Рагацік песьцікавы
Выгляд
Рагацік песьцікавы ці кляварыядэльфус (па-лацінску: Clavariadelphus pistillaris) — рэдкі від грыбоў сямейства Clavariadelphaceae. Рагацік песьцікавы не прыгодны ў ежу.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пладовае цела булавападобнае. Пафарбаваны ў аранжава-жоўтыя ці лімонна-жоўтыя тоны, пры націсканьні набывае чырванавата-карычневае адценьне. ножка ўнізе вужэйшая. Споры белыя або сьветла-жоўтыя.
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арэал перарывісты, ахоплівае Эўропу, Усходнюю Азію, Паўночную Амэрыку. У Беларусі адзначаны ў Берасьцейскай (Пружанскі раён), Віцебскай (Ушацкі раён), Гомельскай (Жыткавіцкі раён), Менскай (Смалявіцкі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) абласьцях.[1]
Біялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пладовыя целы назіраюцца ў восеньскі пэрыяд.[1]
Ахова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ахоўваецца ў Летуве, Латвіі, Расейскай Фэдэрацыі, Украіне і Польшчы.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пармасто Э. Х. Определитель рогатиковых грибов СССР. — Л.: «Наука», 1965. — С. 47—48.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |