Перайсьці да зьместу

Тэрор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэрор — застрашэньне сваіх палітычных супернікаў або н��сельніцтва, якое выяўляецца ў фізычным гвалце, ажно да зьнішчэньня.[1] Тэрорам таксама называецца пагроза фізычнага гвалту паводле палітычных ці астатніх матывах, альбо застрашэньне з пагрозай забойства.[2] Сынонімамі слова «тэрор» зьяўляюцца словы «застрашэньне», «гвалт».[3] Існуе два віды тэрору.

Дзяржаўны тэрор — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на фізычнае зьнішчэньне альбо застрашэньне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва, якое выкарыстоўваецца дзяржаўнай уладай (напрыклад: якабінскі тэрор у часе Вялікай францускай рэвалюцыі, Чырвоны тэрор у часе Грамадзянскай вайны ў Расеі, ды апэрацыя «Кандор»).

Эканамічны тэрор — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на эканамічнае зьнішчэньне альбо застрашэньне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва шляхам эканамічнага зьнішчэньня і пакіданьня бяз сродкаў да існаваньня. (Напрыклад: голад у Ірляндыі 18451848 гадох, Разкулачваньне ў СССР 19171930-я, Галадамор)[4]