Перайсьці да зьместу

Рэспубліка Горная Армэнія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэспубліка Горная Армэнія
арм. Լեռնահայաստանի Հանրապետութիւն

1921
 

Сьцяг Рэспублікі Горнай Армэніі Герб Рэспублікі Горнай Армэніі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Горнай Армэніі
Афіцыйная мова армянскае (дэ-факта)
Сталіца Ґарыс (дэ-факта)[1]
Форма кіраваньня
Ґараґін Ныждэх
Гісторыя
 • Саветызацыя Армэніі
 • Лютаўскае паўстаньне
 • Абвяшчэньне
 • Ліквідацыя

2 сьнежня 1920
18 лютага – 2 красавіка 1921
26 красавіка 1921
13 ліпеня 1921
Цяпер зьяўляецца часткай Армэнія, Азэрбайджан

Рэспу́бліка Го́рная Армэ́нія (па-армянску: Լեռնահայաստանի Հանրապետութիւն Leřnahayastani Hanrapetutyun), таксама вядомая як Горная Армэнія (па-армянску: Լեռնահայաստան Leřnahayastan і Аўтаномная Рэспубліка Сюнік) — непрызнаная антыбальшавіцкая армянская дзяржава, што прыблізна адпавядае тэрэнам сёньняшніх марзаў Ваёц-Дзор ды Сюнік Рэспублікі Армэніі, і часткам Нахічэванскае аўтаномнае рэспублікі і дэ-факта незалежнае Нагорна-Карабаскае Рэспублікі[2]. Была ўсталяваная вайсковым камандоўцам і армянскім палітыкам Ґараґіным Ныждэхам і ягонымі хаўрусьнікамі з падтрымкаю мясцовых партызанскіх сілаў пасьля здушэньня Лютаўскага паўстаньня ў красавіку 1921. Утварэньне не было прызнанае ніводнаю краінаю, але існавала да сярэдзіны ліпеня таго ж року.

Армяна-турэцкая вайна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Першае сусьветнае вайны, падпісаньня Сэўрскае мірнае дамовы і правядзеньня наступных мірных перамоваў у Парыжы, Хаўрусьнікі паабяцалі пакараць младатуркаў і перадаць некаторыя, калі ня ўсе, усходнія правінцыі імпэрыі навастворанай Армянскай Рэспубліцы[3]. Хаўрусьнікі, аднак, былі больш зацікаўленыя дамовамі зь Нямеччынаю ды іншымі эўрапейскімі чальцамі Цэнтральных дзяржаваў. Адносна Блізкага ўсходу асноўныя заходнія дзяржавы (Вялікабрытанія, Францыя, Італія й ЗША) мелі канфліктуючыя інтарэсы ў дачыненьні да вобласьцяў уплыву. Пакуль між хаўрусьнікамі адбываліся ўнутраныя спрэчкі, Злучаныя Штаты Амэрыкі неахвотна згаджаліся на мандат над Армэніяю. Тым часам нядаўна створаныя РСФСР ды Турэцкі нацыянальны рух плянавалі захоп Каўказу, улучаючы й Армэнію[4]. Бальшавікі спачувалі Турэцкаму руху праз узаемную апазыцыю заходнім дзяржавам або «Заходнему імпэрыялізму», як бальшавікі спасылаліся на яго. Савецкі ўрад сфармаваў зьвяз з турэцкімі нацыяналістамі і пачаў фінансаваць іх золатам ды зброяю. Гэта апынулася пагібельным для армянаў, і нарэшце рэшт Заходняя Армэнія апынулася пад кантролем захопнікаў[5].

Саветызацыя Армэніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Савецкая 11-я армія ўваходзіць у Ерэван у 1920, сканчаючы армянскае самакіраваньне.

Уварваньне савецкае 11-ае Чырвонае арміі ў Рэспубліку Армэнію распачалася 29 лістапада 1920. Фактычнае пераданьне ўлады адбылося 2 сьнежня ў Ерэване, калі кіраўніцтва Армэніі сьцьвердзіла ўльтыматум, прадстаўлены ёй савецкім паўнамоцным Барысам Лягранам. Армэнія пагадзілася далучыцца да СССР, у той час як Савецкая Расея пагадзілася абараніць рэшты яе тэрыторыі ад наступаючага турэцкага войска. СССР таксама паабяцала прыняць меры для аднаўленьня армянскае арміі для абароны армянаў, а ня для перасьледваньня контррэвалюцыянэраў, хоць ад апошняе ўмовы абяцаньня адмовіліся калі дашнакі былі вымушаныя пакінуць краіну. Савецкі ўрад прапанаваў перадачу Нагорнага Карабаху ды Сюніку да Савецкага Азэрбайджану. Гэты крок быў рашуча адхілены Ґараґіным Ныждэхам, які абвясьціў Сюнік самаўраднаю вобласьцю 25 сьнежня 1920. У студзені 1921 Драстамат Канаян накіраваў тэлеґраму Ныждэху, прапаноўваючы дазволіць саветызацыю Сюніку, атрымліваючы падтрымку бальшавіцкага ўраду ў вырашэньні праблемаў з армянскімі землямі. Ныждэх зноўку праявіў сябе як дальнабачны палітык, працягваючы змаганьне супраць Чырвонае арміі ды Савецкага Азэрбайджану[6].

Ґараґін Ныждэх быў лідэрам антыбальшавіцкага супраціву.

18 лютага 1921 дашнакі распачалі антысавецкае паўстаньне ў Ерэване і захапілі ўладу. Дашнакцуцюн кантраляв��ў Ерэван і прылеглыя тэрыторыі амаль што 42 дня да паразы ад колькасна пераважаючае Чырвонае Арміі напрыканцы красавіка 1921. Лідэры паўстаньня адступілі ў Сюнік.

26 красавіка 1921 другі Занґезурскі канґрэс, што адбываўся ў Татэўскім манастыры, абвясьціў незалежнасьць рэґіёнаў Даралакяз (Ваёц Дзор), Занґезур ды Нагорнага Карабаху пад назваю Рэспубліка Горная Армэнія што пазьней, 1 ліпеня 1921, была перайменаваная ў Рэспубліку Армэнію[7].

Места Ґарыс стала сталіцаю непрызнанае дзяржавы, а Ґараґін Ныждэх быў абраны прэм’ер-міністрам і міністрам абароны. Пазьней, у ліпені, Сымон Врацян атрымаў пасаду прэм’ер-міністра, у той час як Ныждэх стаў ґубэрнатарам ды галоўнакамандавалым. Ныждэх актыўна ўдзельнічае ў выгнаньні адной чвэрці азэрбайджанскага насельніцтва Занґезуру[8].

Між красавіком ды ліпенем 1921 Чырвоная Армія правяла маштабныя вайсковыя дзеі ў рэґіёне, атакуючы Сюнік з поўначы і ўсходу. Пасьля месяцаў жорсткіх баёў з Чырвонаю Арміяю, у ліпені 1921 Рэспубліка Горная Армэнія капітулявала пасьля абяцаньняў Савецкае Расеі захаваць горны рэґіён у складзе Савецкае Армэніі. Пасьля канфлікту Ґараґін Ныждэх, ягоныя жаўнеры і шмат вядомых армянскіх інтэлектуалаў, у тым ліку кіраўнікі першае Незалежнае Рэспублікі Армэніі, перасякалі мяжу ў суседняе пэрсыдзкае места Тэбрыз.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]