Перайсьці да зьместу

Старажытнаірляндзкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старажытнаірляндзкая мова
Goídelc
[[Файл:Irish writing.jpg|]]
Старажытнаірляндзкае пісьмо (VIII стагодзьдзе)
Ужываецца ў Ірляндыя, Мэн, зах. узьбярэжжа Вялікабрытаніі
Рэгіён Брытанскія астравы
Колькасьць карыстальнікаў
  • 0 чал.
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-2(Б) sga
ISO 639-2(Т) sga
ISO 639-3 sga

Старажы́тнаірля́ндзкая мова (радзей: старажы́тнагэ́льская; саманазва: Goídelc, вымаўл. [ˈɡoiðʲelɡ]) — тэрмін, пад якім вядомыя найстарэйшыя пісьмовыя формы гайдэльскіх моваў, а таксама пісьмовая мова, ужываная ў пэрыяд VII—Х стагодзьдзяў н. э. Асноўная частка тэкстаў на пісьмовай мове прыпадае на часы VIII — сярэдзіны ІХ стагодзьдзяў, Х ст. датуецца разьвіцьцё старажытнаірляндзкай мовы ў стан, вядомы пад тэрмінам сярэ́днеірля́ндзкая мова. Незважаючы на датыроўку, некаторыя позьнія тэксты ўяўляюць сабою пісьмовыя помнікі часоў канца існаваньня старажытнаірляндзкай мовы, што зьяўляліся копіямі ранейшых тэкстаў.

Паводле сучасных уяўленьняў у лінгвістыцы старажытнаірляндзкая мова сталася продкам сучаснай ірляндзкай, гэльскай шатляндзкай і мэнскай моваў, якія нацяпер утвараюць гайдэльскую падгрупу моваў[1]. Старажытнаірляндзкая мова генэтычна характарызавалася як гайдэльская мова, уваходзячы ў склад астраўной групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Сярод шматлікіх індаэўрапейскіх моваў старажытнаірляндзкая мова вылучалася надзвычай складанай сыстэмай марфалёгіі і, у прыватнасьці, аляморфіі, што абумоўлівала шматлікія выключэньні пры зьмене каранёў або суфіксаў. Адзначалася складаная фаналягічная сыстэма, сярод якой — працэс мутацыі пачатковага зычнага ў слове, які меў граматычнае значэньне.

Аднымі з выбітных дасьледчых працаў па старажытнаірляндзкай мове лічацца дасьледаваньні Рудольфа Турнайзэна й Осбарна Бэргіна, праведзеныя напрыканцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў.

У часы існаваньня старажытнаірляндзкай мовы мова зьяўлялася адзінай мовай у складзе гайдэльскае падгрупы, якая прадстаўляла сабою адну зь філіяцыяў астраўной групы кельцкай галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і. Па заканчэньні існаваньня мовы старажытнаірляндзкая мова зазнала працэс паступовага распаду на формы маўленьня, што ў будучыні леглі ў аснову сучаснай ірляндзкай, шатляндзкай і мэнскай моваў.

У сваю чаргу, старажытнаірляндзкая мова паходзіць ад архаічнаірляндзкае мовы, вядомая па надпісах асабістых імёнаў, складзеных уласнай пісьмовасьцю (агамічная пісьмовасьць), датаваных пэрыядам IV—VI стагодзьдзяў н. э. Архаічнаірляндзкая мова радам рысаў набліжаная да пракельцкае мовы, якая вылучылася па распадзе праіндаэўрапейскае мовы ды лічыцца продкам пазьнейшых кельцкіх моваў.

Пісьмовыя помнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да цяперашняга часу захаваны малы аб’ём пісьмовых помнікаў, якія адносяцца да старажытнаірляндзкага пэрыяду, асноўная частка дадзеных фіксацыяў прадстаўленая глёсамі, пакінутых у лацінскіх рукапісах на рэлігійную тэматыку, складзеных ірляндзкімі місіянэрамі ў Заходняй Эўропе. У сваю чаргу, тагачасныя рукапісы ірляндзкага паходжаньня ў значна большай ступені зьведалі страту з прычыны больш шырокага й частага выкарыстаньня гэтых тэкстаў[2]. Па-за галіной пісьмовага карыстаньня мову ўжывалі старажытныя гэльскія плямёны, якія напрыканцы І тыс. н.э. прыступілі да калянізацыі Шатляндыі й Мэну, што пазьней спарадзіла шатляндзкую й мэнскую мовы.

Адным з найзначнейшых тэкстаў раньнестаражытнаірляндзкага пэрыяду лічыцца г.зв. гамілія з Камбрэ — празаічная пропаведзь, якая ўтрымлівае вялікія фрагмэнты тэксту на старажытнаірляндзкай мове побач з лацінай (пачатак VIII стагодзьдзя). У наступным стагодзьдзі складаецца Codex Ardmachanus (або Кніга з Армы), якая таксама зьмяшчала тэксты на рэлігійную тэматыку. Сярод найбольш вядомых глёсаў тагачаснага пэрыяду адзначаюцца пісьмовыя помнікі, адшуканыя ў паўднёвай Нямеччыне (Вюрцбург, Карльсруэ), паўночнай Італіі (Флярэнцыя, Мілян, Ту��ын) і ў Швайцарыі (Санкт-Гален). У наступныя стагодзьдзі адзначаецца паўстаньне большай колькасьці зьвязаных тэкстаў на асобную тэматыку (загаворы, вершы, творы рэлігійнай тэматыкі).

Літаратурная дзейнасьць на старажытнаірляндзкай мове вядомая й па пазьнейшых пэрыядах з прычыны наяўнасьці перапісных экзэмпляраў старажытнаірляндзкіх тэкстаў, складзеных пасьля ўмоўнага заканчэньня існаваньня мовы. У прыватнасьці, фрагмэнты старажытнаірляндзкага пэрыяду маюць г.зв. Кніга Бурай Каровы і Лэйнстэрская кніга, складзеныя ў раньнесярэднеірляндзкі пэрыяд.

Лінгвістычная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фанэтыка, фаналёгія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прыведзенае апісаньне гукавага ладу старажытнаірляндзкае мовы.

  • Зычныя:

Асаблівасьцю інвэнтару зычных старажытнаірляндзкае мовы быў успадкаваны ад архаічнаірляндзкай падзел зычных фанэмаў на два віды супрацьпастаўленьня: «вузкія» — «шырокія» (то бок, паляталізаваныя й вэлярызаваныя) і фортысленіс, якія ўзьніклі ў выніку гістарычных зьменаў у старажытнай кельцкай фаналёгіі; кожны від аднаго з супрацьпастаўленьняў мог спалучацца зь іншым, утвараючы такім чынам чатыры мажлівыя камбінацыі (напрыклад, «шырокія» леніцызаваныя /f v θ ð x ɣ h ṽ n l r/, супрацьпастаўленыя «шырокім» фортыс /p b t d k ɡ s m N L R/). Пэўнае выключэньне з гэтае заканамернасьці складаў глухі зычны /f/ і ейны паляталізаваны аналяг /fʲ/, якія разам паходзілі з аднае фанэмы — плыўнага /w/.

Для параўнаньня, супрацьпастаўленьне паляталізаваных (мяккіх) і вэлярызаваных (цьвёрдых) часткова прадстаўленае таксама ў беларускай мове.

Ніжэй прыведзены лад зычных фанэмаў старажытнаірляндзкай мовы паводле іх месца артыкуляцыі, а таксама паказчыку «шырокасьці» або «вузкасьці». Варта адзначыць граматычнае значэньне гэтага крытэру й у сучасных шатляндзкай ды ірляндзкай мовах.

  Лябіяльныя Зубныя Альвэалярныя Вэлярныя Глётальныя
Насавыя шырокія m N  n ŋ  
вузкія Nʲ  nʲ ŋʲ  
Выбухныя шырокія p  b t  d k  ɡ  
вузкія pʲ  bʲ tʲ  dʲ kʲ  ɡʲ  
Фрыкатывы шырокія f  v θ  ð s x  ɣ h
вузкія fʲ  vʲ θʲ  ðʲ xʲ  ɣʲ
Назалізаваныя
фрыкатывы
шырокія        
вузкія ṽʲ        
Апраксыманты шырокія   R  r    
вузкія   Rʲ  rʲ    
Лятэральныя шырокія   L  l    
вузкія   Lʲ  lʲ    

Некаторыя аспэкты гукавага ладу старажытнаірляндзкае мовы застаюцца невядомымі. Так, /sʲ/ магло мець у некаторай ступені іншую рэалізацыю, вымаўляючыся як [ɕ] або [ʃ], што ўласьціва сучаснай ірляндзкай мове; /hʲ/ мог зьяўляцца практычна тым жа гукам, што й /h/ і/або /xʲ/. Акрамя гэтага, невядомай застаецца дакладная артыкуляцыя фанэмаў, вядомых пад пазначэньнямі /N/, /Nʲ/, /L/, /Lʲ/, /R/, /Rʲ/, аднак хутчэй за ўсё дадзеныя фанэмы мелі больш напружаную й падоўжаную артыкуляцыю ў параўнаньні зь іх леніцызаванымі адпаведнікамі /n/, /nʲ/, /l/, /lʲ/, /r/, /rʲ/, што характэрна, у прыватнасьці, дыялектам сучаснай ірляндзкай мовы, дзе падобнае супрацьпастаўленьне прадстаўленае адносна пярэднеязычных насавых і лятэральных зычных; /Nʲ/ ды /Lʲ/ імаверна маглі адлюстроўваць артыкуляцыю, у выніку якой апошнія рэалізоўваліся як паляталізаваныя [ɲ] і [ʎ] адпаведна. /R(ʲ)/ магчыма ўяўляў сабою дрыжачы зычны, у той час як ягоны леніцызаваны адпаведнік зьяўляўся г.зв. аднаўдарным зычным (ударная, не выбухная артыкуляцыя).

  • Галосныя:

Адметнасьцю гукавага ладу старажытнаірляндзкае мовы было існаваньне супрацьпастаўленьня паводле кароткасьці—даўжыні ня толькі манафтонгаў, але й дыфтонгаў. Кароткія дыфтонгі зьяўляліся аднаморнымі і вымаўляліся прыкладна на такім жа адцінку часу, што й кароткія манафтонгі, падоўжаныя дыфтонгі мелі дзьвюхморную структуру й вымаўляліся прыкладна за такі ж час, што й падоўжаныя галосныя. У часы існаваньня старажытнаірляндзкай мовы інвэнтар падоўжаных галосных зазнаваў значныя зьмены, якія нашмат менш закранулі кароткія.

Ніжэй прыведзены лад галосных у старажытнаірляндзкай мове.

  Манафтонгі Дыфтонгі
Верхняга
ўздыму
i u ĭu
Сярэдняга
ўздыму
e o ĕu (ŏu)1
Ніжняга
ўздыму
a ău
  1. Дыфтонг /ŏu/ хутчэй за ўсё існаваў у раньні пэрыяд існаваньня старажытнаірляндзкай мове, пазьней будучы страчаным.

Ніжэй прыведзены лад падоўжаных галосных у раньнія часы існаваньня старажытнаірляндзкай мовы, арыентыровачна да сярэдзіны VIII стагодзьдзя.

  Манафтонгі Дыфтонгі
Верхняга
ўздыму
iu ui
Сярэдняга
ўздыму
e₁ː, e₂ː1 o₁ː, (o₂ː?)2 eu oi, (ou)3
Ніжняга
ўздыму
ai, au3
  1. Як /e₁ː/, так і /e₂ː/ ў пісьмовым выглядзе пазначаліся як é, аднак мусілі мець рознае вымаўленьне праз рознае паходжаньне гэтых галосных і іх рознае разьвіцьцё ў пазьнейшыя часы існаваньня старажытнаірляндзкай мовы. Прыкладам, /e₁ː/ бярэ ўласнае паходжаньне з пракельцкага і ē лацінскіх запазычваньняў, аднак /e₂ː/ паўставаў як вынік кампэнсацыйнага падаўжэньня кароткага *e ў пазыцыі перад страчаным зычным або перад галосным, страчаным у выніку аднагалосься. Увогуле, агульнапрынятай лічыцца больш верхняя артыкуляцыя /e₁ː/[3]. У пазьнейшых формах старажытнаірляндзкай мовы абедзьве галосныя сталі адрозьнівацца на пісьме праз пазначэньне /e₁ː/ як ía (аднак за выключэньнем становішча перад палятальнымі), тады як другі галосны працягваў пазначацца выключна як é. Адрозьненьню /e₂ː/ спрыяў таксама працэс зьмены ягонай якасьці пры становішчы гэтай галоснай перад u, што не назіралася адносна /e₁ː/;
  2. Падобны працэс адрозьненьня існаваў таксама, верагодна, у дачыненьні /o₁ː/ і /o₂ː/, абодва зь якіх указваліся адным сымбалем — ó, і паходзілі адпаведна з былых дыфтонгаў (*eu, *au, *ou) або кампэнсацыйнага падаўжэньня. Тым ня менш, у больш позьнія часы абедзьве галосныя на пісьме часьцей фігуруюць як úa, а існаваньне /o₂ː/ як асобнай фанэмы ва ўвесь пэрыяд існаваньня старажытнаірляндзкай мовы застаецца неўстаноўленым;
  3. Дыфтонг /ou/ існаваў толькі ў раньніх формах старажытнаірляндзкай мовы, пазьней зьліўшыся з /au/. У пазьнейшых формах мовы галосны пазначаўся на пісьме ў якасьці ó (або ú ці u пры знаходжаньні перад іншым галосным), пры гэтым дадзены ó пазьней не пазначаўся як úa ў адрозьненьне ад папярэдняга прыкладу.

Позьнім формам старажытнаірляндзкай мовы быў уласьцівы наступны інвэнтар падоўжаных галосных.

  Манафтонгі Дыфтонгі
Верхняга
ўздыму
iu, ia ui, ua
Сярэдняга
ўздыму
eu oi?1
Ніжняга
ўздыму
  1. У позьніх формах старажытнаірляндзкай мовы адбылося зьліцьцё ранейшых /ai/ ды /oi/. Артыкуляцыя новаатрыманага гуку невядомая з прычыны захаваньня адрозьненьня гэтых гукаў на пісьме ( ды адпаведна).

Становішча кароткіх галосных у ненаціскным складзе мела больш складаныя тэндэнцыі. Так, усе кароткія галосныя маглі ўзьнікаць у канцы слова пасьля як «вузкай», так і «шырокай» зычных. Галосныя /e, i/ пасьля «вузкіх» зычных часта пазначаліся на пісьме як ae і ai, што, імаверна, магло сьведчыць пра іх больш сярэднюю артыкуляцыю. Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных спалучэньняў галосных і іх адлюстраваньня на пісьме.

Слова Вымаўленьне Пераклад Характарыстыка
marba /ˈmarva/ я забіў бы 1 асоба, адз.л., умоўны лад
léicea /ˈLʲeːɡʲa/ я пакінуў бы 1 асоба, адз.л., умоўны лад
marbae /ˈmarve/ ([ˈmarvɘ]?) ты забіў бы 2 асоба, адз.л., умоўны лад
léice /ˈLʲeːɡʲe/ ты пакінуў бы 2 асоба, адз.л., умоўны лад
marbai /ˈmarvi/ ([ˈmarvɨ]?) ты забіў 2 асоба, адз.л., абвесны лад
léici /ˈlʲeːɡʲi/ ты пакінуў 2 асоба, адз.л., абвесны лад
súlo /ˈsuːlo/ вока родны склон, адз.л.
doirseo /ˈdoRʲsʲo/ дзьвярэй родны склон
marbu /ˈmarvu/ я забіў 1 асоба, адз.л., абвесны лад
léiciu /ˈLʲeːɡʲu/ я пакінуў 1 асоба, адз.л., абвесны лад

На разьмеркаваньне кароткіх галосных у нефінальнай пазыцыі накладалася значная колькасьць абмежаваньняў. Звычайна лічыцца, што адзінымі кароткімі галоснымі фанэмамі, што маглі паўставаць у любым ненаціскным складзе, зьяўляліся толькі /ǝ/ і /u/, першая запісваўся як a, ai, e або i ў залежнасьці ад якасьці навакольных галосных, другая — як u ці o. Галосная /u/ мела тэндэнцыю да ўзьнікненьня ў становішчы перад складамі, у якіх у пракельцкай форме існаваў (напрыклад, dligud /ˈdʲlʲiɣuð/ «закон» (dat.) < PC *dligedū), або пасьля «шырокага» лябіяльнага (напрыклад, lebor /ˈLʲevor/ «кніга», domun /ˈdoṽun/ «сьвет»). Галосная /ǝ/ паўставала, адпаведна, у астатніх выпадках. Абедзьве галосныя не зьяўляліся рэфлексамі адпаведных галосных пракельцкае мовы.

У ненаціскных складох маглі зьяўляцца таксама падоўжаныя галосныя, аднак яны не зьяўляюцца рэфлексамі пракельцкіх падоўжаных, паколькі ў пракельцкай мове адбывалася скарачэньне апошніх перад сынкопай (выпадзеньнем). Паходжаньне падоўжаных у старажытнаірляндзкай мове зводзіцца да наступных працэсаў:

  • Праз аднагалосьсе (звычайна — страта *s між галоснымі);
  • Праз кампэнсацыйнае падаўжэньне ў выніку страты зычнага (cenél «род» < *cenethl; du⋅air-chér «я купіў» < *-chechr, прэтэрытная форма crenaid «купляе»[4]);
  • У выніку асыміляцыі ненаціскнога галоснага ў адпаведны падоўжаны;
  • Праз словаскладаньне;
  • У выніку падаўжэньня кароткіх галосных перад неленіцызаванымі /m, N, L, R/, пры гэтым працэс яшчэ ня быў завершаным у старажытнаірляндзкай (напрыклад, erríndem «найвышэйшы», але rind «вяршыня»[5]).
  • Прасодыя:

Націск у старажытнаірляндзкай мове часьцей за ўсё падаў на першы склад слова. У дзеясловах націск мог быць дапушчальным на другім складзе ў выпадку, калі першы ўяўляў сабою клітыку (напрыклад, прыстаўка as-). У кельталёгіі клітыкі аддзяляюцца цэнтральнай кропкай (⋅, напрыклад as⋅beir /asˈberʲ/ «ён кажа»).

Фаналягічныя зьмены

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы існаваньня старажытнаірляндзкае мовы ў мове адбыўся вялікі рад фаналягічных зьменаў, што спрычынілася да карэнных зьменаў у параўнаньні з рэканструяванай пракельцкай мовай, а таксама з вымерлымі кельцкімі мовамі (у прыватнасьці, гальскай), якія ў значнай меры захоўвалі архаічны індаэўрапейскі характар. У прыватнасьці, маштаб дадзеных зьменаў надаваў высновы мовазнаўцам не ўключаць старажытнаірляндзкую ў склад індаэўрапейскае сям’і моваў наогул цягам практычна ўсяго ХІХ стагодзьдзя. Як мяркуецца, гэты шэраг зьменаў адбыўся ў гістарычна кароткі пэрыяд, блізу VI—VII стагодзьдзяў н. э., паколькі яны не прасочваюцца ў архаічнаірляндзкі пэрыяд (IV—VI стагодзьдзяў н. э.), але зьяўляюцца поўнасьцю скончанымі ў раньняй старажытнаірляндзкай (VIII стагодзьдзе н. э.). Ніжэй прыведзены абагульнены пералік гэтых зьменаў у прыблізным храналягічным парадку[6][7].

  • Рэгрэсіўная асыміляцыя фінальнага ў складзе *n (< PIE *m, *n), якая адбывалася нават на мяжы слова ў выпадку, калі іншае слова было сынтаксічна зьвязанае з словам, дзе адбывалася асыміляцыя.
  • Азванчэньне глухіх выбухных зычных *mp *nt *nk > /b d ɡ/;
  • Прэназалізацыя звонкіх выбухных зычных: /mb nd ŋɡ/, утвораныя ў выніку гэтага спалучэньні ў пазьнейшыя пэрыяд зазналі рэдукцыю ў простыя насавыя. У некаторых дыялектах шатляндзкае мовы не адбылася ніводная з гэтых зьменаў, што адлюстравана ў артаграфіі мовы;
  • Узьнікненьне пратэтычнага /n/ перад складам, што пачынаўся на галосную.
  • Леніцыя (паслабленьне вымаўленьня) усіх зычных у інтэрвакальнай (між галоснымі) пазыцыі. Як і першая зьмена, дзейнічала ў тым ліку на межах словаў у выпадку сынтаксічнае зьвязанасьці двух словаў.
  • Пераход выбухных у фрыкатывы;
  • Пераход тыпу *s > /h/, страчаны ў пазьнейшых этапах мовы ў становішчы, калі дадзены пераход месьціўся не перад націскным складам;
  • Практычна поўная страта *w;
  • Пераход *m у назалізаваны кантынуант (/w̃/, мажліва [w̃] або [β̃]);
  • Захаваньне *l *n *r, але ўзмацненьне іх неленіцызаваных варыянтаў у /L N R/ (гл. вышэй).
  • Шырокіія працэсы ўмляўтызацыі кароткіх галосных, артыкуляцыя якіх была прыведзеная да верхняга або ніжняга ўздыму ў адпаведнасьці з пракельцкімі галоснымі. Аналягічным жа чынам часта адбывалася агубленьне *a > /o/ або /u/ побач зь лябіяльнымі зычнымі;
  • Паляталізацыя ўсіх зычных перад галоснымі пярэдняга шэрагу;
  • Частковая або поўная страта фінальных складоў;
  • Сынкопа (страта большасьці галосных унутры складу).

Набор дадзеных зьменаў спрычыніўся да наступных зьменаў у гукавым ладзе старажытнаірляндзкае мовы:

  • Фанэмізацыя (атрыманьне статусу асобных фанэмаў) паляталізаваных («вузкіх») і леніцызаваных варыянтаў зычных, што значна пашырыла лад зычных мовы. Атрыманьне супрацьпастаўленьнем паляіалізаваных і вэлярызаваных статусу граматычнай рысы, якая, такім чынам, стала марфалягічным крытэрам у мове (macc «сын», але maicc «сына»; túath «племя, народ», але túaith «народу»; athar «бацька», але ath(a)ir «[каго] бацькі»);
  • Леніцыя й насавая асыміляцыя, на ўзор вышэйшае зьмены, таксама атрымала статус аднаго з марфалягічных крытэраў пры словазьмене;
  • Павелічэньне колькасьці аляморфіі (варыяцыйнасьць вымаўленьня марфэмы бязь зьмены яе значэньня) у скланеньні або спражэньні, выкліканая ўмляўтызацыяй і асабліва сынкопай. Найбольш радыкальныя зьмены адзначаюцца праз сынкопу, напрыклад as·berat «яны кажуць», але ní-epret «яны ня кажуць»; do·sc(a)i «ён пераадольвае», але ní-derscaigi «ён не пераадольвае» (націскны склад вылучаны паўтлустым).

Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных зьменаў у параўнаньні з архаічнаірляндзкай мовай. Лексэмы архаічнаірляндзкае мовы прадстаўляюць сабою трансьлітарацыю арыгінальнага агамічнага пісьма.

Арх.-ірл. Ст.-ірл. Пераклад
inigena[8] ingen дачка
qrimitir[9] cruimther сьвятар
maqqi[10] maicc сын (gen.)
velitas[11] filed паэт (gen.)
Lugudeccas[12] Luigdech Лугід (уласнае імя, gen.)
Anavlamattias[13] Anfolmithe Анбламат (уласнае імя, gen.)
Coillabotas[14] Coílbad Кольвад (уласнае імя, gen.)
  • Ініцыяльныя мутацыі:

Усе словы асновы сказу датычна леніцыі або насавой асыміляцыі фаналягічна выступалі як адзінае цэлае, што прыводзіла да сандгі (зьмена гуку ў залежнасьці ад пазыцыі ў сказе). Дыяхранічна гэтая зьява адлюстроўвала стан апошняга складу ў архаічнаірляндзкай мове.

  • Леніцыя. Мутацыя ініцыяльнага зычнага слова ў выпадку, калі папярэдняе слова сканчвалася на галосную;
  • Гемінацыя. Падваеньне першага зычнага ў выпадку, калі склад сканчваўся на *-s, або на *-t ці *-k пасьля галоснай, у той час як /h-/ паўставаў перад словам, што пачыналася на галосную. У страражытнаірляндзкі пэрыяд гемінацыя была ўласьцівая толькі пасьля словаў, што сканчваліся на галосны;
  • Назалізацыя. У выпадку, калі першапачаткова склад сканчваўся на насавы, наступнае слова атрымлівала пратэтычны насавы, маючы розныя варыянты зьменаў далей (гл. вышэй).

Усе дадзеныя мутацыі захаваліся ў сучасных ірляндзкай і шатляндзкай мовах, стаўшыся аднымі з асноўных марфалягічных паказчыкаў моваў. Ніжэй прыведзеныя зьмены, засьведчаныя ў старажытнаірляндзкіх тэкстах толькі часткова:

  • Леніцыя, якая выразна адлюстроўвалася толькі пры ініцыяльных глухіх выбухных (пісьмовыя ph, th, ch) і, у позьнестаражытнаірляндзкай, ініцыяльных /f-, s-/ (пісьмовыя , );
  • Назалізацыя, якая выразна адлюстроўвалася толькі пры ініцыяльных звонкіх выбухных і галосных, калі існавала прыстаўка n- (або m- — перад b);
  • Гемінацыя, якая выразна адлюстроўвалася толькі пры наяўнасьці гемінаваных зычных у мове (якія мелі тэндэнцыю да выпадзеньня ў старажытнаірляндзкай мове, гл. вышэй). Не адлюстроўвалася пры пераходзе ў /h-/.

Зьвесткі пра больш шырокае прадстаўленьне мутацыяў зычных ніж на пісьме заснаваныя перш за ўсё на пазьнейшых артаграфічных нормах і досьведзе фаналёгіі сучаснай ірляндзкай мовы. Ніжэй прыведзеныя ўзоры гэтых зьменаў на прыкладзе выразаў маленькі чалавек, моцны чалавек, а таксама на прыкладзе ініцыяльных мутацыяў пасьля займеньніка a «ягоны, ейны». Вартая ўвагі мутацыя наступнага слова пасьля займеньніка ў другой табліцы, якая й адрозьнівае род займеньніка (адрозьніваючы такім чынам значэньне ягоны ад ейны); для параўнаньня прыведзены прыклад з санскрыту.

Адз.л. Мн.л.
Ст.-ірл. Арх.-ірл. канчатак Ст.-ірл. Арх.-ірл. канчатак
Назоўны склон fer becc /fʲer bʲegg/, fer cumachtach /k-/ *-os fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ *-ī < PIE *-oi
Клічны склон fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ *-e firu biccu /fʲiru bʲiggu/, firu cumachtchu /k-/ *-ūs < PIE *-ōs
Вінавальны склон fer m-becc /fʲer mbʲegg/, fer cumachtach /g-/ *-on < PIE *-om firu biccu /fʲiru bʲiggu/, firu cumachtchu /k-/ *-ūs < PIE *-ōns
Родны склон fir bicc /fʲirʲ vʲigʲgʲ/, fir chumach(a)ig /x-/ *-ī fer m-becc /fʲer mbʲegg/, fer cumachtach /g-/ *-on < PIE *-ōm
Давальны склон fiur biucc /fʲĭŭr vʲĭŭgg/, fiur chumachtach /x-/ *-ū < *-ūi < PIE *-ōi fer(a)ib becc(a)ib /fʲerǝvʲ bʲeggǝvʲ/, fer(a)ib cumachtch(a)ib /k-/ -obis < PIE *-obhis
Тып ech «конь» bo «карова» teg «дом» PIE форма[15] форма санскрыту
М.р./Н.р. адз.л. Леніцыя a ech /a ex/ a bo /a vo/ a theg /a θʲeɣ/ *esyo[a] asya
Ж.р. адз.л. Гемінацыя a ech /a hex/ a bo /a bbo/ a teg /a ttʲeɣ/ *esyās < *esyeh₂s asyās
Мн.л. Назалізацыя a n-ech /a nex/ a m-bo /a mbo/ a teg /a dʲeɣ/ М.р./Н.р. *eysōm? *eysoHom? *eysom? (*es-?)
Ж.р. *eys-? (*es-?) *ih₂s-?[b]
ēṡām (ж.р. āsām)
  • Аляморфія:

Асаблівасьцю аляморфіі ў старажытнаірляндзкай мове было дапушчальнасьць перамяшчэньня націску ў межах усяго дзеяслову, у выніку чаго націск мог знаходзіцца ў тым ліку на прыстаўкі. Націскныя адрозьненьні маглі спрычыняцца да адрозьненьняў, прадэманстраваных на наступных узорах[16].

Ранейшая форма Дэўтэранічны дзеяслоў Пераклад Протатанічны Пераклад
*ess-bero(n)t < PIE *-bheronti as·berat /as-ˈbʲerəd/ яны кажуць ní-epret /Nʲiː-ˈhebrʲəd/ яны ня кажуць
*cum-uss-ana con·osna ён адпачывае ní-cumsana ён не адпачывае
*de-ro-uss-scochi do·rósc(a)i ён пераўзыходзіць ní-derscaigi ён не пераўзыходзіць
*de-lugi < PIE *-logheyeti do·lug(a)i ён даруе ní-dílg(a)i ён не даруе
*de-ro-gn... do·róna ён можа зрабіць ní-derna ён ня можа зрабіць

Найбольш адметны від аляморфіі паходзіў з s-суб’юнктыву трэцяй асобы адзіночнага ліку, што тлумачыцца выкарыстаньнем асабістага атэматычнага маркеру -t, які дадаваўся непасрэдна да дзеяслоўнай асновы, утворанай, у сваю чаргу, даданьнем -s да асновы. Як вынікае, гэта прывяло да ўзьнікненьня вялікіх сьцячэньняў зычных, у пазьнейшыя часы адбылася страта падобных спалучэньняў. У прататанічных формах (пасьля дзьвюх праклітык) корань ня меў націску, з прычыны чаго адбывалася таксама выпадзеньне каранёвае галоснае з захаваньнем толькі першай зычнай. Напрыклад[17]:

Цяп., індыкатыў Цяп., суб’юнктыў
Станоўчы (дэўтэранічны) Адмоўны (протатанічны) Станоўчы (дэўтэранічны) Адмоўны (протатанічны)
Арх.-ірл. Ст.-ірл. Арх.-ірл. Ст.-ірл. Арх.-ірл. Ст.-ірл. Арх.-ірл. Ст.-ірл.
ён адмаўляецца *uss ˈbond-et(i) as·boind *nís ˈuss-bond-et(i) ní op(a)ind /obǝnʲdʲ/ *uss 'bod-s-t as·bó *nís ˈuss-bod-s-t ní op /ob/
ён застаецца *di ˈwo-uss-ret-et(i) do·fúarat *nís ˈdi-wo-uss-ret-et(i) ní díurat *di ˈwo-uss-ret-s-t do·fúair *nís ˈdi-wo-uss-ret-s-t ní diúair
ён паўтарае *ad ˈess-reg-et(i) ad·eirrig *nís ˈ*ad-ess-reg-et(i) (ní aithrig?? >) ní aithirrig *ad ˈess-reg-s-t ath·e(i)rr *nís ˈad-ess-reg-s-t ní aithir
ён можа *con ˈink-et(i) com·ic *nís ˈcom-ink-et(i) ní cum(a)ic > ní cum(u)ing, ní cumaing *con ˈink-s-t con·í *nís ˈcom-ink-s-t, *nís ˈcom-ink-ā-t ní cum, ní cumai
гэта адбываецца *ad ˈcom-ink-et(i) (ad·cum(a)ic >) ad·cumaing *nís ˈad-com-ink-et(i) (ní ecm(a)ic >) ní ecmaing *ad ˈcom-ink-ā-t ad·cumai *nís ˈad-com-ink-ā-t ní ecm(a)i
  • Сынкопа:

Старажытнаірляндзкай мове былі ўласьцівыя шырокія зьмены ў гукавым ладзе, адным з істотных падобных працэсаў была сынкопа, якая, на ўзор іншых гукавых зьменаў, набыла граматычнае значэньне. Ніжэй прыведзеныя этапы зьяўленьня сынкопы ў старажытнаірляндзкай мовы ў храналягічным парадку.

  • Страта большасьці фінальных зычных фанэмаў, у тым ліку *m, *n, *d, *t, *k, а таксама сьцячэньняў тыпу *Cs, дзе C — зычная (за выняткам *rs, *ls, дзе адбылася страта толькі *s);
  • Страта кароткіх фінальных зычных, у тым ліку тых, што сталі фінальнымі праз страту фінальнага зычнага;
  • Скарачэньне доўгіх галосных у ненаціскной пазыцыі (гл. вышэй);
  • Страта галосных у гіятусе (аднагалосьсі), што спрычынілася да новых ненаціскных доўгіх галосных;
  • Выпадзеньне галосных у любым складзе пасьля націскнога, пры гэтым галосны страчваў кожны няцотны склад пасьля націскнога (напрыклад, першы й трэці);
  • У якасьці выключнае заканамернасьці — існаваньне сьцячэньняў зычных, што ўзьніклі ўжо пры тагачасным выпадзеньні галосных:
  • Узьнікненьне падвойных выбухных з сумежных шумных зычных у выпадку, калі прынамсі адзін зьяўляўся фрыкатывам, пры гэтым пры наяўнасьці хаця б аднаго глухога адбывалася прыпадабненьне на ўзор глухога (напрыклад, *ðð *dð *ðd > /dd/, *θð *ðθ *θd *tθ і г.д. > /tt/), пры наяўнасьці звонкага ў другой пазыцыі адбывалася прыпадабненьне на ўзор звонкага (напрыклад, *kd > /gd/);
  • Атрыманьне складовага вымаўленьня (г.зв. складовыя зычныя) і, пазьней, атрыманьне пратэтычнай галоснай зычнымі *l, *r, *n у выпадку, калі апошнія прынамсі з аднаго боку ня мелі суседняй галоснай (напрыклад, domun «сьвет» < *domn < *domnos < *dumnos, immormus «грэх» < *imm-ro-mess). У выпадку з *n існавалі вызначаныя абмежаваньні пры існаваньні ў наступным становішчы звонкага выбухнога, узьніклага як вынік насавой асыміляцыі (напрыклад, frecnd(a)irc «цяперашні»);
  • Спрашчэньне астатніх сьцячэньняў зычных за кошт выпадзеньня зычнага, які не межаваў з галосным (то бок, зычнага, які месьціўся між дзьвюма зычнымі фанэмамі). Тым ня менш, з гэтае заканамернасьці вядомы шэраг выключэньняў (ainm /aNʲm/ «імя», fedb /fʲeðβ/ «удава́», do-aidbdetar /do-ˈaðʲβʲðʲǝdǝr/ «яны паказваюцца»)[18].
  • Эвалюцыя галосных:

Усе пракельцкія галосныя фанэмы ў той ці іншай ступені захаваліся ў націскных складох архаічнаірляндзкае мовы, але ўжо ў часы паступовага разьвіцьця архаічнаірляндзкае мовы ў старажытнаірляндзкую галосныя пачалі зьведваць істотныя зьмены ў залежнасьці ад навакольных галосных або нват зычных. У кельталёгіі падобныя зьмены падобныя пад тэрмінам афэкцыя, найважнейшымі зь якіх былі[19]:

  • Зьмена артыкуляцыі кароткіх *e, *o ў галосныя верхняга ўздыму i, u ў выпадку наяўнасьці ў наступным складзе галосных верхняга ўздыму (*i, *ī, *u, *ū). Падобны працэс не адбываўся пры існаваньні між галоснымі некаторае колькасьці зычных;
  • Зьмена кароткіх *i, *u ў галосныя сярэдняга ўздыму e, o пры існаваньні ў наступным складзе любой галоснай сярэдняга або ніжняга ўздыму задняга шэрагу (*a, *ā, *o, *ō);
  • Эпэнтэза кароткіх галосных *a, *e, *i кароткімі дыфтонгамі au, eu, iu пры існаваньні ў наступным складзе *u, *ū ва ўмовах іх пазьнейшае страты. Мяркуецца, што пры ўсіх стратах галосных застаўся нязьменным *ū, што адбылося пасьля зьмены кароткіх *e, *o, з-за чаго першапачатковае *e дыфтангізавалася ў iu.

Прыклад ніжэй адлюстроўвае рад гэтых зьменаў на ўзоры дзеяслову несьці. Вынікам мутацыяў галосных стаў аднолькавы вынік зьмены *e ды *i (напрыклад, sen < *senos, але fer < *wiros). Выключэньнем, згаданым вышэй, можна лічыць зьмену тыпу nert «моц», але neurt «моцы» (давальны склон) < *nertu, дзе адбылася мутацыя u, але не адбылася мутацыя i, недапушчаная праз суседняе rt.

Ст.-ірл. Вымаўленьне Пераклад Арх.-ірл. Позьн. PIE Заўвагі
Абсалют., 1 ас., адз.л. biru /bʲiru/ «я нясу» *berūs *bherō + -s Мутацыя i
Абсалют., 2 ас., адз.л. biri /bʲirʲi/ «ты нясеш» *berisis *bheresi + -s Пераход *-es- > *-is- і наступная мутацыя i
Абсалют., 3 ас., адз.л. berith /bʲirʲǝθʲ/ «ён нясе» *beretis *bhereti + -s Пераход ненаціскнога i > /ǝ/ пад уплывам навакольных паляталізаваных зычных
Кан’юнкт., 1 ас., адз.л. ⋅biur /bʲĭŭr/ «я нясу» *beru < *berū *bherō Мутацыя i ды u
Кан’юнкт., 2 ас., адз.л. bir /bʲirʲ/ «ты нясеш» *beris < *berisi *bheresi Пераход *-es- > *-is-, мутацыя ненаціскнога i
Кан’юнкт., 3 ас., адз.л. beir /bʲerʲ/ «ён нясе» *beret < *bereti *bhereti Паляталізацыя зычных, пазначаная літарай для галоснага i
  • Эвалюцыя зычных:

Асноўныя адметнасьці ладу зычных старажытнаірляндзкае мовы абумоўленыя зьменай праіндаэўрапейскіх зычных у пракельцкай мове (пераход *gʷ > *b; страта прыдыханьня ў *bh, *dh, *gh, *gʷh; страта *p у ініцыяльнай або інтэрвакальнай пазыцыі, пераход яго ў *w, *b, *x і г.д. у астатніх пазыцыях). Па распадзе пракельцкае мовы адбыліся й іншыя зьмены зычных:

  • Леніцыя, паляталізацыя, што спрычынілся да павелічэньня інвэнтару зычных у чатыры разы (гл. вышэй);
  • Страта большасьці фінальных зычных (гл. вышэй);
  • Леніцыя пракельцкага *s у /h/, якое пазьней было страчана ў інтэрвакальнай пазыцыі. Незважаючы на гэта, у старажытнаірляндзкай мове існавала зычная фанэма s, аднак яна паходзіла з гемінаты ss. У ранейшых пісьмовых сьведчаньнях зафіксаванае пісьмовае ўжыванье спалучэньня ss;
  • Захаваньне пракельцкіх *kʷ, *gʷ у агамічнай ірляндзкай і іх наступнае спрашчэньне ў c, g у старажытнаірляндзкую эпоху. Захоўваліся рэлікты агубленага вымаўленьня гэтых зычных у выглядзе спарадычнага агубленьня наступных галосных;
  • Страта пракельцкага *w у інтэрвакальнай пазыцыі, што спрычынілася да гіятусу, але ў некаторых выпадках прасочваецца спалучэньне гэтага плыўнага з папярэдняй галоснай і ўтварэньне дыфтонгу (напрыклад, béu béo «жывы» < *bewas < *biwos < *gʷiwos)[20]; у іншых выпадках назіраўся пераход *w > [β], пра што сьведчаць зьвесткі агамічнай ірляндзкай. Таксама ў часы існаваньня старажытнаірляндзкае мовы быў характэрны пераход гэтае фанэмы ў f у ініцыяльнай пазыцыі (напрыклад, fer «мужчына» < *wiros, flaith «Ягамосьць» < *wlātis) і пасьля леніцызаванага *s (fïur «сястра» < *swesōr), у b — пасьля звонкага (напрыклад, tarb «бык» < *tarwos, fedb «удава́» < *widwā), у іншых пазыцыях — поўнае выпадзеньне (dáu «два» < *dwōu);
  • Для пракельцкае мовы было ўласьцівае даданьне *i да *y пасьля зычнага, што давала *iy. *i захоўваўся пры страце фінальнага галоснага, што аблягчае мовазнаўцам аднаўленьне этымалёгіі лексэмаў зь фінальным i (напрыклад, cride, cridi, cridiu «сэрца» (nom. gen. dat.) < *krideon, *kridiī, *kridiū < *kridiyom, *kridiyī, *kridiyū < позьн. PIE *kṛdyom *kṛdyī *kṛdyōi).

Сярод нязьменных рысаў у старажытнаірляндзкай мове вылучаецца частковае або поўнае захаваньне сьцячэньняў зычных, невядомых для іншых індаэўрапейскіх моваў. Захаванымі ініцыяльнымі сьцячэньнямі зычных лічацца спалучэньні sn-, smr-, sr-, sl-, sc-, scr-, scl-, cr-, cl-, cn-, gr-, gl-, gn-, tr-, tl-, tn-, dr-, dl-, mr-, ml-, br-, bl-, зьмененымі (прыведзеныя ў парадку зьмяненьня) — *wl-, *wr- > fl-, fr-; *sp-/*sw- > s- (з улікам пазьнейшае леніцыі); *st- > t-; *pl-, *pr- > l-, r-; *bn- > mn-[21][22].

Вялікая колькасьць інтэрвакальных сьцячэньняў зычных была рэдукаваная, пераўтварыўшыся ў гемінаты (асыміляцыя) або спрасьціўшыся да аднаго зычнага з атрыманьнем кампэнсацыйнага падаўжэньня папярэдняга галоснага. У старажытнаірляндзкі пэрыяд гемінаты (падвойныя зычныя) былі спрошчаныя да звычайных. У пісьмовай мове захаваліся некаторыя спалучэньні зычных, але па страце падвойных зычных іх функцыя была зьмененая (гл. далей). Вынік пераўтварэньня галосных пры разбурэньні сьцячэньняў залежыў ад тыпу страчанае зычнае фанэмы:

  • Страта *n: *nt *nk > неленіцызаваныя /d g/, запісваныя як t, c адпаведна; *ns > неленіцызаваная s з кампнэсацыйным падаўжэньнем галоснай;
  • Страта *s або *z: мэдыяльныя *sm *sn *sl > mm, nn, ll; мэдыяльнае *st > ss, але *str > str, *rst > rt; *zb > db /ðv/, *zg > dg /ðɣ/ (але rg пасьля ненаціскных складоў), *zd > /dd/;
  • Страта *x *ɣ *θ *ð у выпадку, калі гэтыя зычныя складалі першы кампанэнт у сьцячэньнях з *r, *l, *n, *m, пасьля чаго адбывалася кампэнсацыйнае падаўжэньне папярэдняга галоснага[4].

Як мяркуецца, сьцячэньні *θr, *βr, *βl засталіся захаванымі ў старажытнаірляндзкай мове.

  • Зьмены праіндаэўрапейскіх доўгіх галосных, дыфтонгаў, складовых санорных:

Ніжэй прыведзеная табліца, у якой адлюстраваная зьмена праіндаэўрапейскіх доўгіх галосных, дыфтонгаў і складовых санорных у пракельцкай мове і іх далейшы лёс у старажытнаірляндзкай мове. Старажытнаірляндзкія дыфтонгі úi, éu, íu, што выніклі са старых спалучэньняў кароткіх галосных, мелі тэндэнцыю да эпэнтэзы плыўным *w (напрыклад, drúid- «друід» < *dru-wid- «дрэвазнаўца»). Акрамя гэтага, большая частка доўгіх é, ó позьніх формаў старажытнаірляндзкай сваім паходжаньнем абавязаная кампэнсацыйнаму падаўжэньню або гіятусу (гл. вышэй): cét /kʲeːd/ «сто» < PC *kantom < PIE *kṃtom.

Падрабязьней
Позьн. PIE Пр.-кельцк. Раньн. ст.-ірл. Позьн. ст.-ірл. Узоры
í «цар» (параўн. лац. rēx, санскр. rājan-)
rím «колькасьць» (параўн. ст.-верх.-ням. rīm; лац. rītus «рытуал»)
á máthir «маці» (параўн. лац. māter)
dán «дар» (параўн. лац. dōnum)
ú cúl «зад»
*ai *ai /ai/ (пісьм. áe альбо ) абодва напісаньні cáech «аднавокі» < PIE *kaikos (параўн. л��ц. caecus «сьляпы», гоцк. háihs «аднавокі»)
*oi *oi /oi/ (пісьм. óe альбо ) oín oén «адзін» < PIE *oinos (параўн. стар. лац. oenos)
*ei é ía састар. ⋅tēgot «яны ідуць» > ⋅tíagat < PIE *steigh- (стар.-грэц. steíkhein «хадзіць», гоцк. steigan «падняцца»)[23]
*au/āu (+C)[c] *au ó úa úaithed úathad «адзінота» < Post-PIE *aut- «сам» (параўн. стар.-грэцк. autós «сам»)
*eu/ēu (+C)[d] *ou túath «племя, народ» < позьн. PIE *teutā (параўн. гоцк. þiuda)
*ou/ōu (+C)[e] rúad «чырвоны» < PIE *roudh- (параўн. гоцк. rauþs)
*au/āu[f] *au áu ó састар. áu «вуха» > ó < позьн. PIE *aus- (параўн. лац. auris)
састар. náu «карабель» < позьн. PIE *nāw- (параўн. лац. nāvis)
*eu/ēu[g] *ou óu > áu састар. náue «новы» > noe < позьн. пр.-кельцк. *nowiyos (параўн. гальск. Neuio-dunum, Nouio-dunum (тапонім)) < PIE *newiyos (параўн. гоцк. niujis)[24]
*ou/ōu[h] састар. bóu «карова» (gen. sg.) > пазьнейшае báu > < пр.-кельцк. *bowos < PIE [25]
*r̥H, *l̥H, *m̥H, *n̥H (+C, але бяз +y) *rā, *lā, *mā,*nā , , , lán «поўны» < PIE *pl̥h₁no- (параўн. санскр. pūrṇáḥ, лет. pìlnas)[26][27]
grán «зерне» < PIE *ǵr̥Hnom (параўн. лац. grānum, анг. corn)[26][27]
*r̥,*l̥ (+m і выбухны) *ri,*li ri, li (re, le па мутацыі галоснай) cride «сэрца» < позьн. PIE *kr̥dyā (параўн. стар.-грэцк. kardía)[27][28]
lethan «шырокі» < PIE *pl̥th₂nós (параўн. стар.-грэцк. plátanos; вэдыйск. pr̥thúḥ < PIE *pl̥th₂ús)[26]
cruim «чарвяк» < *kʷrim < PIE *kʷr̥mis (параўн. санскр. kŕ̥miḥ)[27]
*r̥, *l̥ (у іншым выпадку) *ar, *al ar, al marb «мёртвы» < PIE *mr̥wos
tart «сухмень, смага» < PIE *tr̥st- (параўн. ст.-анг. þurst «смага», санскр. tr̥ṣṭáh «сухі»)[26]
*m̥, *n̥ (у іншым выпадку) *am, *an am, an (+V, санорны) tan(a)e «тонкі» < PIE *tn̥h₂ewos (параўн. стар.-грэцк. tanaós)
sam «лета» < PIE *sm̥H- (параўн. ст.-анг. sumor)
⋅gainethar «ён нарадзіўся» < PIE *ǵn̥h₁yetor
ainb «невуцкі» < PIE *n̥-wid-[29]
ainm «імя» < позьн. PIE *n̥men
damnaid «ён прыручае» < PIE *dm̥nH-
*em, *en > em/en, é і г.д. ro∘geinn «ён зьмяшчаецца [па памерах]» < позьн. PIE *pro-ghn̥d-n-[29]
cét «сто» /kʲeːd/ < PIE *km̥tóm
dét «зуб» /dʲeːd/ < PIE *h₃dn̥t-
deichN «дзесяць» < *deken < пр.-кельцк. *dekam < PIE *dekm̥ (параўн. лац. decem, стар.-грэцк. déka)[29]

Ніжэй прыведзены пералік асноўных марфалягічных паказчыкаў, вядомых у старажытнаірляндзкай мове.

  • Назоўнік:

Назоўнік у старажытнаірляндзкай мове мог адрозьнівацца паводле трох радоў (мужчынскі, жаночы, ніякі) і трох лікаў (адзіночны, парны і множны), аднак парны лік у старажытнаірляндзкай засьведчаны ў досыць абмежаванай ступені з прысутнасьцю розных формаў; адзіным трывалым паказчыкам гэтага ліку было існаваньне перад азначаемым лічэбніку «два», што засталося захаваным у сучасных гайдэльскіх мовах.

Вылучаліся таксама склоны (назоўны, родны, давальны, вінавальны, клічны). Паводле Рудольфа Турнайзэна адрозьніваліся таксама чатырнаццаць клясаў назоўнікаў, якія маркіраваліся марфалягічным шляхам пасьля асновы й прадстаўлялі сабою сем галосных і сем зычных асноваў, у тым ліку з паказчыкам клясы для няпэўных і нескланяемых назоўнікаў. Адрозьненьне назоўнікаў і прыметнікаў паводле склону ў поўнай ступені дэманстравалася толькі ў словазлучэньні пры існаваньні артыкля і было бачнае дзякуючы мутацыям зычных (напрыклад, in fer becc «маленькі чалавек», in fer /βer/ m-becc «[бачу] маленькага чалавека»). Ніжэй прыведзеныя ўзоры скланеньня назоўнікаў у залежнасьці ад склону, ліку, роду й асновы; скароты L, N, H азначаюць зьмены слова ў склоне — леніцыю, назалізацыю або даданьне /h/ адпаведна.

Ж.р., ā-аснова Адз.л. П.л. Мн.л.
Н.с./К.с. túath L túaith L túatha H
В.с. túaith N
Р.с. túaithe H túath L túath N
Д.с. túaith L túath(a)ib
М.р., o-аснова Адз.л. П.л. Мн.л.
Н.с. fer fer L fir L
К.с. fir L firu H
В.с. fer N
Р.с. fir L fer N
Д.с. fiur L fer(a)ib
Н.р., o-аснова Адз.л. П.л. Мн.л.
Н.с./К.с./В.с. scél N scél L; scéla L
Р.с. scéuil/scéoil L scél N
Д.с. scéul L scél(a)ib
  • Дзеяслоў:

Дзеяслоў мог зьмяняцца паводле часу, асобы, ладу й віду. Сярод часоў існавалі цяперашні, мінулы, будучы часы, імпэрфэкт і прэтэрыт; ладоў — абвесны, суб’юнктыў, умоўны, загадны лады; адрозьніваліся актыўны й пасіўны станы. Прыкметнай асаблівасьцю можна лічыць немень інфінітыву, функцыя якога была ўскладзеная на аддзеяслоўны назоўнік (назоўнік, корань якога ўтвораны ад дзеяслову, напрыклад, бел. выратавальнік), што захавалася й дагэтуль у сучасных гайдэльскіх мовах.

Для зьмены дзеясловаў існавалі адпаведныя наборы суфіксаў, але катэгорыі дзеяслову маглі зьмяняцца таксама дзякуючы зьменам фанэмаў унутры дзеяслоўнай асновы (напрыклад, as·beir «сказаў», але as·rubart «сказаў», as·béra «скажа»). Прадстаўленыя клітыкі-часьціцы, якія зьмянялі значэньне дзеяслову (напрыклад, адмоўныя ni-/ní-, пэрфэкту — ro- і г.д., у канцы — -sa, -se), пры гэтым асабістыя займеньнікі ў падобных выпадках мелі ролю прамых дапаўненьняў і выступалі як інфіксы між прэвэрбам і дзеяслоўнай асновай. Увогуле, дзеяслоў меў аглютынацыйную структуру і пры неабходнасьці мог выступаць у якасьці цэлага сказу. З індаэўрапейскае мовы ў старажытнаірляндзкай мове захаваліся такія спосабы зьмены дзеяслову як абляўт (аднак зроблены больш разнастайным дзякуючы афэкцыі галосных і сынкопе, гл. вышэй), рэдуплікацыя (падваеньне будзь-якой марфэмы), «першасныя» і «другасныя» канчаткі, тэматычныя й атэматычныя канчаткі, пэўная разнастайнасьць клясаў спражэньня; было мажлівым утварэньне адкладальных дзеясловаў.

Іншай рысай у парадыгмах зьмены дзеясловаў быў падзел дзеясловаў паводле мажлівасьці даданьня прэвэрбаў, гэтая прыкмета адрозьнівалася паводле канчаткаў. Акрамя гэтага, дзеясловы з мажлівасьцю даданьня прэвэрбаў самі па сабе дзяліліся на дэўтэранічныя (дзеясловы з націскам пасьля прэвэрбу) і протатанічныя (дзеяслоў з наяўнасьцю звыш аднаго прэвэрбу і з націскам унутры другога прэвэрбу); гэтыя катэгорыі дзеясловаў маглі адрозьнівацца зьменамі ў аснове або зьліцьцём прэвэрбаў з асновай. Збольшага гэта абумоўліваецца асобным выпадкам г.зв. закону Вакернагеля, паводле якога націск падае на другі склад пры наяўнасьці аднаго ці больш прэвэрбаў. Усе дзеясловы з мажлівасьцю даданьня прэвэрбаў, як дэўтэранічныя, так і протатанічныя, адрозьніваліся ад дзеясловаў без мажлівасьці даданьня прэвэрбаў адсутнасьцю часьціцы *-es, якая дадавалася да апошніх[30]. Дзеясловы, што маглі дадаваць прэвэрбы, мелі фінальнае -i, пазьней страчанае (аналягічная зьмена вядомая для лаціны). Ніжэй прыведзены прыклад адрозьненьняў марфэмаў дзеясловаў без або з прэвэрбамі і, у сваю чаргу, адрозьненьняў між дэўтэранічнымі ды протатанічнымі на ўзоры дзеяслову «несьці».

Без даданьня прэвэрбаў З даданьнем
Дэўтэранічныя Протатанічныя
Ст.-ірл. Пр.-кельцк. Ст.-ірл. Пр.-кельцк. Ст.-ірл.
1 ас., адз.л. biru *berū-s do⋅biur as⋅biur *-berū ní-tabur ní-epur
2 ас., адз.л. biri *beresi-s do⋅bir as⋅bir *-beres(i) ní-tab(a)ir ní-ep(a)ir
3 ас., адз.л. berid, -ith *bereti-s do⋅beir as⋅beir *-beret(i) ní-tab(a)ir ní-ep(a)ir
1 ас., мн.л. berm(a)i *beromos-es do⋅beram as⋅beram *-beromos ní-taibrem ní-eprem
2 ас., мн.л. *beirthe *beretes-es[31] do⋅berid, -ith as⋅berid, -ith *-beretes[31] ní-taibrid, -ith ní-eprid, -ith
3 ас., мн.л. ber(a)it *beronti-s do⋅berat as⋅berat *-beront(i) ní-taibret ní-epret

Цяперашні час дзеясловаў падзяляўся на «слабыя» й «моцныя» дзеясловы, якія ўключалі тры і пяць клясаў адпаведна. «Слабыя» дзеясловы ўтрымлівалі клясу дзеясловаў з a-асновай (напрыклад, mór(a)id «ён узьвялічвае»), i-асновай (напрыклад, lé(i)cid «ён сыходзіць») і асновай на гіятус (напрыклад, raïd/ráïd «ён грабе»); «моцныя» дзеясловы дзяліліся на клясу з супрацьпастаўленьнем паляталізаваных і непаляталізаваных зычных (напрыклад, agid «ён кіруе [возам]»), клясу з пасьлядоўным выкарыстаньнем паляталізаваных і непаляталізаваных (напрыклад, ga(i)bid «ён бярэ»), клясу з n-інфіксам (напрыклад, bongid «ён парушае»), клясу зь непаляталізаваным (то бок, «шырокім») суфіксам n- (напрыклад, cren(a)id «ён купляе», параўн. санскр. krīṇā́ti) і клясу, утвораную праз супрацьпастаўленьне паляталізаванага й непаляталізаванага n- (напрыклад, ara·chrin «ён затухае»).

Імпэрфэкт меў тыя ж асновы, што й дзеяслоў у цяперашнім часе, адрозьніваючыся ад апошняга шляхам канчаткаў. Прэтэрыт утвараўся шляхам даданьня s- ці t- альбо рэдуплікацыяй суфіксаў (зрэшты, існаваў і чацьверты спосаб, без рэдуплікацыі). Будучы час меў f- форму (датычна толькі «слабых» дзеясловаў), рэдуплікаваную a- форму, é-форму (гэтая галосная замяніла галосныя асновы) і рэдуплікаваную s-форму.

Лад суб’юнктыву, аналягічна некаторым часам, падзяляўся на формы ў залежнасьці ад фанэмы, a- і s-формы, пры гэтым апошняя паходзіла ад праіндаэўрапейскага s-суб’юнктыву аорысту. У s-форме s дадаваўся непасрэдна да кораню. Канчаткі, асабліва ў трэцяй асобе адзіночнага ліку, мелі атэматычны характар і суфікс *-s-t, што прыводзіла да ўсячэньня кораню (напрыклад, as·boind «ён адмаўляецца» < *uss-ˈbond-et, протатан. ·op(a)ind < *ˈuss-bond-et; суб’юнкт. as·bó < *uss-ˈbod-s-t, протатан. ·op /ob/ < *ˈuss-bod-s-t; 2 ас., адз.л. суб’юнкт. as·bóis < *uss-ˈbod-s-es, протатан.·obbais < *ˈuss-bod-s-es з тэматычным канчаткам *-s-es[i]).

Парадак словаў у сказе ў старажытнаірляндзкай мове звычайна падпарадкоўваўся схеме VSO (дзейнік-выказьнік-дапаўненьне), што карэлюе з большасьцю астраўных кельцкіх моваў. Засьведчаная дапушчальнасьць і іншых варыянтаў парадку словаў. Дзеяслоў меў тэндэнцыю да пазыцыі ў пачатку сказу, саступаючы толькі часьціцам (як і вынікае са схемы VSO). Асабісты займеньнік пры выкарыстаньні ў значэньні прамога дапаўненьня выступаў як прыстаўка дзеяслову, але з прычыны таго, што гэты займеньнік мог саступаць іншым прыстаўкам, ён фактычна мог прымаць выгляд інфіксу (то бок, марфэмы, убудаванай унутар слова). У якасьці дзеяслоўных прыставак таксама маглі выступаць прыназоўнікі, што, прыкладам, было ўласьціва таксама лаціне.

Старажытнаірляндзкая мова мела пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту, што адрозьнівала яе ад архаічнаірляндзкае мовы, у якой ужывалася ўласнае пісьмо. Як і ў большасьці тагачасны�� моваў, старажытнаірляндзкая мова ня мела агульнай артаграфіі, таму правапісныя нормы маглі хістацца ў залежнасьці ад рукапісу. Ніжэй прыведзеныя толькі агульныя заканамернасьці.

Старажытнаірляндзкі варыянт лацінскага альфабэту ўтрымліваў 11 літараў:

a, b, c, d, e, f, g, h, i, l, m, n, o, p, r, s, t, u

Выкарыстоўваліся дыякрытычныя знакі, акут і кропка. Акут пазначаў падоўжанае вымаўленьне галоснай (á, é, í, ó, ú), кропка ўказвала на леніцыю (аслабленьне вымаўленьня) зычных f і s: — «ціхае» вымаўленьне, — прыдыханьне (/h/). Кропка прымянялася таксама для пазначэньня назалізаванае мутацыі зычных і ў гэтым выпадку ставілася над літарамі m або n, . У сучасных гайдэльскіх мовах захаваўся толькі знак акуту ў ірляндзкай мове.

Выкарыстоўваліся дыграфы зь дзьвюх літараў для галоснай, якія ўказвалі на зьмену якасьці зычнага, а таксама дыграфы з выкарыстаньнем літары h, што пазначала фрыкатывізацыю зычнага. Гэтыя прынцыпы захаваліся ў ірляндзкай і шатляндзкай мовах. Так, літара i выкарыстоўвалася як пасьля звычайнай літары для галоснай, так і пасьля літары з акутам для пазначэньня «вузкасьці» наступнага зычнага, дыграфамі áe/, ía, , áu, óe/, úa, éu, óu, iu, au, eu пазначаліся дыфтонгі. Ніжэй прыведзенае апісаньне спалучэньняў зычных, патрэбных для пазначэньня таго ці іншага гуку.

Літара для зычнага Пачатак слова Пасьля галоснага
немутаваная назалізаваная леніцызаваная
b /b/ /v/
c /k/ /ɡ/ /k, ɡ/
d /d/ /ð/
f /f/ /v/ «ціхія» /f/
g /ɡ/ /ɣ/
h Гл. вышэй
l /L/ /l/
m /m/ /ṽ/
n /N/ /n/
p /p/ /b/ /p, b/
r /R/ /r/
s /s/ /h/ /s/
t /t/ /d/ /t, d/
  1. Знак працяжніку адлюстроўвае рознае напісаньне пры леніцыі або назалізацыі і, такім чынам, адсутнасьць дадзенага зычнага ў падобным становішчы. Напрыклад, /k/, што пазначаецца літарай c, пад дзеяньнем леніцыі зазнавала пераход у /x/, праз што пазначаецца выключна як ch;
  2. Пад уплывам леніцыі зычныя c, p, t пераходзілі ў /x, f, θ/ адпаведна, пазначаючыся як ch, ph і th;
  3. Назалізацыя b, d, g пазначалася графічным даданьнем літараў для насавых гукаў — n, m, пры гэтым апошняя, адлюстроўваючы губны гук, дадавалася да губнога b, тады як да астатніх дадавалася толькі n (напрыклад, nd /nd/, ng /nɡ/ [ŋɡ], але mb /mb/);
  4. У некаторых выпадках леніцыя f ды s пазначалася кропкай уверсе (гл. вышэй);
  5. У выпадку, калі ініцыяль��ае s паходзіла з *sw- архаічнаірляндзкае мовы, леніцызаваная форма гэтае фанэмы рэалізоўвалася як /f/ і запісвалася як f;
  6. Паляталізаваны характар зычнага пазначаўся літарамі e, é, i або í (пасьля патрэбнага зычнага) або, перад ім, літарай i, але апошняе дапускалася пры адсутнасьці ззаду дыграфаў , , і сьпераду — любой літары для галоснага. Такім чынам наогул, літары e, é, i, í маглі ня несьці гукавае нагрузкі, а зьяўляцца толькі паказчыкам зьмены вымаўленьня іншага гуку.

Незважаючы на наяўнасьць як гуку /h/, так і асобнае літары h, трывалае сувязі між імі не зафіксавана. Прыкладам, у словах, якія пачыналіся з галоснай (асабліва ў кароткіх), літара h магла зьяўляцца першай, але ня мець гукавае нагрузкі (напрыклад, прыназоўнік i «у» часам мог запісвацца як hi), або пісацца ў гэтым жа становішчы пры патрэбе ўказаньня эмфазы будзь-якой фанэмы (напрыклад, Hériu «Ірляндыя» замест звычайнага Ériu). Зь іншага боку, словы, якія насамрэч мелі ініцыяльны /h/, ня мелі ў пачатку слова літары h на пісьме (напрыклад, a ór /a hoːr/ «ейнае золата»). Вядомыя выпадкі, калі h выкарыстоўваўся для пазначэньня ініцыяльнага /h/ у слове (напрыклад, ní hed /Nʲiː heð/ «не, не яно»).

Літары c, p, t у пазыцыі пасьля l, n, r маглі пазначаць ня толькі адпаведныя ім глухія зычныя /k, p, t/, але й іхнія звонкія аналягі, на пісьме і пры глухім, і пры звонкім вымаўленьні літары маглі падвойвацца. Напрыклад:

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
mac або macc /mak(k)/ сын
bec або becc /bʲeɡ(ɡ)/ маленькі
op або opp /ob(b)/ адмаўляцца
brat або bratt /brat(t)/ покрыва
brot або brott /brod(d)/ стракала
derc /dʲerk/ адтуліна, дзірка
derc /dʲerɡ/ чырвоны
daltae /daLte/ гадаванец
celtae /kʲeLde/ [той] хто хаваецца
anta /aNta/ [тых] што засталіся
antae /aNde/ [тыя] што застаюцца

У раньніх формах старажытнаірляндзкай мовы, хутчэй за ўсё, існавалі гемінаваныя (падвойныя) зычныя, пазьней, аднак, зьніклыя. Розьніца між падвойнымі й звычайнымі захавалася на пісьме, але пры гэтым спалучэньні ll, mm, nn, rr былі пераасэнсаваныя й сталі выкарыстоўвацца для пазначэньня неленіцызаваных формаў гэтых зычных. Ненініцыяльнае старажытнаірляндзкае s перш за ўсё паходзіла з гемінаты ss, у раньніх пісьмовых помніках фіксуецца менавіта напісаньне ss.

Літары b, d, g маглі пазначаць адпаведныя фрыкатывы /v, ð, ɣ/ або паляталізаваныя аналягі гукаў /b, d, g/. Напрыклад:

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
dub /duv/ чорны
mod /moð/ праца
mug /muɣ/ раб
claideb /klaðʲǝv/ меч
claidib /klaðʲǝvʲ/ мячы (зброя)

Пасьля m літара b пазначала ўласна гэты ж гук, /b/, прысутнасьць перад літарай b літараў d, l або r пазначала фрыкатыў — /v/. Напрыклад:

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
imb /imʲbʲ/ масла
odb /oðv/ галіна [дрэва]
delb /dʲelv/ аблічча
marb /marv/ мёртвы

Пасьля n ды r d пазначала тую ж фанэму:

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
bind /bʲiNʲdʲ/ пявучы
cerd /kʲeRd/ уменьне

Пасьля n, l, r літара g пазначала тую ж зычную, але вартыя ўвагі апошнія два прыклады, дзе гэтая літара выкарыстоўвалася для пазначэньня фрыкатыву. Трэцяе й чацьвертае слова, нягледзячы на аднолькавае напісаньне, маюць рознае значэньне й вымаўленьне і паходзяць з розных словаў пракельцкае мовы.

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
long /Loŋɡ/ карабель
delg або delc /dʲelɡ/ шып
argat або arggat /arɡ(ɡ)ǝd/ срэбра
ingen /inʲɣʲǝn/ дачка
ingen /iNʲɡʲǝn/ цьвік, кіпцюр
bairgen /barʲɣʲǝn/ бохан

Пасьля галоснага m пазначаў фрыкатыў, хоць мог таксама пазначаць уласна /m/, часта падвойваючыся на пісьме ў апошнім выпадку.

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
dám /daːṽ/ кампанія [чалавек]
lom або lomm /Lom/ голы

Дыграфы ch, ph, th на пісьме не існавалі ў пачатку слова за выняткам патрэбы пазначэньня леніцыі — у гэтым выпадку ўказвалі фрыкатывы /x, f, θ/ (гл. вышэй).

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
ech /ex/ конь
oíph /oif/ прыгажосьць
áth /aːθ/ брод

Літары l, n, r падвойваліся для пазначэньня напружаных санорных, адзінарна пазначаючы звычайныя. Першапачаткова дадзеная артаграфічная акалічнасьць паходзіла з розьніцы паміж звычайнымі й падвойнымі зычнымі (гл. вышэй) з тае прычыны, што санорныя ў шматлікіх пазыцыях (напрыклад, фінальная або інтэрвакальная) паходзілі менавіта з падвойных зычных. Па зьнікненьні адрозьненьня між звычайнымі й падвойнымі зычнымі двайныя спалучэньні памянёных літараў былі пераасэнсаваныя для новае функцыі. Варта адзначыць, што падобнае напісаньне не дапускалася для пазначэньня напружаных санорных у выпадку, калі апошнія паходзілі зь непадвойных пракельцкіх санорных (напрыклад, у пачатку слова або перад зычным). Напрыклад:

Прыклад Вымаўленьне Пераклад
corr /koR/ журавель
cor /kor/ штурханьне
coll /koL/ гняды
col /kol/ грэх
sonn /soN/ дзель
son /son/ гук
ingen /inʲɣʲǝn/ дачка
ingen /iNʲɡʲǝn/ цьвік, кіпцюр

Літары a, ai, e, i ў пасьлянаціскным (але не фінальным) становішчы адлюстроўвалі галосны /ǝ/ (гл. вышэй). Кожная з гэтых літараў вызначала артыкуляцыю (паляталізаваная або вэлярызаваная) навакольных зычных, ня маючы з гэтае прычыны этымалягічнага значэньня. Выкарыстаньне той ці іншай літары зь пераліку вышэй падпарадкоўвалася наступнай схеме:

Папярэдняя зычная Наступная зычная Напісаньне Прыклад
«шырокая» «шырокая» a dígal /ˈdʲiːɣǝl/ «помста» (nom.)
«шырокая» «вузкая», адкрыты склад a
«шырокая» «вузкая», закрыты склад ai dígail /ˈdʲiːɣǝlʲ/ «помста» (acc./dat.)
«вузкая» «шырокая» e dliged /ˈdʲlʲiɣʲǝð/ «закон» (acc.)
«вузкая» «вузкая» i dligid /ˈdʲlʲiɣʲǝðʲ/ «закон» (gen.)

Цалкам верагодна, што рознае пісьмовае адлюстраваньне /ǝ/ магло сьведчыць пра аляфанічны характар гэтае фанэмы.

  1. ^ Sihler 1995, Ringe 2006; паводле Beekes 1995 падаецца форма *eso.
  2. ^ Праіндаэўрапейская форма роднага склону множнага ліку як для канчатку, так і для асновы застаецца няяснай. Традыцыйна канчатак рэканструюецца як *-ōm, аднак таксама існуюць рэканструкцыі *-oHom (Ringe (2006: 56)) і *-om (Sihler (1995: 391), Beekes (1995: 213, 229)). Рынг і Зілер рэканструююць аснову *eys- для мужчынскага й ніякага радоў, Бікс — *es-. Зілер і Бікс рэканструююць жаночую аснову ў адпаведнасьці з іхнымі рэканструкцыямі мужчынскай асновы (то бок, *eys- у Зіглера, *es- у Бікса), але Рынг рэканструюе асобную жаночую аснову *ih₂s-. Гэтыя адрозьненьні абумоўленыя галоўным чынам рознымі сьведчаньнямі.
  3. ^ Пры наяўнасьці наступнага зычнага ў старажытнаірляндзкай.
  4. ^ Гл. заўвагу c.
  5. ^ Гл. заўвагу c.
  6. ^ Пры адсутнасьці наступнага зычнага, у тым ліку ў становішчы на месцы зьніклага *s у старажытнаірляндзкія часы.
  7. ^ Гл. заўвагу d.
  8. ^ Гл. заўвагу d.
  9. ^ ��орань гэтага дзеяслову меў выгляд *bod- *bud- < PIE *bhudh- (параўн. ст.-анг. bēodan «прапанаваць», санскр. bodhati «абудзіць»). Форма *bod- зьяўляецца формай цяперашняга часу абвеснага ладу, узьніклай у выніку афэкцыі галоснай, *-n- — інфікс цяперашняга часу.
  1. ^ Koch 2006, p. 831.
  2. ^ Thurneysen 1946, p. 4.
  3. ^ Kortlandt 2007, p. 8.
  4. ^ а б Thurneysen 1946, p. 79.
  5. ^ Thurneysen 1946, p. 32.
  6. ^ Kortlandt 2007.
  7. ^ Greene 1973.
  8. ^ Thurneysen 1946, p. 18.
  9. ^ Thurneysen 1946, p. 137.
  10. ^ Thurneysen 1946, p. 181.
  11. ^ Thurneysen 1946, p. 58.
  12. ^ Thurneysen 1946, p. 98.
  13. ^ Thurneysen 1946, pp. 192–193.
  14. ^ Thurneysen 1946, p. 42.
  15. ^ Sihler 1995, p. 391.
  16. ^ Thurneysen 1946, p. 68.
  17. ^ Fortson 2004, p. 324.
  18. ^ Thurneysen 1946, pp. 70,100.
  19. ^ Thurneysen 1946, pp. 46–50,57.
  20. ^ Thurneysen 1946, p. 125.
  21. ^ Thurneysen 1946, pp. 128–140.
  22. ^ Thurneysen 1946, pp. 123–139.
  23. ^ Thurneysen 1946, p. 36.
  24. ^ Thurneysen 1946, p. 45.
  25. ^ *gʷowosThurneysen 1946, p. 45.
  26. ^ а б в г Thurneysen 1946, p. 131.
  27. ^ а б в г Matasović 2011.
  28. ^ Thurneysen 1946, p. 130.
  29. ^ а б в Thurneysen 1946, p. 129.
  30. ^ Thurneysen 1946, p. 363.
  31. ^ а б Sihler 1995, p. 465.
  • Beekes, Robert. Comparative Indo-European Linguistics: An Introduction. — 1995.
  • Fortson, Benjamin W. IV // Indo-European Language and Culture: An Introduction. — 2004.
  • Green, Antony. Old Irish Verbs and Vocabulary. — Somerville, Massachusetts: Cascadilla Press, 1995. — ISBN 1-57473-003-7
  • Greene, David. 72 // The Growth of Palatalization in Old Irish. — Transactions of the Philological Society. — 1973 Т. 1.
  • Koch, John Thomas. Celtic culture: a historical encyclopedia. — ABC-CLIO, 2006. — С. 831.
  • Kortlandt, Frederik Herman Henri. 14 // Italo-Celtic Origins and the Prehistory of the Irish Language. — Leiden Studies in Indo-European. — Rodopi, 2007. — ISBN 9042021772
  • Lehmann, R. P. M.; W. P. Lehmann. An Introduction to Old Irish. — New York: Modern Language Association of America, 1975. — ISBN 0-87352-289-3
  • McCone, Kim. The Early Irish Verb. — Maynooth: An Sagart, 1987. — ISBN 1-870684-00-1
  • McCone, Kim. A First Old Irish Grammar and Reader. — Maynooth: Department of Old and Middle Irish, National University of Ireland, 2005. — ISBN 0-901519-36-7
  • Quin, E. G. Old-Irish Workbook. — Dublin: Royal Irish Academy, 1975. — ISBN 0-901714-08-9
  • Ringe, Don. From Proto-Indo-European to Proto-Germanic. — 2006.
  • Sihler, Andrew. New Comparative Grammar of Greek and Latin. — Oxford University Press, 1995.
  • Stifter, David. Sengoidelc: Old Irish for Beginners. — Syracuse, New York: Syracuse University Press, 2006. — ISBN 0-8156-3072-7
  • Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish / Translated by D. A. Binchy and Osborn Bergin. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946. — ISBN 1-85500-161-6
  • Tigges, Wim; Feargal Ó Béarra. An Old Irish Primer. — Nijmegen: Stichting Uitgeverij de Keltische Draak, 2006. — ISBN 90-806863-5-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]