «Марсэль» і «Манака». У верасьні 2003 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Ліён».
«Ліён»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Ліёне» ў Флярана цалкам раскрыўся талент і пачалася вялікая кар’ера. За чатыры гады ў «Ліёне» Малюда зьяўляўся гульцом асноўнага складу. Сэзон 2006/07 быў асабліва ўдалым для Флярана (10 галоў у чэмпіянаце і 3 у Лізе чэмпіёнаў). Заявіўшы, што марай усёй яго жыцьця была выйграць Лігу чэмпіёнаў, 7 ліпеня 2007 году Малюда перайшоў у «Чэлсі» за 15 млн фунтаў.
«Чэлсі»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Чэлсі» Малюда заняў месца Ар’ена Робэна, што і вымусіла другога пакінуць клюб. У новым клюбе француз зайграў адразу. Забіўшы па голе ў яго першых трох матчах. Цяпер на рахунку Флярана ў «Чэлсі» 14 гульняў у асноўным складзе і 4 галы.
«Трабзонспор»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Малюда падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор»[4]. Паводле кантракту, штогод Малюда будзе зарабляць каля 2,5 млн эўра[5].
Міжнародныя кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малюда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі 17 лістапада 2004 году ў матчы супраць зборнай Польшчы. Зь цягам часу Фляран стаў рэгулярна зьяўляецца ў складзе трохкаляровых, забіўшы свой першы гол за сваю краіну 31 траўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Вугоршчыны.
Статыстыка выступаў у клюбах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон | Клюб | Краіна | Чэмпіянат | |
---|---|---|---|---|
Матчаў | Галоў | |||
1996—1997 | Шатару | ![]() |
2 | - |
1997—1998 | Шатару | ![]() |
1 | - |
1998—1999 | Шатару | ![]() |
28 | 3 |
1999—2000 | Шатару | ![]() |
28 | 2 |
2000—2001 | Генгам | ![]() |
23 | 1 |
2001—2002 | Генгам | ![]() |
32 | 4 |
2002—2003 | Генгам | ![]() |
37 | 10 |
2003—2004 | Ліён | ![]() |
35 | 4 |
2004—2005 | Ліён | ![]() |
37 | 5 |
2005—2006 | Ліён | ![]() |
31 | 6 |
2006—2007 | Ліён | ![]() |
35 | 10 |
2007—2008 | Чэлсі | ![]() |
21 | 2 |
2008—2009 | Чэлсі | ![]() |
31 | 6 |
2009—2010 | Чэлсі | ![]() |
33 | 12 |
2010—2011 | Чэлсі | ![]() |
38 | 13 |
2011—2012 | Чэлсі | ![]() |
26 | 2 |
2012—2013 | Чэлсі | ![]() |
0 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Florent Malouda // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Florent Malouda // Roglo — 1997.
- ^ а б в FLORENT MALOUDA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ "Florent Malouda joins Trabzonspor after leaving Chelsea". BBC Sport.
- ^ "Malouda ile anlaşma sağlandı". Trabzonspor.org.tr
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце ESPN
- Профіль на сайце BBC Sport
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Францускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Францыі
- Футбалісты клюбу «Шатару»
- Футбалісты клюбу «Генгам»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Ліён
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Трабзанспор» Трабзон
- Футбалісты клюбу «Мэц»
- Футбалісты клюбу «Адыса» Бгубанэшвар
- Футбалісты клюбу «Вадзі Дэгла» Каір
- Футбалісты клюбу «Дыфэрданж 03»