Перайсьці да зьместу

Паштамт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паштамт (па-нямецку: Postamt, ад Post — «пошта» і Amt — «служба, кіраваньне») — буйное прадпрыемства агульнадаступнай паштовай службы з уласным даставачным раёнам, якое ажыцьцяўляе ўсе віды паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі і дастаўку пэрыядычных выданьняў.

Як правіла, у падначаленьні ў паштамту знаходзіцца шэраг паштовых аддзяленьняў (аддзяленьняў сувязі), а сам ён падпарадкаваны паштова-тэлеграфнаму кіраваньню, часам — галоўнаму паштамту.