Том Круз
Том Круз | |
па-ангельску: Tom Cruise | |
Імя пры нараджэньні | Томас Круз Мэйпотэр IV |
---|---|
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1962 |
Месца нараджэньня | Сырак’юс, Нью-Ёрк, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, прадусар |
Гады дзейнасьці | ад 1980 |
Псэўданімы | Tom Cruise |
Бацька | Thomas Cruise Mapother III[d][1] |
Маці | Mary Lee Pfeiffer[d][1] |
Дзеці | Suri Cruise[d], Isabella Jane Cruise[d] і Конар Круз[d] |
Узнагароды | Залаты Глёбус (1989, 1996, 1999), Сатурн (2001) |
IMDb | ID nm0000129 |
Сайт | tomcruise.com |
Подпіс | |
Том Круз (па-ангельску: Tom Cruise, поўнае імя Томас Круз Мэйпотэр IV (па-ангельску: Thomas Cruise Mapother IV, нар. 3 ліпеня 1962, Сырак’юс, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Тройчы намінаваўся на Оскара, узнагароджаны трыма Залатымі Глёбусамі. Нарадзіўся 3 ліпеня 1962 году ў горадзе Сырак’юс, што месьціцца ў штаце Нью-Ёрк у Злучаных Штатах. Пачаў акторскую кар’еру ва ўзросьце 19 гадоў у фільме 1981 году «Бясконцае каханьне» (анг. Endless Love). Пасьля двух ролей другога пляну ў фільмах «Адбой» (Кадэты, анг. Taps, 1981) і «Ізгоі» (анг. The Outsiders, 1983), атрымаў першую галоўную ролю ў рамантычнай камэдыі «Рызыкаваны бізнэс» (анг. Risky Business, 1983). Ад 1990 да 2001 быў жанаты на галівудзкай акторцы Ніколь Кідман. У 2012 годзе быў самым высокааплочваемым акторам у Галівудзе.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1981 — «Бясконцае каханьне» (анг. Endless Love)
- 1981 — «Адбой» (Кадэты, анг. Taps)
- 1983 — «Ізгоі» (анг. The Outsiders)
- 1983 — «Толькі правільныя хады» (анг. All the Right Moves)
- 1983 — «Рызыкаваны бізнэс» (анг. Risky Business)
- 1985 — «Легенда» (анг. Legend)
- 1986 — «Найлепшы стралок» (анг. Top Gun)
- 1986 — «Колер грошай» (анг. The Color of Money)
- 1988 — «Кактэйль» (анг. Cocktail)
- 1988 — «Чалавек дажджу» (анг. Rain Man)
- 1989 — «Чалавек, які нарадзіўся 4 ліпеня» (анг. Born on the Fourth of July, намінацыя на Оскар, узнагароджаны прэміяй Залаты Глёбус)
- 1990 — «Дні грому» (анг. Days of Thunder)
- 1992 — «Далёка-далёка» (анг. Far and Away)
- 1992 — «Некалькі добрых хлопцаў» (анг. A Few Good Men)
- 1993 — «Фірма» (анг. The Firm)
- 1994 — «Інтэрвію з вампірам» (анг. Interview with the Vampire)
- 1996 — «Місія невыканальная» (анг. «Mission: Impossible»)
- 1996 — «Джэры Магўаэр» (анг. Jerry Maguire, намінацыя на Оскар, узнагароджаны прэміяй Залаты Глёбус)
- 1999 — «Шырока заплюшчаныя вочы» (анг. Eyes Wide Shut)
- 1999 — «Магнолія» (анг. Magnolia, намінацыя на Оскар, узнагароджаны прэміяй Залаты Глёбус)
- 2000 — «Місія невыканальная 2» анг. «Мission Impossible 2»
- 2001 — «Ванільнае неба» (анг. Vanilla Sky)
- 2002 — «Асаблівая думка» (анг. Minority Report)
- 2003 — «Апошні самурай» (анг. The Last Samurai)
- 2004 — «Памагаты» (анг. Collateral)
- 2005 — «Вайна сьветаў» (анг. War of the Worlds)
- 2006 — «Місія невыканальная 3» анг. «Mission: Impossible III»
- 2007 — «Львы для ягнят» (анг. Lions for Lambs)
- 2008 — «Апэрацыя „Валькірыя“» (анг. Valkyrie)
- 2008 — «Трапічная навальніца» (анг. Tropic Thunder)
- 2010 — «Рыцар дня» (анг. Knight and Day)
- 2011 — «Місія невыканальная: Пратакол Фантом» (анг. «Mission: Impossible – Ghost Protocol»)
- 2012 — «Рок на стагодзьдзі» (анг. Rock of Ages)
- 2012 — «Джэк Рычар» (анг. Jack Reacher)
- 2013 — «Аблівіён» (анг. Oblivion)
- 2014 — «Мяжа будучыні» (анг. Edge of Tomorrow)
- 2015 — «Місія невыканальная: Нацыя ашуканцаў»[2]
- 2016 — «Джэк Рычэр: Ніколі не адступай» (анг. Jack Reacher: Never Go Back)
- 2017 — «Мумія» (анг. The Mummy)
- 2017 — «Зроблена ў Амэрыцы» (анг. American Made)
- 2018 — «Місія невыканальная: Наступствы» (анг. Mission: Impossible – Fallout)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Франак Вячорка (31 ліпеня 2015) У новым фільме «Mission: Impossible» Беларусь пастаўляе хімічную зброю тэрарыстам. Радыё Свабода.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка.
- Том Круз (анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным фільме альбо м’юзыкле
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну ў фільме
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку (штат)
- Акторы ЗША
- Прадусары ЗША
- Акторы XX стагодзьдзя
- Акторы XXI стагодзьдзя