Ніўкі (Мядзельскі раён)
Выгляд
Ніўкі | |
трансьліт. Niŭki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 45 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222404 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′37″ пн. ш. 27°7′12″ у. д. / 54.64361° пн. ш. 27.12° у. д.Каардынаты: 54°38′37″ пн. ш. 27°7′12″ у. д. / 54.64361° пн. ш. 27.12° у. д. |
± Ніўкі |
Ні́ўкі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1868 год — зьяўлялася вёскай у складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 21 двор і 192 жыхароў.
- 1904 год — на месцы сучаснай вёскі існавалі вёска, фальварак і габрэйская калёнія. Насельніцтва вёскі складала 312 жыхароў. Фальварак зьяўляўся ўладаньнем Дубіса, насельніцтва складала 18 жыхароў. Насельніцтва габрэйскай калёніі складала 111 жыхароў. У вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе навучаліся 22 хлопчыкі.
- 1908 год — вёска налічвала 55 двароў і 367 жыхароў.
- 1919 год — у баі супраць польскіх войскаў блізу вёскі загінулі 12 чырвонаармейцаў. У знак памяці на магіле, якая знаходзіцца за 100 мэтраў на паўночны захад ад вёскі ў лесе ў 1966 годзе была ўсталяваная стэла.
- 1921 год — вёска, засьценак і калёнія ў складзе Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 72 двары і 378 жыхароў, у складзе засьценку — 4 двары і 24 жыхары, у складзе калёніі — 14 двароў і 76 жыхароў.
- 1931 год — вёска, засьценак і калёнія ў складзе Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 80 двары і 421 жыхароў, у складзе засьценку — 6 двары і 38 жыхары, у складзе калёніі — 18 двароў і 103 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Касьцяневіцкага сельсавету Вялейскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- З 3 жніўня 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгінінскага сельсавету Крывіцкага раёну.
- 1949 год — створаны калгас імя Сталіна.
- З 1957 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 464 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 45 жыхароў
- 1999 год — 93 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 62 двары, 101 жыхар
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуюць крама і бібліятэка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Niwki, wieś, powiat wilejski, gmina Kniahinin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — S. 164