Урэцкі сельсавет (Слуцкі раён)
Урэцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Урэчча |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Дата скасаваньня | 23 чэрвеня 1940 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Урэ́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Ўрэчча (да 15 ліпеня 1935 году — вёска, з 27 верасьня 1938 году — гарадзкі пасёлак).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Слуцкага раёну Слуцкай (з 9 чэрвеня 1927 году — Бабруйскай) акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы, 26 ліпеня 1930 году ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу, 20 лютага 1938 году ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. 23 чэрвеня 1940 году гарадзкі пасёлак Урэчча выдзелены з складу Ўрэцкага сельсавету, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі зь пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь.
Зараз тэрыторыя былога сельсавету ўваходзіць у склад Любанскага раёну.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. С. 203
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9. С. 297
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 352
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 359