Перайсьці да зьместу

Наталі Касьцюшка-Марызэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касьцюшка.
Наталі Касьцюшка-Марызэ
Міністарка экалёгіі, ураўнаважанага разьвіцьця, транспарту і жыхарства Францыі
14 лістапада 2010 — 22 лютага 2012
Папярэднік: Жан-Люі Барляо
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 14 траўня 1973 (51 год)
Парыж
Партыя: Унія за народны рух
Сужэнец: Jean-Pierre Philippe[d][2]
Бацька: Франсуа Касьцюшка-Марызэ[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Наталі́ Жэнэвіе́ва Мары́я ��асьцю́шка-Марызэ́ (па-француску: Nathalie Geneviève Marie Kosciusko-Morizet; нарадзілася 14 траўня 1973 году, Парыж) — француская палітык, парлямэнтарыстка, былая міністарка ва ўрадзе Франсуа Фіёна (2010—2012).

Паходзіць зь беларускага роду сям’і Касьцюшкаў, ейны далёкі продак быў братам Тадэвуша Касьцюшкі[3].

Па адукацыі біёляг, скончыла Політэхнічную школу ў Парыжы, навучалася таксама ў Нацыянальнай школе лясных і водных інжынэраў.

З другой паловы 90-х была блізкай супрацоўніцай Жака Шырака, належала да Аб’яднаньня ў падтрымку Рэспублікі. У 2002 атрымала дэпутацкі мандат у Нацыянальную асамблею як намесьніца пасла П’ера-Андрэ Вільцэра. У 2004 абраная ў раду рэгіёну Іль-дэ-Франс. У 2007 вылучалася як прадстаўніца Уніі за народны рух, у другім туры перамогшы прадстаўніка сацыялістаў. У партыі прадстаўляе г. зв. блакітна-зялёных, якія складаюць экалягічную фракцыю.

У чэрвені 2007 заняла пасаду дзяржаўнага сакратара дэпартамэнту экалёгіі ва ўрадзе Франсуа Фіёна, на чале якога стаяў Жан-Люі Барляо. У сакавіку 2008 перамагла ў выбарах на пасаду мэра Лянжумо. У студзені 2009 была пераведзеная на пасаду дзяржаўнага сакратара дэпартамэнту плянаваньня і разьвіцьця лічбавай гаспадаркі, непасрэдна падпарадкаваную прэм’еру. У лістападзе 2010 у трэцім кабінэце таго самага прэм’ера стала міністаркай экалёгіі, ураўнаважанага разьвіцьця, транспарту і жыхарства Францыі[4].

22 лютага 2012 пакінула пасаду ў сувязі зь пераходам у выбарчы клюб Нікаля Сарказі ў часе прэзыдэнцкае кампаніі[5]. На парлямэнцкіх выбарах была пераабраная[6].

  1. ^ https://www.workwithdata.com/person/nathalie-kosciusko-morizet-1973
  2. ^ http://www.parismatch.com/People-Match/Politique/Actu/NKM-maman-avant-d-etre-ministre-130724/
  3. ^ Праўнучка Касьцюшкі ідзе ў мэры Парыжа // Наша Ніва, 4 чэрвеня 2013 г. Праверана 5 чэрвеня 2013 г.
  4. ^ Décret du 14 novembre 2010 relatif à la composition du Gouvernement (фр.). legifrance.gouv.fr (16 лістапада 2010). Праверана 15 grudnia 2010 г.
  5. ^ Nathalie Kosciusko-Morizet démissionne pour rejoindre la campagne de Sarkozy (фр.). 20minutes.fr (22 лютага 2012). Праверана 8 сакавіка 2012 г.
  6. ^ Résultats des élections législatives 2012 (фр.). lexpress.fr (17 чэрвеня 2012). Праверана 18 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]