Перайсьці да зьместу

Уладзімер Гайдук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзі́мер Гайду́к
Уладзімер Гайдук у 2000-ыя гады
Уладзімер Гайдук у 2000-ыя гады
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 верасьня 1941 (83 гады)
Сьцяг СССРв. Тарнаполь, Нараўка, Гайнаўскі павет, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 24 лютага 2012 (70 гадоў)
Сьцяг ПольшчыБельск, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Гады творчасьці з 1956 па 2012
Мовы беларуская, польская
Дэбют 1956

Уладзі́мер Гайду́к (7 верасьня 1941, в. Тарнаполь, Берасьцейская вобласьць, БССР, СССР цяпер Падляскае ваяводзтва Польшча — 24 лютага 2012, в. Тарнопаль) — беларускі паэт у Польшчы[1].

Нарадзіўся 7 верасьня 1941 году ў в. Тарнаполь, Берасьцейскай вобласьці, БССР (цяпер — Падляскае ваяводзтва Польшчы) ў сялянскай сям’і. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Займаўся сельскай гаспадаркай на сваім хутары[2]. Супрацоўнічаў з газэтай «Ніва».

Памёр 24 лютага 2012 году ў в. Тарнопаль.

Першыя вершы напісаў яшчэ вучнем пачатковых клясаў. Дэбютаваў у 1956 годзе лістом-вершам «Пазнаёмімся» і вершамі «Захад сонца» і «Зіма ідзе» («Ніва»). У 1956—1958 гады творы друкуюцца ў «Ніве» сыстэматычна. Аўтар зборнікаў паэзіі, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».

  • Ракіта. — Беласток, 1971;
  • Блакітны вырай. — Беласток, 1990;
  • Пах аернага хлеба. — Беласток, 1998. — 40 с.
  • Полымя роднае. Беласток, 2010
  1. ^ Ян Чыквін Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / прадм. У. Конана. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 439—452. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6318-80-7
  2. ^ Уладзімір Гайдук(недаступная спасылка)
  • Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст. / Уклад. Я. Чыквіна; Прадм. У. Конана, — ��н.: Беларускі кнігазбор, — 2000, — 576 ст.: іл., — ISBN 985-6318-80-7
  • Чыквін Я. Самотнік у сьвеце рэчаў // Далёкія і блізкія (сэрыя «Беларускія пісьменьнікі замежжа», кн. 16) / Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». — Беласток, 1997.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]