Перайсьці да зьместу

Стэфан Кандзежаўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Кандзежаўскі

Герб «Навіна»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся
Памёр не раней за 5 траўня 1665 і не пазьней за 26 чэрвеня 1665[1]
Род Кандзяжэўскія
Бацькі Мікалай Кандзежаўскі
княжна Гэлена Гедройц
Жонка Аляксандра Бжастоўская
Дзеці N.
Канстанты

Стэфан Кандзежаўскі (па-польску: Stefan Kędzierzawski) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, слонімскі войскі і судзьдзя земскі, дэпутат на Трыбунал Радамскі ў 1659 годзе, кашталян менскі з 1661 году, кашталян смаленскі з 1663 году.

З роду Кандзежаўскіх герба «Навіна», сын слонімскага падстаросты і войскага і дачкі віленскага падсудка Гэлены Гедройц. Быў жанаты на Аляксандры Бжастоўскай, сястры троцкага ваяводы, і меў ад яе двух сыноў, Канстанціна і другога, які памёр у Парыжы.

  • Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.
  • Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
  1. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 90. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5