Перайсьці да зьместу

Сямён Багданаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Багданаў.
Сямён Ільліч Багданаў
Семён Ильич Богданов
29 жніўня 1894 — 12 сакавіка 1960
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Масква, РСФСР, СССР
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
РСФСР
СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Гады службы Расейская імпэрыя (1915—1918)
СССР (1918—1956)
Званьне Маршал
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расеі
Польска-савецкая вайна
Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Суворава II ступені
Мэдаль XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Мэдаль За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.

Сямён Ільлі́ч Багда́наў (29 жніўня [ст. ст. 17 жніўня] 1894, Санкт-Пецярбург — 12 сакавіка 1960, Масква) — савецкі вайсковы дзяяч, маршал бранятанкавых войскаў (1945), двойчы Герой Савецкага Саюзу.

Расеец. Удзельнік Першай сусьветнай вайны, у 1917 скончыў Гатчынскую школу падпаручнікаў. У Чырвонай Арміі з 1918 року, удзельнічаў у грамадзянскай вайне, польска-савецкай вайне (1919—1921) і дзеяньнях супраць атраду Антонава.

Скончыў маскоўскую Вышэйшую ваенна-пэдагагічную школу (1923), курсы «Стрэл» (1930), акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізацыі і матарызацыі РСЧА (1936). Да нямецка-савецкай вайны прайшоў шлях ад камандзіра ўзводу да камандзіра брыгады.

З 1938 року па кастрычнік 1939 знаходзіўся пад сьледзтвам. Быў асуджаны на два рокі ўвязьненьня[1], аднак неўзабаве вызвалены па амністыі. У 1942 судзімасьць зьнятая[1], прыняты ў ВКП(б).

У пачатку вайны зь Нямеччынай на чале танкавай дывізіі супрацьстаяў уварваньню на заходніх рубяжох Беларусі, зладзіў пад Пружанамі контратаку. 21 ліпеня 1942 атрымаў званьне генэрал-маёра. Зь верасьня 1943 — камандоўца 2-й гвардзейскай танкавай арміяй. Войскі пад камандаваньнем С. І. Багданава ўдзельнічалі ў баёх на Заходнім, 1-м і 2-м Украінскіх і 1-м Беларускім франтох, змагаліся з нацыстамі ў бітве пад Масквой, у Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Уманска-Баташанскай, Люблінска-Берасьцейскай, Вісла-Одэрскай, Усходне-Памяранска і Бэрлінскай апэрацыях.

За ўмелае даводзтва войскамі танкавай арміі ў баёх пры прарыве абароны суперніка на ўманскім кірунку і праяўленае пры гэтым мужнасьць і адвагу С. І. Багданаву нададзенае званьне Героя Савецкага Саюзу. За ўзорныя дзеяньні войскаў пад ягоным камандаваньнем па акружэньні і разгроме варшаўскай групоўкі суперніка, пры фарсіраваньні рэк Нетцэ і Одэр і пры выхадзе да ўзьбярэжжа Балтыйскага мора ўзнагароджаны другім мэдалём «Залатая Зорка».

Пасьля вайны камандаваў бранятанкавымі і мэханізаванымі войскамі групы савецкіх акупацыйных войскаў у Нямеччыне, са жніўня 1947 року першы намесьнік камандоўцы бранятанкавымі і мэханізаванымі войскамі ВС СССР, са сьнежня 1948 — камандоўца бранятанкавымі і мэханізаванымі войскамі ВС СССР. У красавіка 1953 року прызначаны камандоўцам 7-й мэханізаванай арміі, ад траўня 1954 — начальнік бранятанкавай акадэміі імя Сталіна. У 1956 року звольнены з шэрагаў Узброеных Сілаў па стане здароўя.

Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 2—4-га скліканьняў. Памёр 12 сакавіка 1960. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

  1. ^ а б «Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь» — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005.
  • Багданаў Сямён Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 203
  • Богданов Семён Ильич (29.8.1894—12.3.1960) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 77. — 30 000 ас.
  • Богданов Семён Ильич // Навечно в сердце народном: Справочник / Шамякин, И. П. — 3-е издание, дополненное и исправленное. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 61. — 65 000 ас.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 209.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]