Саргонт
Выгляд
Саргонт лац. Sargont / Sarhont | |
Saragante | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Saro + Gondo |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Сургонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Саргонт» |
Саргонт — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сар (Sarus) і Гунт або Гонда (Gunth, Gondo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[2], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3]. У германскім (гоцкім) гістарычным арэале адзначалася імю Saragante[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Павел Соркгонтовичъ (1528 год)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Павал Саргонтавіч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 694, 1299, 1690.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 477.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.