Сяргей Пушнякоў
Сяргей Пушнякоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 лютага 1993[1] (31 год) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 71 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Слуцак | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2015 | Менск | 71 (4) |
2016—2017 | Спартакс | 42 (0) |
2018—2020 | Гарадзея | 70 (7) |
2021—2022 | Пэрсыкабо-1973[d] | 30 (2) |
2022 | Менск | 15 (1) |
2023— | Слуцак | 56 (10) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 17 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сяргей Пушнякоў (нарадзіўся 8 лютага 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцка».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», дзе спачатку гуляў за клюбны дубль, а з 2011 году прыцягвацца да асноўнага складу каманды. Сэзон 2013 году распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў траўні атрымаў пашкоджаньне. У жніўні вярнуўся да шыхтоў менчукоў, часам стаў зьяўляцца і ў пачатковым складзе на пазыцыі левага атакуючага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году ўжо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка зьяўляўся ў стартавай адзінаццатцы. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[3]. У студзені 2016 году перайшоў у «Спартакс» зь Юрмалы[4]. Клюб на той час ачольваў беларускі спэцыяліст Алег Кубараў[5]. Разам з «Спартаксам» двойчы быў чэмпіёнам Латвіі.
У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з клюбам «Гарадзея»[6]., дзе неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў. У лістападзе 2018 году на два гады падоўжыў кантракт з клюбам[7]. Па заканчэньні сэзону 2020 году «Гарадзея» спыніла існаваньне, і паўабаронца пакінуў клюб. У чэрвені 2021 году далучыўся да інданэзійскага клюбу Пэрсыкабо-1973, які ачольваў беларускі трэнэр Ігар Крывушэнка[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Застаўся ў клюбе пасьля звальненьня Крывушэнкі ў лістападзе 2021 году, а ў красавіку 2022 году ўсё ж такі сышоў з клюбу[9].
У ліпені 2022 году стаў футбалістам «Менску»[10]. Хутка трапіў у першую адзінаццатку. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Менск»[11]. У сакавіку 2023 году далучыўся да табару «Слуцка»[12]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году зь пяцьцю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце. У сьнежні 2023 году падоўжыў супрацу з клюбам[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Латвіі: 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 2 |
Гарадзея | 2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 3 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Pushnyakov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/sergei_pushnjakov/
- ^ Пушняков и Шевченко продлили контракты с "Минском"
- ^ Хавбек «Минска» продолжит карьеру в Латвии (рас.)
- ^ Хавбек "Минска" продолжит карьеру в Латвии
- ^ Пушняков стал игроком «Городеи», Сиденко и Белов не подошли клубу (рас.)
- ^ "Городея" продлила контракты с Пушняковым и Сорокиным
- ^ Пушняков пополнил ряды команды Криушенко
- ^ Пушняков покинул индонезийский "Персикабо 1973"
- ^ Сергей Пушняков пополнил ряды "Минска"
- ^ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Праверана 2022-12-19 г. Архіўная копія ад 19 снежня 2022 г.
- ^ Экс-гулец «Мінска» Пушнякоў перайшоў у «Слуцк» Праверана 2023-03-03 г.
- ^ "Слуцк" пролонгировал соглашения с двумя игроками, в том числе, с лучшим бомбардиром (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)