Полацкая ратуша
Полацкая ратуша — помнік археалёгіі XVI стагодзьдзя[1] ў месце Полацку. Знаходзілася на Рынку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле прывілея 1498 году месту на Магдэбургскае права было загадана пабудаваць ратушу «на местцы годном». Полацкая ратуша была ўзведзена пасля 1509 году. Праіснавала да другой паловы XVIII ст. У 1780 годзе на яе месцы узведзены дом генерал-губернатара. У 1996 годзе, пад час археалагічнага нагляду за будаўніцтвам на яго тэррыторыі, П. А. Русаў зафіксаваў падмуркі трох розначасовых мураваных будынкаў, зробленыя у тэхніцы рэнесансавай муроўкі. На поўдзень ад ратушы месьціўся рынак, на поўнач — вуліца Вазнясенская, з усходу прялагала вуліца Прабойная. Каля ратушы быў гасцінны двор. Крыніцай для рэканструкцыі знешняга выгляду ратушы зьяўляецца абраз св. Мікалая з фондаў нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Выява святога зьмешчана на фоне места з выразнай барочнай забудовай XVIII ст. Леваруч ад фігуры — высокая шматярусная званіца, за фігурай святога — грамадзянская забудова, праваруч — будынак, які нагадвае ратушу. Гэтыя пабудовы могуць быць суаднесены з Полацкім Сафійскім саборам, Полацкім езуіцкім калегіюмам і Полацкай ратушай. На малюнку абраза ратуша зьмешчана за муром рынку. [2][3]
«І, напэўна, найгалаўнейшае, што мы знайшлі — гэта яшчэ адзін доказ таго, што зусім недалёка ад гэтага месца знаходзілася полацкая ратуша. Як раз вось гэты мясніковы рад, дакладней, яго накірунак, быў нетыповы ў адносінах да іншых вуліц, ён знаходзіўся як бы за рогам і відавочна нешта абмінаў. Дадзеныя раскопак і крыніц, з якімі мне ўдалося папрацаваць у нацыянальным гістарычным архіве, сьцвярджаюць тое, што полацкая ратуш�� была на месцы сучаснага будынку „Белаграпрамбанка“. У канцы XVIII стагоддзя да прыезду Кацярыны II, калі будаваўся дом генерал-губернатара, ратуша была перабудавана ў адпаведнасці з рэаліямі таго часу. Такім чынам, у канцы XVIII стагоддзя Полацак страціў рэнесансную пабудову і набыў пабудову адміністрацыйнага тыпу, якую цяпер займае „Белаграпрамбанк“.» — Дзяніс Дук.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheskie-sobytiya/arhivnye-dokumenty-i-materialy-6/yuridicheskie-osnovy-upravleniya-belorusskimi-zemlyami-v-xiv-xviii-vekah-4/otrazhenie-v-literature-iskusstve-i-geraldike-epohi-feodalizma/ratusha-v-g-poloczke// Архивы Беларуси
- ^ Дук Д. У. Полацкая ратуша // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л — Я / рэдкал. : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — С. 204.
- ^ https://ok.ru/kratkayais/topic/68172320082929
- ^ https://web.archive.org/web/20191120003907/http://kadet.by/news/arkheologam_otkryvajutsja_tajny_drevnego_polocka/2010-07-09-57
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|