Перайсьці да зьместу

Тамаш Падзява

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тамаш Падзява
Адукацыя
Дзейнасьцьпубліцыст, сацыёляг, пэдагог
Нарадзіўся6 лютага 1906(1906-02-06)[1]
Памёр2 кастрычніка 1975(1975-10-02)[1] (69 гадоў)
Пахаваны

Тамаш Падзява (6 лютага 1906, в. Пярхулева, Дзісеншчына — 2 кастрычніка 1975, Лёндан) — беларускі каталіцкі сьвятар, марыянін, доктар філязофіі і ліцэнцыят багаслоўя.

У 1930—1931 гадах навучаўся ў Рыме, у 1932 у Друйскім кляштары.

У 1932 годзе а. Андрэй Цікота прасіў генэрала марыянаў Францішка Бучыса, каб адзін з гэтых клерыкаў, Тамаш Падзява, мог застацца ў Беларусі. Адказ Бучыса быў хуткі і востры: «Тамаш Падзява тваімі стараньнямі быў прыняты ў калегію Русікум пад умоваю, што пасьля сканчэньня навукі будзе працаваць для навяртаньня расейцаў. Дзеля гэтай мэты тыя, каму ляжыць на сэрцы навяртаньне Расеі, выдаткавалі немалыя сумы для адукацыі гэтага юнака… тваё жаданьне супярэчыла той мэце, якую прызначыў Найсьвяцейшы Айцец Друйскаму кляштару».

Пасьвячоны ў 1934. З 1935 году ў місіі ў Харбіне (Манчжурыя), у 1948 арыштаваны кітайскімі ўладамі і перададзены органам савецкай бясьпекі. Да 1955 у лягеры ў Тайшэце. Тамака, каб падтрымаць веру да Бога сярод вязьняў, у перапынках паміж працай, на абрыўках паперы, напісаў антыатэістычны твор, які пазьней па памяці перапісаў у сшытак (пасьля сьмерці гэты твор «Демьян, или Почему люди стали верить в Бога» падрыхтаваў да друку яго вучань а. Роман Пентка).

Пасьля пераехаў у Польшчу, працаваў у сэмінарыі. У 1969 зьехаў у Рым, пасьля ў Лёндан.

Друкаваўся на старонках часопісаў «Божым шляхам», «Зьніч». Супрацоўнічаў зь беларускай рэдакцыяй Радыё Ватыкан.

Магіла Тамаша Падзявы ў Лёндане

Пахаваны на лёнданскіх могілках Сьвятога Панкрата.[2]

  1. ^ а б Tomasz Podziawo // Польскі біяграфічны інт��рнэт-слоўнік (пол.)
  2. ^ Гардзіенка Наталля, Беларусы Вялікабрытаніі. — Мінск: Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына, 2010. Ст. 512

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]