Сяргей Крывец (паэт)
Сяргей Крывец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1909 |
Памёр | 28 красавіка 1945 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Сяргей Міхайлавіч Крывец (1909, в. Сухінічы[1] Гарадзенскі павет, цяпер Мастоўскі раён — 28 красавіка 1945, каля Гдыні; Псэўданімы: С.Пастушок, Сярожа Пастушок, Сымон Табала) — беларускі паэт.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Рос без бацькі, іх сям’і дапамагаў родны дзядзька Сямён Крывец. З 1915 па 1921 гады разам з роднымі быў у бежанстве ў Саратаўскай губэрні, 2 гады вучыўся ў мясцовай школе, дзе выявіў здольнасьці ў маляваньні.
Па звароце ў 1921 годзе на Бацькаўшчыну працаваў пастухом, парабкам, цесьляром. Займаўся самаадукацыяй. Некалькі разоў беспасьпяхова спрабаваў перайсьці польска-савецкую граніцу, трапіў у астрог. З 1925 году сакратар гуртка ТБШ, вёў культурна-асьветніцкую работу на вёсцы. У 1930—1933 жыў у Горадне, працаваў цесьляром. У 1933—1944 гадах — у Беластоку.
Пасьля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі Крывец вучыўся ў Беластоцкім пэдагагічным інстытуце (1940—1941), падчас нямецкай акупацыі жыў і працаваў у Беластоку. У 1944 быў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях за польскія гарады. Памёр пасьля цяжкага раненьня пад Гдыняй.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданьнях. З 1928 друкаваў вершы ў часопісе «Заранка». Пісаў на беларускай, расейскай, польскай і нямецкай мовах. Публікаваўся ў «Новай дарозе» (Беласток).
Вершы зьмешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сьцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990). У 1972 годзе выйшла кніжка вершаў «Дубок», укладзеная Рыгорам Шырмам (які быў знаёмы з Крыўцом) і Максімам Танкам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ часам даецца в. Дубна
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Мікуліч М. «Няма закону быць рабамі…»: паэзія Сяргея Крыўца // Тэрмапілы. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс № 8/2004.
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадзенскай губэрні
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Польшчы
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Расейскамоўныя паэты і паэткі
- Польскамоўныя паэты і паэткі
- Нямецкамоўныя паэты і паэткі
- Загінулі ў баях нямецка-савецкай вайны