Перайсьці да зьместу

Свабода і беспасярэдняя дэмакратыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Свабода і беспасярэдняя дэмакратыя
па-чэску: Svoboda a přímá demokracie
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 2015
Штаб-кватэра
Ідэалёгія правы папулізм[d], чэскі нацыяналізм[d], эўраскептыцызм і простая дэмакратыя
Колькасьць 9000
Афіцыйны сайт spd.cz (чэс.)

Свабода і беспасярэдняя дэмакратыя (па-чэску: Svoboda a přímá demokracie) — правая папулісцкая палітычная партыя ў Чэхіі[2]. Лічыцца правай[3][4] альбо скрайне правай[5][6][7] партыяй паводле палітычнага спэктру[8][9]. Выступае супраць іміграцыі[10] і мае непахіснае эўраскептычнае апірышча[11], але ў той жа самы час у сваёй палітычнай праграме яны заяўляюць пра сваю падтрымку беспасярэдняй дэмакратыі[12]. Ачольвае партыю Таміё Акамура.

Паводле зьвестак на партыйным сайце і ў кароткім запісу партыя называе сябе патрыятычным і дэмакратычным рухам з акцэнтам на палітычныя рэформы, правапарадак, беспасярэднюю дэмакратыю, разьвіцьцё і падтрымку прадпрымальніцтва і нацыянальны сувэрэнітэт. Сваю падтрымку партыя шукае сярод звычайных грамадзянаў, уладальнікаў малога бізнэсу і спэцыялістаў сярэдняе клясы. Партыя прагне скарачэньня дзяржаўнага кантролю, рэфармаваць чэскую падатковую сыстэму, падтрымліваць свабоду Сеціва і заахвочваць больш удзел грамадзянаў у выкананьні нацыянальнай палітыкі[13]. Палітычныя аглядальнікі характарызуюць партыю як правапапулісцкую, нацыяналістычную і антыміграцыйную[10].

Партыя выступае супраць сяброўства Чэхіі ў Эўрапейскім Зьвязе і заклікае прыпыніць гэтае сяброўства. Сярод мэтаў таксама вызначаецца больш абмежавальная іміграцыйная палітыка, асабліва ў адносінах да іміграцыі з ісламскіх краінаў. Партыя адхіляе ідэю мультыкультуралізму. Сама партыя сьцьвярджае, што яна не імкнецца прасоўваць нянавісьць да любой расы ці культуры, але сьцьвярджае, што мае абараняць юда-хрысьціянскія каштоўнасьці, і лічыць, што квоты на міграцыю прывядуць да ісламізацыі Эўропы[14][15][16].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]