Руднішкі
Руднішкі лац. Rudniški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Міхалішкаўскі |
Насельніцтва: | 3 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′16.9999999″ пн. ш. 26°24′42.9999998″ у. д. / 54.80472222219° пн. ш. 26.41194444439° у. д.Каардынаты: 54°48′16.9999999″ пн. ш. 26°24′42.9999998″ у. д. / 54.80472222219° пн. ш. 26.41194444439° у. д. |
± Руднішкі |
Ру́днішкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Тушчанкі. Уваходзяць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гродзін, Родзін або Рудзін (Hrodin, Rodin, Rudin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 12 чалавек
- 2010 год — 3 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 74.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 888.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэ��ня да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.