Перайсьці да зьместу

Петрыкаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Петрыкаўскі замак
Краіна Беларусь
Места Петрыкаў
Дата заснаваньня XV ст.

Петрыкаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Петрыкаве. Знаходзіўся на беразе ракі Прыпяці. Існаваў у XV—XIX стагодзьдзях.

Першы драўляны замак у Петрыкаве збудавалі ў XV ст. У XVI ст. новы драўляны замак заснаваў князь Юры Алелькавіч.

Замак неаднаразова разбураўся і аднаўляўся. У другой палове XVIII — пачатку XIX ст. ён пераўтварыўся ў сядзібна-палацавы комплекс, які ўлучаў палац у стылі барока, гаспадарчыя пабудовы, сад.

Паводле інвэнтару за 1810 год, да драўлянай брамы замка вёў драўляны мост з парэнчамі. На ніжнім паверсе брамы месьціўся дом з алькежамі і дзьве каморы, а ў верхнім — летняе жытло. Брама завяршалася шатровым дахам з круглай банькай. У цэнтры дзядзінца стаяў драўляны палац з бруса пад ламаным гонтавым дахам з дэкаратыўнымі дымнікамі. Унутры палац меў вялікія і малыя сенцы, шэраг пакояў, гардэроб, спальню з альковам, парадную залю і на другім паверсе летняе жытло. З бакоў палаца стаялі дзьве афіцыны. За палацам быў сад, які спускаўся да берагоў Прыпяці.

Непадалёк знаходзіліся два флігелі, стайня, вазоўня, хлеў і сад з боку ракі. Комплекс атачаўся вадзяным ровам[1].

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 386.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.