Перайсьці да зьместу

Раман Козел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Козел
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лютага 1997(1997-02-07)[1] (27 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніва Доўбізна
Нумар 88
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017 Слонім-2017 15 (3)
2017 Крумкачы 12 (0)
2018 Белшына 24 (0)
2019 Рух Берасьце 2 (0)
2019 Мікашэвічы 14 (2)
2020 Маларыта[d] 21 (4)
2021 Слонім-2017 27 (3)
2022—4 Ніва Доўбізна 76 (9)
Зборныя
2017 Беларусь (да 21) 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Раман Козел (нарадзіўся 7 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Ніва» з Доўбізны.

Козел быў выхаванцам берасьцейскага «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль. У 2015—2016 гадах не гуляў праз службы ў войску. У пачатку 2017 году перайшоў у клюб Першай лігі «Слонім-2017», дзе быў трывалым гульцом асновы і дапамог камандзе паводле вынікаў першай паловы сэзону апынуцца сярод лідэраў турніру. У ліпені 2017 году стаў гульцом сталічных «Крумкачоў»[2]. 29 ліпеня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Віцебску» (2:2). Пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы каманды. У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Крумкачамі», аднак пасьля ўзнікненьня ў клюба праблемаў з атрыманьнем ліцэнзіі на ўдзел у Найвышэйшай лізе ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Белшыны», зь якой неўзабаве склаў кантракт[3]. У складзе бабруйскага клюбу замацаваўся ў першай адзінаццатцы.

У студзені 2019 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[4]. Аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў двух матчах у Першай лізе і ў адным матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2019 году пакінуў берасьцейскую каманду[5] і неўзабаве стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта»[6], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У лютым 2020 году падпісаў новы кантракт з «Гранітам»[7], аднак ужо ў красавіку зь фінансавых чыньнікаў пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да клюбу ««Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі.

У пачатку 2021 году праходзіў прагляд у берасьцейскім «Дынама», а ў красавіку стаў гульцом «Слоніма-2017», дзе трывала гуляў у стартавым складзе. У красавіку 2022 году далучыўся да «Нівы» з Доўбізна.

10 лістапада 2017 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Летувы на пазыцыю апорнага паўабаронцы.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слонім-2017 2017 Першая ліга 15 3
Крумкачы Найвышэйшая ліга 12 0
Белшына 2018 Першая ліга 24 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]