Плюс
Плюс | |
+﬩ | |
◄ № ¤ | & + ± − — - ► | |
Іншыя назвы | Сымбаль сумы |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | +: plus sign
﬩: hebrew letter alternative plus sign |
Юнікод | +: U+002B ﬩: U+FB29 |
HTML | +: +, + ﬩: ﬩, ﬩ |
UTF-16 | +: 0x2B ﬩: 0xFB29 |
URL-код | +: %2B ﬩: %EF%AC%A9 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Плюс (+) ці (﬩) — двайковы апэратар, які паказвае на складаньне, як у выпадку 2 + 8 = 10.
Сэнс сымбаля
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]⟨+⟩ таксама можа служыць унарным апэратарам, які пакідае свой апэранд нязьменным (+x азначае тое ж самае, што й x). Гэта абазначэньне можа выкарыстоўвацца, калі пажадана падкрэсьліць станоўчасьць колькасьці, асабліва ў адрозьненьне ад адмоўных лікаў (+5 супраць -5).
Знак «плюс» таксама можа паказваць на мноства іншых апэрацыяў, у залежнасьці ад разгляданай матэматычнай сыстэмы. Многія альгебраічныя структуры, такія як вэктарныя прасторы й матрычныя кольцы, маюць некаторую апэрацыю, якая называецца складаньнем або эквівалентная яму. Аднак прынята выкарыстоўваць ⟨+⟩ толькі для абазначэньня камунітатыўных апэрацыяў.[1]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На��раньнешай кнігай, у якой выкарыстоўваўся ⟨+⟩, лічыцца камэрцыйны трактат 1489 году Ёгана Відмана, дзе сымбаль ужываецца ў сэнсе прыкметы павелічэньня. У першай палове XVI стагодзьдзя сымбаль ўжо як абазначэньне складаньня сустракаецца ў кнігах Гэнрыха Граматэўса й яго вучня Крыстафа Рудольфа[2]. Франсуа Віет (1540—1603), стваральнік сымбалічнай мовы альгебры, сыстэматычна для складаньня ўжываў ⟨+⟩, прытым паходжаньне гэтай натацыі ў Віета зьвязваецца з мальтыйскім крыжам[3].
Знак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каб пазьбегнуць падабенства з хрысьціянскім крыжам у юдаізьме замест знака плюсу выкарыстоўваўся знак ⟨﬩⟩, які выглядае як плюс безь вертыкальнай рысы пад гарызантальнай. У прыватнасьці, у многіх Ізраільскіх школах, асабліва ў рэлігійных, знак складаньня пішуць менавіта так.[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Fraleigh, John B. A First Course in Abstract Algebra. — 4. — United States: Addison-Wesley, 1989. — P. 52. — ISBN 0-201-52821-5
- ^ Кэджоры, 1909, старонка 175, «They occur again in the arithmetic of Grammateus, a teacher at the University of Vienna. His pupil, Christoff Rudolff, the writer of the first text-book on algebra in the German language (printed in 1525), employs these symbols also»
- ^ Кэджоры, 1909, старонка 174, «Vieta employed the Maltese cross (+) as the short-hand symbol for addition»
- ^ Kaufmann Kohler Cross // Jewish Encyclopedia (нев.). — 1901–1906.