Перайсьці да зьместу

Павал Галавенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Галавенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1997(1997-01-12)[1] (27 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2019 Менск 9 (0)
2019 Ліда 0 (0)
2020—2021 Арсэнал Койданаў 14 (0)
2022 Жодзін-Паўднёвы 6 (0)
Зборныя
2017 Беларусь (да 21) 1 (0)

Па́вал Галаве́нка (нар. 12 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клюбу «Жырардавянка».

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2015 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, а таксама гуляў за «Менск» у Юнацкай лізе УЭФА. 21 верасьня 2016 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Менску» ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (3:2), правёўшы на полі ўсе 120 хвілінаў матчу ўлучна з дадатковым часам. 2 кастрычніка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Гарадзеі» (3:1), выйшаўшы на замену на 34-й хвіліне замест атрымаўшага траўму Андрэя Клімовіча.

У сэзоне 2017 працягваў выступаць за дубль сталічнага клюбу ды прыцягваўся да асноўнай каманды ў якасьці другога брамніка. За асноўную каманду двойчы выходзіў на поле, як то 30 чэрвеня ў Найвышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (0:0) і 5 ліпеня ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (1:0). У сэзоне 2018 году згуляў у чатырох матчах чэмпіянату і адным кубкавым. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[2]. У жніўні 2019 году далучыўся да «Ліды»[3], дзе быў запасным брамнікам і не зьяўляўся на полі.

У сакавіку 2020 году ўзмоцніў склад койданаўскага «Арсэналу»[4], аднак на поле выходзіў нерэгулярна. У жніўні 2021 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[5]. У пачатку 2022 году далучыўся да клюбу «Жодзін-Паўднёвы» ў Другой лізе, а ў верасьні перабраўся ў польскую «Жырардавянку»[6].

У кастрычніку 2015 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У якасьці асноўнага брамніка правёў усе 3 матчы і прапусьціў 5 галоў. 10 лістапада 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (0:0).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2016 Найвышэйшая ліга 1 –1
2017 Найвышэйшая ліга 1 –0
2018 Найвышэйшая ліга 4 –8

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]