Сэрафім Андраюк
Сэрафім Андраюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сэрафім Антонавіч Андраюк |
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1933 |
Памёр | 4 красавіка 2022 (89 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | крытык, літаратуразнаўца |
Кірунак | літаратурная крытыка, літаратуразнаўства |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Дэбют | 1964 |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Андраюк.
Сэрафі́м Андраю́к (10 сакавіка 1933, в. Градалі, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча — 4 красавіка 2022) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 у вёсцы Градалі (Польшча) у сялянскай сям’і. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы (Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць). У 1957 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадароскага раёну Менскай вобласьці. У 1965 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытуту. З 1981 году працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філялягічных навук. Сябра СП СССР з 1972 году[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1964 году выступаў у друку як крытык і літаратуразнаўца. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасьці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977)[3].
Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа 1984 году за кнігу «Жыць чалавекам»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Andrajuk, Serafìm Antonavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 19
- ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 19-20
- ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 20
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 4 красавіка
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя ў Менску
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Заслужаныя дзеячы культуры Беларусі
- Беларускія літаратуразнаўцы